Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведаю. Ведамства Розенберга. Рабунак каштоўнасцей.

— Правільна. Закапаў нехта Франц Керн з іншымі. Вось гэта справа людзей, якіх я калісь добра ведаў. А падзеі амаль чатырохсотгадовай даўнасці — гэта справа не наша. Ты б яшчэ папрасіў расследавання справы забойства Напалеона.

— І папрасіў бы. Рабілі ж аналіз ягоных валасоў на мыш'як. У сучаснай следчай лабараторыі. Выявілі: быў атручаны.

— Ну гэтую паслугу і я табе магу зрабіць. Што табе трэба?

— Зрабіць аналіз чарніла. Прагледзець кнігу ў інфрачырвоных праменнях. Ну і іншае там. Поўны агляд.

— Гэта — чаму не зраблю. Па-сяброўску. Чаму не памагчы? Дый увогуле цікава. А астатняе — ты адкрыў, ты і рабі. Памятаеш, як ты справу Дастаеўскай-Карловіч аднаўляў ды разблытваў? Толькі для цікавасці мне расказваў. І тут тое ж. Ну, лагічна, калі хочаш, будзем абдумваць разам. Гімнастыка для мазгоў. Ну, хіба юрыдычную параду Шчука можа даць, дый то. Ты пра юрыспрудэнцыю таго часу больш ведаеш. Права страшэнна змяняецца. І разблытвай сам. То і тут плавай сам. Не шукай дапамогі. Тут дай бог Шчуку са сваімі дакументамі ды знаходкамі справіцца.

Падліў мне:

— Цікавая для цябе штука. Проста «востраў скарбаў». А як наконт тых кропак? Ну, 9с, 20в… Няўжо і вылічальная машына тут нічога не зрабіла б?

— А што яна зробіць? Прасцейшы прыклад — «Вова-дурань» 1 н, 1 д і г.д. Перабрала варыянты выдала, дый чамусьці па-расейску: «На дурь, Вова». Я не магу іх, варыянты, перабраць, ну і ў яе такая самая логіка. Ды ў чалавека і ўвогуле гэты працэс лепшы, толькі што ідзе больш павольна.

— Мала суцяшае, — сказаў Хілінскі.

— Яна выдасць усе варыянты, што маюць хаця нейкі сэнс, сотні тысяч, але выбар зрабіць не здолее. У яе фармальная логіка. Таму чалавек загадзя і адмаўляецца ад такіх задач.

— Ясна, — сказаў Хілінскі, — значыць, свядомае прызнанне разумовага банкруцтва. Непераможнасці зведаць.

— Глупства, — сказаў я. — Адмаўленне загадзя — не сведчанне бяссілля чалавечай логікі. Чалавек можа зрабіць правільную выснову на падставе далёка няпоўнай інфармацыі. І можа загадзя прадбачыць, што ніякая інфармацыя не дасць магчымасці зрабіць вывад. І гэтае адмаўленне загадзя ад невырашальнай задачы не сведчанне бяссілля, а сведчанне ўсемагутнай сілы чалавечай логікі.

— Што ж, біце на ўсемагутнасць. Прызнацца, крыху зайздрошчу.

— Ну вось, — сказаў я. — Зараз пайду высыпацца.

— «Разбуди, когда раскинет ветви по-весеннему наш старый сад», — змрочна сказаў ён.

За акном была абрыдлівая красавіцкая слата.

…Я адчыніў дзверы і адразу адчуў, што ў маёй кватэры нехта ёсць. Скінуў туфлі і прайшоў у кабінет. Так і ёсць: саладкаваты цыгарэтны пах.

На канапе, падкурчыўшы пад сябе прыгожыя ногі, сядзела і грэла рукамі ступні жанчына.

— Зоя?

— Ну так, ты не чакаў?

— Даўно?

— Бачыш, толькі зайшла. Ногі пакалелі.

Я прынёс з кладоўкі халат і накінуў ёй на ногі.

— Дзякуй. Я столькі хадзіла па гэтай слаце. Столькі хадзіла.

Дзіўны быў у яе выгляд. Нібы накапала ў вочы беладоны. Зрэнкі вялізныя-вялізныя, спыненыя. Вусны белыя, нібы яна падціснула іх. Я спачатку быў спалохаўся.

— Што з табою?

— Нічога. Ты хочаш спытаць, нашто я тут? Ды бачыш, прыпаўзла. Знаеш, як не дужа разумныя сабакі. Разумныя ідуць па апошняе ў лес. Я толькі каб аддаць табе ключ. Унь ён, на століку.

— А я пра яго і забыўся, — шчыра сказаў я. — З'есці чаго хочаш? Выпіць?

— Не трэба нічога.

Яна змоўкла.

— Слухай, — сказаў я, — казаў жа я табе, кінем гэта. Заставайся — і ўсё. Толькі шчыра — чуеш? — шчыра ўсё скажам яму.

— Ды не, — амаль бязгучна сказала яна. — Права не маем. Права не маю. Падман. Нінавошта я болей не маю права. Не маю.

— Перастань ты сябе катаваць, — кінуў я. — Ну здарылася, ну лухта. Кончым з гэтым, і ўсё.

— Не лухта, — сказала яна. — Я і прыйшла, каб скончыць. Болей не прыйду. Пагляджу вось толькі і… Нічога, ты хутка забудзеш, што здарылася. І ты мяне жорстка не судзі.

— Ды я й не думаю, — усміхнуўся я. — Ну давай вып'ем крыху «нямешанага кадара».

— Давай, — усміхнулася яна вільготнымі вачыма. — Толькі давай будзем тут. Нікуды не пойдзем.

Я расчысціў стол ад слядоў начной працы і паставіў на яго што меў.

— Ты што збіраешся рабіць у наступныя дні?

— Пакуль нічога. Дні праз тры з'еду.

— Куды?

— У Альшаны па справе. Гэта пад Кладна. Вёска.

— Надоўга?

— Тыдні тры, можа, месяц.

— Ну вось, значыць, бывай. Можа здарыцца і так, што сустрэнемся. Выпадкова. Хто ведае, што яно і як.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x