Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ордэн Прамяністых: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ордэн Прамяністых»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію – таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых…Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Ордэн Прамяністых — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ордэн Прамяністых», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Мяне вельмі цікавіць, – голас журналіста прагучаў крыху асіпла, – чаму вырашылі прапанаваць гэта мне? Праца з дакументамі – гэта хутчэй справа для гісторыкаў, спецыялістаў архіўнай справы… Я журналіст – гэта значыць чалавек, не вельмі абазнаны ў дэталях гэтай працы. Думаю, вы маглі б для яе знайсці больш адпаведнага спецыяліста.

– Дык вы адмаўляецеся? – Аляксей Пятровіч не мог схаваць здзіўленне. Вось угадай ты гэтых журналістаў з іхнімі незразумелымі паводзінамі! Спярша пагаджаецца прыйсці, потым пачынае круціць дупай, як дзяўчынка-какетка… Ці, можа, гэты Кміціч папросту набівае сабе цану? Нічога! І не такіх абломвалі.

Аляксей Пятровіч падняўся з-за стала і падышоў да акна. Стоячы спінай да суразмоўцы і гледзячы на мітуслівую вуліцу, ён няспешна загаварыў:

– Калі вы адмаўляецеся, дык я пашукаю якія-небудзь іншыя варыянты. Проста мне вельмі спадабаўся ваш стыль – вы лёгка і даступна выкладаеце гістарычны матэрыял. На жаль, не кожны спецыяліст-гісторык здольны данесці свае веды ў папулярнай форме, таму мне хацелася знайсці чалавека, які напіша гэтую гісторыю цікава і зразумела для ўсіх…

– А чаму мы сустракаемся менавіта тут? – не сунімаўся журналіст. – Можна ж было, мабыць, арганізаваць мне працу ў архіве КДБ, каб вам не давялося насіць сюды дакументы?

Суразмоўца рэзка павярнуўся да Кміціча, і на яго твары хітра бліснулі вочы.

– А пускаць вас туды для працы не дазваляе распараджэнне кіраўніка камітэта. Не тое каб персанальна вас, – рука ўзнялася ў заспакаяльным жэсце. – Гэтая забарона – яна для ўсіх. Толькі сваякі рэпрэсаваных могуць папрасіць справу на сваіх продкаў, а ўсялякім гісторыкам і аматарам доступ да архіўных дакументаў забаронены. Гэтае правіла дзейнічае з канца 90-х.

– Чаму? – не драмаў у Кміцічу журналіст.

– Вы ж памятаеце, Павел, як у перабудову адкрылі архівы? Вось і ў наш архіў тады пусцілі гісторыкаў. Вядома, не ўсе дакументы ім і тады можна было вывучаць – толькі тыя, з якіх знялі грыф сакрэтнасці… Але гэта мала дапамагло: некаторыя, нават вывучаючы дакументы 1920-х гадоў, змудрыліся вываліць на органы цэбар бруду і перакруціць гісторыю. Барацьба з антысавецкім падполлем у іх, бач ты, атрымалася не абаронай дзяржавы, а ледзь не нейкімі там катаваннямі нявінных людзей! Якія ж яны нявінныя, калі рыхтавалі паўстанні і тэракты, шпіёнілі на карысць замежных разведак?.. Так чорт ведае да чаго дадумацца можна!

Кадэбіст раптоўна сціх, быццам сам заўважыў, што расхваляваўся. Ён пажаваў вуснамі нейкую думку, спрабуючы яе на смак, – Павел не перашкаджаў гэтым роздумам.

– Вось пасля такіх гісторыкаў старшыня камітэта і забараніў ім доступ да архіваў, – ужо спакойна працягнуў Аляксей Пятровіч. – Ведаеце, у нас таксама ёсць людзі адукаваныя, гістарычны факультэт заканчвалі, ім, як кажуць, і карты ў рукі. Яны вывучаюць дакументы і пішуць гісторыю ўзважана, без гэтых спекуляцый…

– Ну і?..

– Я б да іх звярнуўся, – у голасе мужчыны прагучала скруха, – але не змогуць яны напісаць папулярна, бо звыкліся пісаць або акадэмічным стылем, або рапартамі… Так што тут усё сышлося клінам: і працаваць у самім архіве вам нельга, і напісаць вы здолееце цікава.

Вочы Аляксея Пятровіча ўважліва вывучалі твар журналіста:

– Дык што, берацеся за справу? Ці мне пашукаць іншага аматара гістарычных таямніц і загадак, здатнага да прыўкраснага пісьменства?

З ПРАТАКОЛА АГЛЯДУ МЕСЦА ЗЛАЧЫНСТВА

На месцы злачынства было выяўлена цела мужчыны, на выгляд – 55–60 гадоў. Цела знаходзілася ў сядзячай позе ў фатэлі за пісьмовым сталом. Паводле папярэдняга заключэння прычынай смерці стала асфіксія. Потым у мёртвае цела быў уваткнуты нож. Слядоў барацьбы каля трупа не выяўлена – мужчына не супраціўляўся, што можа сведчыць пра блізкае знаёмства ахвяры і забойцы.

На грудзях да вопраткі пацярпелага шпількай прымацаваная белая ружа.

Панятыя апазналі ў забітым мужчыне свайго суседа – гаспадара кватэры Грацыяна Пашкоўскага. Па іх словах, пацярпелы вёў замкнёны лад жыцця, з іншымі суседзямі блізкіх кантактаў не меў. Суседзі не змаглі паведаміць, ці знікла што-небудзь з кватэры Пашкоўскага пасля смерці, бо ў госці да яго пры жыцці не хадзілі.

Разам з тым яны заявілі, што раз на месяц у Пашкоўскага збіраліся госці на нейкія вечарыны, на іх было нешматлюдна і ціха. Чым займаўся Пашкоўскі з гасцямі, высветліць пакуль не ўдалося.

У шафе каля акна частка кніг была знятая з паліцы і складзеная на падлозе, аднак не ўдалося высветліць, зрабіў гэта зламыснік або сам Пашкоўскі яшчэ да сваёй смерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ордэн Прамяністых»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ордэн Прамяністых» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ордэн Прамяністых»

Обсуждение, отзывы о книге «Ордэн Прамяністых» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x