Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першыя крокі

Пабудаваўшы будан і нарыхтаваўшы лапак для пасцеляў, хлопцы паселі на траву і пачалі раіцца.

— Перш за ўсё, — сказаў Толік, — паспрабуем адшукаць патрэбны нам пень. Для гэтага будзем прыкладваць да кожнага пня наш кавалак з літарамі. Калі сустрэнем падобны, абкапаем яго з усіх бакоў.

— А на якую глыбіню? — пацікавіўся Васілёк.

— Мне здаецца, што трэба капаць чым глыбей, — выказаў думку Жэнька, — хоць на метр.

Дзіўны чалавек гэты Жэнька: толькі што ныў, гатовы быў усё кінуць і дадому ісці, а тут раптам сур'ёзна разважае, як лепш весці пошукі. І нічога быццам такога не здарылася, каб змяніцца яго настрою.

— А я думаю, — запярэчыў Толік, — хопіць і на паўметра, бо ранены або хворы чалавек не мог глыбока закапаць.

— Калі ж мы пачнем шукаць? — спытаў Васілёк.

— Зараз жа і пачнем, — адказаў Толік.

Лясная паляна жыла сваім жыццём. Няспынна, быццам маленькія казачныя матацыклы, стракаталі конікі. Абганяючы адзін аднаго, то ўзнімаючыся ўгору, то імкліва падаючы ўніз, ляталі рознакаляровыя матылі. Тук-тук-тук! — біў сваёй моцнай дзюбай у сухое дрэва дзяцел. З густой зялёнай травы выглядвалі сінія, жоўтыя і чырвоныя галоўкі кветак і рабілі паляну падобнай на вялізны прыгожы дыван. Тонкая сухаватая трава, аб якую лёгка можна было парэзаць руку, густа кусцілася каля старых пнёў.

З хваляваннем падышлі хлопчыкі да першага пня, які па дыяметры падыходзіў да кавалка бервяна з літарамі. Прыклаўшы адпілаваны кружок да пня, яны ўбачылі, што ён мае зусім іншую форму. Падышлі да другога — зноў не той, які патрэбны. На агледжаных пнях Жэнька ставіў вугалем крыжык, каб больш да іх не варочацца. Трэці пень прымусіў хлопчыкаў задумацца: ён як быццам падыходзіў. Вырашылі абкапаць яго. За работу ўзяліся шчыра. Васілёк рыдлёўкай спрытна падкапваў дзёран каля пня і адкідаў убок. Толік абкапваў пень глыбей. Спачатку ішла шэрая сухая зямля, а потым паказаўся вільготны жоўты жвір. Пракапалі больш як на паўметра, але нічога не знайшлі.

Хлопцы пастаялі, падумалі, капаць далей ці не. Жэнька ўзяў дрот і пачаў ім поркаць зямлю каля пня. Дрот уваходзіў у зямлю лёгка, ні ў што не ўпіраўся. Пакінулі гэты і пайшлі да наступнага. Пні ўвесь час трапляліся то занадта тонкія, то занадта тоўстыя. Але вось хлопчыкі натрапілі, як ім здалося, якраз на той пень, які быў патрэбен. Пачалі абкапваць яго. Аднак вынік атрымаўся той жа. Абкапалі яшчэ некалькі. З кожным новым пнём работа ішла ўсё марудней і марудней. Васілёк ужо з цяжкасцю адрываў дзёран. Ён усё часцей пачаў паглядаць на свае рукі, на якіх з'явіліся вадзяністыя пухіры. Жэньку прыйшлося аддаць Васільку дрот, а самому ўзяцца за рыдлёўку. Нарэшце стаміўся і Жэнька. Толькі адзін Толік не адчуваў стомленасці, працаваў лёгка і, як здавалася, без усякага напружання. І пухіроў на руках у яго не было.

«Гэта таму, што ён займаецца спортам, — з зайздрасцю падумаў Васілёк, — і ўвесь час прападае ў калгасным садзе: разам з дзедам Анупрэем перакапаў усю зямлю вакол дрэў».

Толік заўважыў, што яго сябры стаміліся, і падаў каманду адпачываць. Хлопчыкі агледзелі сваю работу: каля паўтара дзесятка абкапаных пнёў — і ніякіх вынікаў.

Было нявесела. Нават гаваркі Васілёк змоўк. Ён з асалодай выцягнуўся ва ўвесь рост на духмянай траве пад размашыстай ялінай, не маючы сілы нават падняцца і прыняць шышку, якая муляла плячо. Прылёг і Жэнька. Толік жа ўзяў кацялок і некуды пайшоў. Доўга ён хадзіў ці не — ні Жэнька, ні Васілёк не ведалі. Васілёк прачнуўся ад таго, што яму ў твар пырскаў дождж. Ён падхапіўся і пачаў углядацца. Неба было чыстае, па-ранейшаму ярка свяціла сонца. Але тут ён убачыў «хмару». Гэта Толік абмакваў галінку ў кацялок з вадой і пырскаў цяпер на Жэньку.

— Вас ніяк не разбудзіць, — смяяўся Толік, — прыйшлося вадой ажыўляць.

— А дзе ты ваду знайшоў? — спытаў Жэнька.

— Тут непадалёк азярцо ёсць.

— Не шкодзіла б і асвяжыцца, — сказаў Жэнька.

— Не, не будзем траціць часу… Давайце перакусім і будзем капаць далей.

Пасля адпачынку рыдлёўкі здаліся яшчэ цяжэйшымі. Ныла ўсё цела, рукі не слухаліся, а спіна балела яшчэ горш. Праўда, так працавалі нядоўга. Праз колькі часу ў руках зноў з'явілася сіла, і работа пайшла шпарчэй.

За другую палавіну дня абкапалі яшчэ дзесяць пнёў, а вынікі былі ўсё тыя ж самыя.

Хлопчыкі задумаліся. Што рабіць? Можа, яны дарэмна трацяць сілы і час? Можа, хвоя з літарамі была спілена не на дзялянцы, а дзе-небудзь у іншым месцы, бо, ідучы сюды, яны сустрэлі па дарозе шмат адзіночных пнёў? Нарэшце Толік рашуча заявіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x