Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут уваход асобны, — сказаў дзед. — І ні к сялу ні к гораду гэты асобны ўваход. Кліру паменела, то аддалі пад вартоўню мне. А рэчаў столькі, што ўсе непрыгодныя, ды яшчэ некаторыя з былога палаца таксама ўсе сюды знеслі і скінулі.

Гэта было сапраўды так. У першым пакоі былі грубка, тапчаны, стол і табурэткі, але акрамя таго яшчэ і зламаная фісгармонія, і крэсла з высокай «біскупскай» спінкай, і стары буфет чорнага дрэва (шклы ў ім адсутнічалі, і на паліцах было відаць конаўкі, шклянкі, імбрык, бульбу і цыбулю россыпам).

У другім пакоі ў куце ляжалі дошкі ікон і рулоны іконных палотнаў, стаяў таксама стол на «арліных» ножках (кіпці арлінай лапы сціскалі шары, на якіх стол і стаяў) і пара інвалідаў-крэслаў.

І ў абодвух пакоях на сценах віселі партрэты. Некаторыя былі прадзёртыя, некаторыя пацямнелі да таго, што амаль немагчыма было нешта на іх разгледзець. А пасярэдзіне аднаго быў круг расплаўленай фарбы: відаць, ставілі вядро з кіпетнем.

А партрэты былі, можа, і не дужа мастацкія, але музейныя. На некаторых відаць было лацінскія надпісы або славянскую вязь.

— Ксёндз сюды перацягваў. Што з хат адкупіў, што на гарышчах знайшоў.

— Палац жа згарэў.

— Гэ-э, не так многа ў тым палацы і дабра было. Сёе-тое паспелі выцягнуць.

— Куды ж яно падзелася?

— А хто яго ведае. Тут перад вызваленнем такое чынілася. А пасля, як немцы ўцяклі, а нашы яшчэ не прыйшлі, было яшчэ горш.

— А што?

— Боўбель-Кулеш разгуляўся. І разабраць нельга было, хто каму галаву скручвае.

— А добра тут у вас. Мне б сюды перабрацца.

— Што, вячоркі ў Вячоркі абрыдлі?

— Ды я й сам магу. Але тут ужо занадта.

— І вось глядзі ты, харошы чалавек, загадчык клуба — пашукаць, дарма што адукацыі не хапае, а вось гэткая паляндра ўчамярылася — і нічога зрабіць нельга.

Уздыхнуў:

— Трэба пагаварыць з ксяндзом. Глядзіш, і мне ўначы не так сумна будзе. Не будзеш жа ўсю ноч хадзіць, часам і пасядзіш… Пагавару… І Стасіка вам заўтра ў дапамогу дашлю. Ён — Мультан, а я ўжо на старасці пачынаю вулічную нашу мянушку апраўдваць — «Пацяруха». Пацяруха старая і ёсць.

Ён вывеў мяне з цвінтара.

— Дзед, — сказаў я, гледзячы на галерэю, — а што гэта пра жанчыну з манахам байкі брэшуць?

І тут дзед пасур'ёзнеў:

— Гэ-э, каб гэта байкі! Праўда. Сам бачыў.

— І ў замку бачыў?

— У замак ноччу не хаджу. Баюся. І ўсе баяцца. Кажуць, і там. А я вось тут бачыў, на гульбішчы. Ідзе нешта светлае, як само святло, а побач цень, нібы сама ноч.

— Ой, дзед!

— Брашу, думаеш? Каб мне са старой і ўнукамі дня не пражыць.

— Спецыяльна прыйду глянуць.

— Яны не кожную ноч. Я аднойчы набраўся смеласці, улез на галерэю (у выпадку чаго, думаю, пальну са стрэльбы). Зніклі. Спусціўся на цвінтар — зноў ідуць.

У хаце я застаў стан ціхага адчаю. У той дзень Зеляпушчанак павінен быў праводзіць брата, які прыязджаў да яго на свята з Данбаса, і яшчэ пры мне яны пайшлі на аўтобусны прыпынак у Альшаны.

Марыя Сямёнаўна, поўная, добрая, сінявокая, была ўся ў слязах і ламала рукі. Невядома чаго, ці ад адчаю, ці таму, што яны ў яе кожную вясну і восень нясцерпна балелі. Была яна ў «цукровым» звяне. А вы ведаеце, што такое цукровы бурак. Ні па сартыроўцы насення, ні па прарэджванню ўсходаў машын пакуль што не прыдумана.

«Трэба будзе прывезці ёй з Менска гліцэрыну, — падумаў я. — Гэта ж трэба, не чуць пра гліцэрын. А рукі ж такія чорныя, парэпаныя, страшныя».

— Што, не прыходзіў яшчэ?

— Не. Антоська, любенькі, даражэнькі, сустрэнь ты яго, калі ласка, схадзі ты, сынок, у Альшаны, пашукай ты яго.

— Па якой дарозе?

Альшаны вёска доўгая, і таму ў Альшанку з яе вядуць аж тры дарогі. Марыя Сямёнаўна вінавата глядзела на мяне, і я зразумеў, што давядзецца перамераць нагамі ўсе тры.

— Добра. Дайце толькі гумовікі ягоныя і ліхтарык.

— Сыночак. Бога маліць буду. А гумовікі — на. Бо і сапраўды, можа, у поле выбрыў, можа, у Выдраў яр скаціўся, можа, у канаве недзе ляжыць. А па іх жа яшчэ вада з пушчы бяжыць. Снег жа яшчэ, мабыць, у пушчы.

Уздыхнуўшы, я пайшоў ад асветленых вокан у цемру.

Скакаў па дарозе агеньчык ліхтарыка. Я абследаваў Выдраў яр, там, дзе ён падыходзіў амаль да дарогі, — нічога. Перад самімі Альшанамі пацягнуўся лес з густым падлескам. На ўзлессі нешта цямнела. Я павёў ліхтарыкам убок. Ля дрэў стаяў Ганчаронак, відаць, толькі што скончыўшы спраўляць малую патрэбу, і я апусціў ліхтар. Мала прыемнага, калі на цябе свецяць у такі момант.

Здалося мне ці не, што ў гэты момант нешта варухнулася ў хмызах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x