Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ордэн Прамяністых: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ордэн Прамяністых»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію – таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых…Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Ордэн Прамяністых — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ордэн Прамяністых», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вярнуўшыся, ён націснуў у паштовай праграме іконку «Адказаць» і набраў у адкрытым акенцы: «Ты абалдзенная! Спадзяюся, увечары ўдасца пагаварыць нармальна, а не праз пошту».

Выключыўшы камп’ютар, ён паспрабаваў настроіцца на іншыя думкі. Дзень яго сёння важны: наперадзе была чарговая сустрэча з Аляксеем Пятровічам і знаёмства з архіўнымі дакументамі.

Кастрычнік, 1927

Пальцы жоўтых кляновых лістоў
мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушаць яе хараство,
не парушаць лісты залатыя.

Хлюдзінскі перабіраў у памяці гэтыя радкі нядаўна прачытанага верша Уладзіміра Дубоўкі, як католікі перабіраюць пацеркі на ружанцы. Вершы з іх медытатыўным рытмам заўжды дапамагалі яму суцішыцца, супакоіцца.

Вершы і шпацыр па свежым паветры.

Менавіта таму пасля прачуханца, атрыманага ў акруговым камітэце партыі, ён пайшоў бязмэтна бадзяцца па аршанскіх вуліцах, дыхаючы празрыстым восеньскім паветрам, якое вымывала з яго душы несправядлівыя словы партыйнага начальніка.

Музейшчык разумеў, што далі пытлю не проста так: ён – пад строгім наглядам і партыі, і яе карных органаў у выглядзе чэкістаў, якія цяпер называліся АДПУ [1] Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне. Так называлася ЧК пасля рэарганізацыі. . Пераезд з Заходняй Беларусі ва Усходнюю, на які ён наважыўся некалькі гадоў таму, стаў пераломным у яго жыцці. Так, у БССР ішла беларусізацыя – беларуская мова была дзяржаўнай нароўні з польскай, рускай ды ідышам. Камуністы абвясцілі таксама каранізацыю – стаўку на мясцовыя, карэнныя кадры. Аднак пры ўсім тым да такіх, як ён, да перабежчыкаў з-за кардона, ставіліся даволі насцярожана і пастаянна нагадвалі, што з яго не спускаюць вока баявыя атрады камуністычнай партыі. Ім, непралетарскім элементам, не грэбавалі нагадаць, што яны толькі спадарожнікі, «попутчики» , якіх толькі трываюць, часова трываюць побач.

Хлюдзінскі не разумеў гэтага недаверу савецкай улады да тых, хто не выступаў актыўна супраць яе – не ўздымаў зброю, не ладзіў нейкія мітынгі… Так, яму не ўсё падабалася ў дзеяннях камуністаў, але нават за царскімі часамі салонных крытыкаў рэжыму не пераследавалі. Цяпер жа ён адчуваў, што кожнае яго неабачлівае слова яму могуць прыгадаць пры зручнай нагодзе.

Акурат таму да звестак, якія паведаміў Андрэй Камар, Хлюдзінскі паставіўся вельмі насцярожана: гісторыя, расказаная юнаком, вабіла сваёй таямнічасцю, але і пагражала небяспекай. Забіты невядома за што стары навуковец – загадка, вартая таго, каб паспрабаваць яе раскрыць. Але няма сумневаў і ў тым, што ёю вельмі ўважліва зоймуцца і чэкісты, што пагражае цікаўным асобам увагай з боку нашчадкаў Дзяржынскага.

Тым не менш хочацца неяк дапамагчы і хлопцу, якога так узрушыла гэтая незразумелая гібель Грацыяна Пашкоўскага. Жорсткае забойства, белая ружа… А раптам гэта нейкае рытуальнае злачынства? І ці можа ў такім разе гэтае забойства чымсьці пагражаць іншым чальцам таго гуртка, пра які прагаварыўся Камар? Калі так, то хлопец трапіў у вельмі небяспечнае становішча і дапамагчы яму трэба без усялякіх ваганняў. Прынамсі, трэба неяк асцерагчы, пагаварыць з ім пра небяспеку гэтай сітуацыі.

А для таго, каб не прыцягваць да сябе лішняй увагі, ён, Хлюдзінскі, зацікавіцца навуковай спадчынай забітага Пашкоўскага, якая можа добра прыдацца да краязнаўчага музея. Вось і тлумачэнне для пабочных!

Пры гэтых думках Хлюдзінскаму падалося, быццам сонца зірнула не толькі на аблітыя чырванню і жаўцізной навакольныя вуліцы, але і дакранулася яго душы, асвятляючы яе сваімі нязыркімі восеньскімі промнямі…

Кастрычнік, 1927

Андрэя Камара ўсяго папросту калаціла ад нервавання.

Хлюдзінскі раней не бачыў такога нервовага ўзрушэння, таму спярша разгубіўся: што рабіць, чым дапамагчы непасрэдна тут і цяпер? Урэшце ён запарыў гарбаты і сунуў у рукі свайму госцю гліняны кубак з пахкім напоем.

У гэты вечар Хлюдзінскі позна затрымаўся на працы: складаў і пераправяраў вопісы на экспанаты, якія лічыліся за яго ўстановай. Праца была карпатлівая, нудная і, як кожны падобны занятак, вымагала вялікай увагі. Таму да нецярплівага гучнага грукату ў дзверы музейшчык адчуў раздражненне: давялося адрывацца на сярэдзіне дакумента, каб адчыніць неспадзяванаму госцю, якога прынесла ліхая часіна…

Але пабачыўшы ненатуральна спалатнелы твар чалавека, Хлюдзінскі сам спалохаўся і імгненна забыў, як толькі што кляў у думках няпрошанага наведніка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ордэн Прамяністых»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ордэн Прамяністых» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ордэн Прамяністых»

Обсуждение, отзывы о книге «Ордэн Прамяністых» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x