Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ордэн Прамяністых: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ордэн Прамяністых»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію – таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых…Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Ордэн Прамяністых — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ордэн Прамяністых», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаспадар кабінета грэбліва падціснуў вусны, пасля чаго дадаў:

– Магчыма, вы думаеце, што вам удасца кантрабандай працягнуць у нашае савецкае жыццё гнілы душок капіталізму – гэтак жа, як вы самі кантрабандай перабраліся з Вільні ў нашу савецкую краіну… Не забывайцеся, Хлюдзінскі: партыя і яе востры меч у выглядзе карных органаў пільна сочаць не толькі за вамі, але і за ўсімі падазронымі асобамі. Мы не дазволім забраць у народа правы, якія ён заваяваў у цяжкіх і крывавых баях за камунізм!.. Ідзіце і падумайце, як вам рэарганізаваць працу ў сваім музеі, каб ён адлюстроўваў інтарэсы працоўнага народа.

Партыйны сакратар рэзка нахіліўся над паперамі на стале, даючы зразумець, што аўдыенцыя завяршылася і наведнік больш ніколькі яго не цікавіць.

…Вуліца Ленінская сустрэла Хлюдзінскага пералівамі жоўтага і чырвонага колераў: іржавая вохра каштанаў і цёмна-рудыя клёны, лімонна-бляклыя бярозы і насычанага канарэечнага колеру лісцё ліп. Усё гэта пералівалася і адблісквала пры найменшым ветрыку.

Аднак музейшчыку было не да таго, каб любавацца прыроднымі скарбамі: пасля візіту ў акругкам ён адчуваў сябе прыгнечаным, быццам выцягнуў з куфра свае найлепшыя багацці, каб пахваліцца перад госцем, а той не толькі плюнуў, а яшчэ і грэбліва раскідаў іх мыском нячышчанага бота.

«А ўсё-ткі я буду збіраць у музей тое, што палічу патрэбным! Скулля вам, таварыш Стахевіч і пільныя таварышы даносчыкі!» – з нечаканай злосцю падумаў Хлюдзінскі.

Яго зацятасць падбірала аргументы для прамінулай ужо спрэчкі, але гэта Антона не бянтэжыла: будуць, будуць такія спрэчкі яшчэ і далей.

«Кажаце, царкоўныя абразы – прадметы культу? А хто іх рабіў, тыя прадметы культу? Нешта не давялося мне сустрэць аніводнага попіка, які маляваў бы хоць які-небудзь абраз ці майстраваў паціры і крыжы. Майстры гэтым займаюцца – мастакі ды ювеліры… І цэрквы з касцёламі не папы з ксяндзамі ставілі – гэта справа дойлідаў і звычайных муляраў. Дык што, пусціць на глум увесь плён іх рук толькі з тае прычыны, што ім карысталіся святары?» – Хлюдзінскі адчуваў, што гэта правільныя словы, што яны могуць пераканаць таго, хто захоча пачуць іх.

З ПРЭСЫ

На Менскім вячэрнім рабфаку не ўсё добра

Менскі вячэрні рабфак пачаў працу з 19 кастрычніка. Першым тормазам у працы выяўляецца адсутнасць падручнікаў, якіх рабфак зусім не дае, а прыходзіцца самім студэнтам купляць іх, а набыць усе падручнікі студэнты безумоўна не могуць. Каб знішчыць гэту перашкоду, адміністрацыі дзённага рабфаку трэба вылучыць частку падручнікаў для вячэрняга рабфаку.

Затым: перашкаджае працы адсутнасць раскладу заняткаў, а таксама і тое, што не з’яўляюцца некаторыя настаўнікі.

Калі гэтак справа будзе стаяць і далей, дык вынікаў добрых ад вучобы чакаць не прыходзіцца.

Трэба звярнуць на вячэрні рабфак больш увагі, каб 4 гадзіны, якія прызначаны на дзень на заняткі, выкарыстоўваліся на 100 процантаў.

Рабфакавец

Савецкая Беларусь, 22 кастрычніка 1927 года

2010, студзень

Навагоднія святы прамільгнулі хутка і нічым надзвычайным не запомніліся: ялінка, канфеці з хлапушкі, абавязковыя салата аліўе і шампанскае, якое Кміціч не любіў. Было пару паходаў у госці, дзе сябры знаёмілі яго з адзінокімі жанчынамі, аднак ніхто з іх не спадабаўся Паўлу настолькі, каб спаткацца яшчэ хаця б раз.

Чарговая зімовая раніца пачалася для Кміціча традыцыйна ў той час, калі большасць гарадскіх насельнікаў пару гадзін як знаходзілася на сваіх працоўных месцах. Ён уключыў камп’ютар і мадэм, які імгненна стаў падміргваць сваімі лямпачкамі, злучаючыся з інтэрнэтам. Сам Кміціч тым часам пайшоў гатаваць сабе традыцыйны сняданак халасцяка – яечню і каву: займацца чымсьці больш грунтоўным не хацелася. З немудрагелістым сняданкам ён апусціўся ў фатэль перад маніторам: нічога не магло сапсаваць яму апетыт – нават прагляд ранішніх навін, якімі б шакавальнымі яны ні былі.

Павел мімаходзь прагледзеў некалькі навінавых сайтаў – нічога новага. Пастаянныя прагнозы эканамічнага гуру, які з году ў год прарочыць эканамічны крызіс, а той усё не наступае. (Затое калі крызіс усё ж здараецца, гуру тут як тут: «Я ж папярэджваў!» У гэтым ён не памыляецца, бо ні пра што іншае не папярэджваў.) Заклікі да вулічных акцый, паведамленні пра суды і штрафы за гэтыя самыя акцыі… Традыцыйная для апошніх гадоў у Беларусі карціна, да якой псіхіка прызвычаілася, каб адчуваць пастаянныя згрызоты сумлення за тое, што ты нічога значнага не робіш, каб стаць поруч з тымі, хто за свае погляды і ўчынкі гатовы пайсці пад пабоі ці сесці ў турму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ордэн Прамяністых»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ордэн Прамяністых» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ордэн Прамяністых»

Обсуждение, отзывы о книге «Ордэн Прамяністых» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x