Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэты момант пачуўся стук у сценку: іх вялікасць Хілінскі, мабыць, жадалі папіць са мною чайку. Таксама з комплексамі. Ці, можа, толькі з'явіліся? Вось і добра, будзе з кім параіцца. Няма мне цяпер, Мар'яне, з кім раіцца. Зусім няма, браце.

Даўшы сабакам есці, я пайшоў да суседа.

Як на такую раннюю гадзіну, то хата была ідэальна прыбраная.

— Не клаліся яшчэ?

— Гм, а чаго б гэта я павінен быў класціся?

— Праца нейкая была?

— Як заўсёды. Ну што, стары, прапусцім па чарчыне ды ў шахмацішкі?

— Каньяк? У такую рань?

— А ты што, хочаш, каб я ў дзве гадзіны ночы пачынаў? І, скажам, з дэнатурату і піва?

— Аднак у дзевяць гадзін… неяк яно… Унь нават амерыканцы лічаць, што раней пяці нязручна. Адзін там нават бізнес зрабіў: выпусціў для бізнесменаў партыю гадзіннікаў, дзе ўсе лічбы — пяцёркі. Бо раней пяці — нязручна.

— Пяці раніцы? — спытаў Хілінскі.

— Ну, ведаеш, — абурыўся я.

— Чалавеча, — з раптоўнай сур'ёзнасцю сказаў Хілінскі, — ты ўвогуле маеш уяўленне, дзе ты і калі ты?

— Шаснаццатага красавіка. Пан Хілінскі прапануе мне каньяк у дзевяць гадзін раніцы і шкадуе, што не прапанаваў мне гэтай работы, абудзіўшы ў пяць гадзін. Столькі часу згубілі! Зараз былі б ужо гатовенькія.

— Дзевяць гадзін вечара шаснаццатага красавіка.

За акном, сапраўды, не днела, а цямнела.

— Чорт, — сказаў я. — Няўжо гэта я… суткі?… То ж бо галава трашчала.

— Шахмацішкі адмяняюцца, — глуха сказаў Хілінскі, наліваючы чаркі. — Ну што такое здарылася? Раскажы, калі ёсць ахвота, як гэта ты дня не заўважыў?

Я расказаў. Ён сядзеў, грэў келіх далонню і цяжкавата думаў.

— Ну й фантазёр, — урэшце няпэўна выціснуў ён.

— Чаму фантазёр?

— Ды неяк яно… гм… дэтэктыўна занадта… І спрэчна… хаця і цікава… Тут табе здарэнне, тут табе, нібы з чароўнай скрынкі, шыфр… Тут табе, як на заказ, галава, якая за суткі гэткую работу зрабіла. Не па спецыяльнасці працуеш.

— Захапіўся.

— А малайчына, чорт пабірай! Дэшыфроўшчыкам бы ў штаб. А то часам месяцамі б'юцца. Што зараз думаеш рабіць?

— Буду шукаць месца.

— Дзе яго адшукаеш? Хіба ўжо ўсю краіну перакапаць.

— Паеду ў Альшаны. Кніга знойдзена там. Кніга належала Альшанскім, што можна меркаваць па ініцыялах і па супадзенню гістарычных падзей і шыфроўкі…

— Ну, займайся, займайся…

Я быў крыху пакрыўджаны гэтай абыякавасцю.

— А вы хіба не зацікавіліся?

— Ды што ж, хлопец… Не наша гэта кампетэнцыя. Не мая і не Шчукі.

— Як гэта? А калі, сапраўды, Пташынскі не захлынуўся, а забіты, бо нехта баяўся, што ён стаіць на шляху адкрыцця чагосьці?

— А вы ўпэўнены, што ён забіты?

— Так, — пасля паўзы сказаў я.

— Але ж і экспертыза, і следства, і ўсё супраць гэтага.

— Я ўпэўнены, — сказаў я. — Насуперак экспертызе, следству, чорту, насуперак усяму. Нешта ва ўсім гэтым жудаснае. Я прадчуваю гэта. Падсвядома.

— Прадчуваць — ваша асабістая справа, — сказаў Хілінскі. — Вы — асоба прыватная і можаце сабе дазволіць гэтую раскошу. А вось калі пачынае «падсвядома прадчуваць» правасуддзе, юстыцыя, сама дзяржава… тады…

Ён нервова лыкнуў каньяку.

— Тады пачынаецца — бывалі ўжо такія выпадкі — паляванне на ведзьмаў, макарцізм, татуля Дзювалье, ды ці мала яшчэ што. І пасля ўсім даводзіцца доўга, дзесяцігоддзямі плаціць за гэта, разлічвацца. Нават невінаватым. Занадта гэта дорага абыходзіцца, я веру. Цяжка, пакутліва. І ўвогуле, справядліва веру.

Хілінскі дапіў келіх.

— Слухайце, хлопча, не крыўдуйце на мяне, але гэта так. Вы ўражаны смерцю друга, вы не верыце, што ён мог вось так, сам, пайсці ад нас. Вы шукаеце помсты, каб стала крыху лягчэй. Але тут нішто не гаворыць на карысць помсты. Нават званкі, тлумачэнне якім ёсць. Нехта шукаў у кватэры. Нехта ўсыпіў сабак. Але гэта маглі быць звычайныя барыгі, якія падсачылі ад'езд вашага сябра і скарысталіся з яго.

— Яны шукалі кнігу.

— Магчыма. Але нават калі гэта так, нават калі яны цьмяна ведалі пра адкрытую вамі таямніцу, нават калі яны і вы сутыкнуліся на адным шляху да яе — гэта не мае адносін да смерці Пташынскага. Гэта выпадак, супадзенне. Паверце, экспертыза была дужа старанная. Аб гэтым паклапаціліся, верце мне. У яго было страшэнна хворае сэрца. Ён мог пражыць яшчэ гады, а мог і памерці кожны дзень. І таму Шчука, мабыць, будзе далей весці следства па справе ўзлому, але нікому з іх няма справы да таго, што сёння адкрылі вы.

Закурыў.

— Ну як вам растлумачыць. Ну вось ёсць звесткі, што ў Кладна недзе схаваны архіў айнзацштаба. Ведаеце, што гэта такое?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x