Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я лічу, што на паўдарозе нельга спыняцца. Мы абкапаем усе падобныя пні і калі нічога не знойдзем, то так і скажам: зрабілі ўсё, што маглі… А цяпер пайшлі купацца.

Толік пабег першы, за ім кінуліся Васілёк і Жэнька.

Азярцо было невялікае, але глыбокае.

Хлопчыкі раздзеліся і адзін за адным скочылі Ў ваду.

— Ану, хто мяне абгоніць? — крыкнуў Толік.

Жэнька і Васілёк, пырскаючыся і аддуваючыся, паплылі за Толікам. Хутка Толік пачуў знаёмае пф-пф-ф-ф: яго даганяў Васілёк.

Халодная вада як рукой зняла стомленасць. Вярнуліся вясёлыя і бадзёрыя. На вячэру вырашылі нічога не гатаваць, перакусіць хлебам з салам і запіць гарачым чаем.

Пакуль павячэралі — зусім сцямнела. На палянцы зрабілася вельмі ціха, толькі стракаталі неўгамонныя конікі. Паветра павільготнела, і на тонкіх сцяблінках травы, на вострых кончыках лісцяў пачалі з'яўляцца кропелькі расы.

— Ну, спаць, — сказаў Толік, — заўтра ўстанем разам з сонцам.

Усе трое залезлі ў будан і з асалодай разлегліся на пахучых яловых лапках. Жэнька і Васілёк заснулі адразу. Толік яшчэ доўга ляжаў, прыслухоўваючыся да начнога жыцця лесу.

А лес і сапраўды, быццам зрабіўшы перапынак на вячэру, зноў пачаў ажываць. «Кр-кр-кр! кр-р-р!» — недзе зусім блізка хрыпатым голасам закаркала варона. З супрацьлеглага канца ёй адгукнулася другая. «Ку-гу! ку-гу! ку-гу!» — раптам разнеслася па лесе. Толік ажно падхапіўся. Хто гэта? Але адразу супакоіўся, успомніўшы, што так крычыць пугач. Над самым буданом пачуліся цяжкія з прысвістам узмахі крылаў. «Напэўна сава вылецела на паляванне, — падумаў хлопчык. — На каго яна больш за ўсё любіць паляваць? Ага, на зайцоў.» І сапраўды, ці гэтай, ці другой саве трапілася здабыча, бо ў наступны момант пачуўся нейчы жудасны крык і трапятанне крылаў. Потым зноў надышла цішыня.

Хоць Толік быў і не палахлівы, але ўсё гэта адганяла сон. Турбавала і другое. А што, калі ўсе іх дамаганні знайсці паперы доктара акажуцца дарэмнымі? Маглі ж гэтыя паперы струхлець ці згінуць, так што ад іх і следу не засталося. Ва ўсякім выпадку першыя пошукі ў іх нешта няўдалыя. А Толіку так хацелася знайсці працу доктара. Ён успомніў сумны твар Ані, якая сядзела на возе, ад'язджаючы ў бальніцу, і сам сабе запярэчыў: «Не, калі іх хавалі ў зямлю, то, напэўна, добра запакавалі. Трэба шукаць». Падумаўшы так, Толік супакоіўся і хутка заснуў.

Настойлівасць перамагла

Назаўтра раніцай, як толькі праменні сонца асвяцілі верхавіны дрэў, Толік быў ужо на нагах. Сон прыемна асвяжыў хлопчыка, настрой быў бадзёры.

— Го-го-го! — гукнуў ён на ўвесь голас. — Пад'ём!

З шалаша высунулася чорная калматая галава Жэнькі. Ён вылез, пацягнуўся і адразу з кулакамі палез на Толіка.

— Чаго спаць не даеш? Раскрычаўся… Выбраўшы роўнае месца, яны схапіліся борацца. Ні адзін не ўступаў другому ні ў сіле, ні ў спрыце. Мінут пяць качаліся яны па траве, але пераможца так і не вызначыўся.

— Нічыя, — неахвотна прызнаў Толік і ажыўлена дадаў: — Вось гэта зарадачка, сон як рукой зняло.

Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй. Толькі пасля таго, як на яго зноў папырскалі вадой, ён прачнуўся.

Умывацца пабеглі да возера. Вада здалася халаднейшай, чым учора ўвечары. Мыліся доўга, з асалодай.

— А мне падабаецца такое жыццё, — весела плёскаючыся, заўважыў Васілёк.

— Паглядзім, што ты пад вечар заспяваеш, як з пянёчкамі павалтузішся, — усміхнуўся Жэнька.

— Тое ж самае, што і цяпер, — самаўпэўнена адказаў Васілёк.

Пакуль мыліся, у кацялку на кастры закіпеў чайнік, загадзя пастаўлены Толікам. Хлопцы напяклі бульбы, на ражончыках падсмажылі сала і з вялікім апетытам паелі, напіліся чаю, у якім плавалі маленькія вугольчыкі. Калі скончылі снедаць, Толік скамандаваў:

— А цяпер за працу!

Зноў пачалі шукаць і абкопваць пні, па форме падобныя да кавалка бервяна з надпісам. Сёння Васілёк і Жэнька працавалі павольней, моўчкі і, калі, абкапаўшы пень, нічога не знаходзілі, таксама моўчкі браліся за другі. Гэтае маўчанне Толіку не падабалася. Ён разумеў, што сябры з кожным разам усё больш і больш не вераць у поспех справы. Але што ён мог зрабіць? Пераканаць, што яны абавязкова знойдуць паперы доктара, ён не мог, але адмовіцца ад пошукаў, не прыняўшы ўсіх мераў, Толік не хацеў.

Больш за ўсіх пакутаваў Васілёк. Слабейшы за Жэньку і Толіка фізічна, ён вельмі хутка стамляўся. Асабліва балелі нацёртыя да крывавых мазалёў рукі. Давала адчуваць сябе і спіна. Сагнуўшыся, ён не мог ужо разагнуцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x