Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звычайна пан Вышамірскі жыў у Варшаве. Сюды, у вёску, ён прыязджаў толькі на лета.

Астатні ж час вялікі двухпавярховы дом з калонамі і верандай, абвітай дзікім вінаградам, пуставаў. У ім жылі панскі аконам і дзесяткі са два паляўнічых сабак.

У верасні 1939 года, калі савецкія войскі падыходзілі да Ляхаўцаў, усе Вышамірскія ўцяклі за граніцу.

Як вольна тады ўздыхнулі людзі! У першы час нават не верылася, што не трэба гнуць больш спіну на пана. А хутка і жыццё пайшло інакшае. У Ляхаўцах арганізаваўся калгас. У былым маёнтку пана Вышамірскага адпачывалі і лячыліся дзеці: там стварылі санаторый.

Але нядоўга вольна пажылі ляхаўчане. На Савецкі Саюз вераломна напалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Разам з імі ў Ляхаўцах з'явіўся і Антак. Фашысты пакінулі яго тут начальнікам паліцыі раёна. Яшчэ праз колькі часу прыехаў і сам пан Вышамірскі з жонкай і рыжым Ромусем. Пан адразу ж загадаў сялянам вёскі Ляхаўцы заплаціць за карыстанне маёнткам, зямлёй, а таксама лесам і лугам. Сяляне ж і не думалі плаціць. Тады Вышамірскі звярнуўся за дапамогай да свайго сына Антака. І вось аднойчы раніцой у вёску на матацыклах прыехалі паліцэйскія на чале з Антакам, акружылі яе, людзей выгналі на вуліцу. Перад імі, пагражаючы рэвальверам, выступіў Антак.

— Рахунак майго бацькі,— пісклявым голасам крычаў ён, — справядлівы рахунак! Вы карысталіся нашай зямлёй, лугамі, лясамі і за ўсё гэта павінны заплаціць! Калі вы не заплоціце па добрай волі, то я прымушу вас сілай! Прымаю толькі золата, срэбра і каштоўныя рэчы!

Ніхто з ляхаўчан нават не паварушыўся.

— Ах, так! — запішчаў паніч. — Тады я сам…

Разам з двума паліцэйскімі ён знік у бліжэйшай хаце.

Рабавалі яны аж да паўдня, не мінулі ніводнай хаты.

Як потым стала вядома, пан Вышамірскі са сваім сынам-бандытам зрабілі тое ж самае і ва ўсіх іншых вёсках, якія былі падначалены Антаку.

Праўда, гэта ім так не сышло з рук. Аднойчы ўначы загарэўся панскі маёнтак. Калі перапалоханыя жыхары маёнтка выбеглі на вуліцу, пачулася аўтаматная чарга. Пані Вышамірская была забіта, а пан цяжка паранены.

Назаўтра зноў прыехалі паліцэйскія. Як звяры, урываліся яны ў хаты і выганялі людзей прыкладамі аўтаматаў. Выстраіўшы ўсіх на вуліцы, Антак пачаў допыт. Ён падышоў да школьнага вартаўніка дзеда Івана — адзінага мужчыны, які ў той дзень застаўся ў вёсцы.

— Гэта ты падпаліў маёнтак?

— Не, не я… — адказаў дзед Іван.

— А хто?

— Не ведаю.

Антак са злосцю выцяў дзеда па галаве бізуном і перайшоў да допыту жанчын. Ён спыняўся па чарзе каля кожнай жанчыны, крычаў, біў, пагражаў расстрэлам, патрабуючы прызнання. Але жанчыны адказвалі, што яны нічога не ведаюць.

Не дазнаўшыся, хто падпаліў маёнтак і забіў матку, Антак адабраў дзесяць чалавек заложнікаў і загадаў пагрузіць іх у машыну. Калі паліцэйскія пачалі выконваць загад свайго начальніка, узняўся плач і лямант.

— Цішэй! — зароў Антак і стрэліў угару з рэвальвера. — Калі заўтра да дванаццаці гадзін ночы ніхто з вас не прыйдзе і не скажа, хто падпаліў маёнтак, заложнікі будуць расстраляны!

Начальнік паліцыі сеў у кабіну грузавой машыны з арыштаванымі заложнікамі і паехаў. Спераду і ззаду машыны ехалі на матацыклах паліцэйскія.

Жанчыны не пераставалі плакаць. Толькі дзед Іван сядзеў спакойна і пыхкаў люлькай, хоць паліцэйскія павезлі з сабой у якасці заложніцы і яго ўнучку.

— Супакойцеся, кабеткі,— суцяшаў дзед Іван жанчын. — Нашы заложнікі хутка вернуцца.

— Як жа яны вернуцца?

— Іх вызваляць…

— Хто ж вызваліць?

— Знойдуцца добрыя людзі,— ухіліўся дзед ад адказу, — я паслаў да іх паведамленне.

— Як?.. Кім? — дапытвалася адна жанчына, у якой паліцэйскія забралі дзве дачкі.— Усе ж нашы вяскоўцы былі тут.

— Каго паслаў — сакрэт…

Дзед Іван казаў праўду: гадзіны праз тры ўсе заложнікі вярнуліся ў вёску. Людзі з усіх бакоў кінуліся да іх:

— Хто вас вызваліў?

— Партызаны! — адказалі яны. Зінаіда Антонаўна расказвала так цікава, што ніхто і не заўважыў, як падкраўся вечар і змрок запоўніў пакой. Настаўніца ўстала, шчоўкнула выключальнікам. Ад яркага электрычнага святла многія нават зажмурыліся.

Вучні нецярпліва глядзелі на Зінаіду Антонаўну, чакаючы працягу расказу, але настаўніца аб чымсьці задумалася і маўчала.

— Зінаіда Антонаўна, а вы ведаеце, хто паведаміў партызанам, што ў вёску зноў прыехалі фашысты? — не вытрымала Ніна.

— Ведаю.

— Хто? Скажыце! — зашумелі дзеці.

— А вы слухайце далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x