Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паліцэйскія не чакалі засады і вельмі разгубіліся, калі раптам у матацыкл, які ехаў першым, з-за кустоў паляцела граната і ўслед за выбухам пачуўся сухі трэск стрэлаў.

Грузавая машына спынілася. Антак, які сядзеў побач з шафёрам, дрыжачымі рукамі адчыніў дзверцы і кінуўся ў кусты. Паліцэйскія, убачыўшы, што іх начальнік збег, таксама пабеглі ў лес, адстрэльваючыся. Але ўцячы ўдалося нямногім.

— А як прозвішча хлопчыка, які паведаміў партызанам аб налёце паліцэйскіх? — перапыніў расказ Зінаіды Антонаўны Віця Капусцін.

— Казіміраў, Сцяпан Казіміраў…

— А-а-а! — усклікнуў Віця. — Гэта той Казіміраў, чый дзённік знайшлі нашы хлопцы?

— Той самы, — адказала настаўніца.

— Зінаіда Антонаўна! А якое дачыненне мае Сцяпан Казіміраў да папер доктара Долахава? — спытала звеннявая Каця Спірыдонава.

— Так, так… — падтрымалі яе і другія вучні.— Раскажыце нам яшчэ пра доктара Долахава і яго паперы.

— Добра, слухайце…

Насустрач цяжкасцям

Аднойчы ў жнівеньскую ноч у дзверы хаты настаўніцы Людмілы Андрэеўны, Жэнькавай маці, нехта нецярпліва пастукаў. Гаспадыня ўсхапілася. Хто б гэта мог быць? Зноў фашысты? Прыслухалася. Не, тыя б'юць у дзверы ботамі або прыкладамі аўтаматаў. Гэта нехта іншы. Яна хуценька апранулася, запаліла газоўку і падышла да дзвярэй.

— Хто там?

— Адчыніце, гэта я, — пачуўся за дзвярыма хрыплаваты голас.

— Хто гэта?

— Доктар Долахаў.

Жанчына, спяшаючыся, пачала адбіваць далонню завалку.

Карней Пракопавіч быў добры знаёмы Людмілы Андрэеўны. Адразу ж пасля ўз'яднання заходніх абласцей Беларусі з усходнімі па Ляхаўцах пайшла чутка, што ў іх вёску прыедзе доктар. «Не можа гэтага быць, — спачатку не паверылі людзі,— у нашай вёсцы будзе доктар?» Гэтага ж раней ніколі не было. Аднак чутка спраўдзілася. Аднойчы ў Ляхаўцы прыехаў на аўтамабілі невысокага росту, пажылы, але вельмі рухавы чалавек у пенснэ. Гэта і быў доктар Долахаў. Ён застаўся жыць на кватэры ў Людмілы Андрэеўны. Карней Пракопавіч даведаўся, што мясцовыя жыхары лечаць сухоты асобым грыбком. Грыбок гэты жыве на кары дубовых дрэў, якіх шмат расло паблізу ад Ляхаўцаў. Доктар вырашыў дасканала вывучыць лячэбныя ўласцівасці грыбка і незадоўга да вайны выехаў у Мінск, дзе да яго паслуг была добра абсталяваная лабараторыя.

…І вось доктар Долахаў вярнуўся.

Упусціўшы госця ў хату, Людміла Андрэеўна запёрла дзверы і, зайшоўшы ў пакой, разгублена сказала:

— Карней Пракопавіч, як жа вы, чаго ж гэта вы… Тут жа фашысты лютуюць…

— Ведаю! — сказаў доктар, распрануўшыся і прысеўшы на крэсла.

— Ды што ж вы тут будзеце рабіць? Карней Пракопавіч зірнуў на акно, якое было завешана коўдрай, потым на Людмілу Андрэеўну.

— Вы пытаецеся, што я буду рабіць?.. Я прыехаў сюды, каб… змагацца з ворагам.

Ён адпароў падкладку ў крысе пінжака і дастаў адтуль лісток паперы.

— Гэта заклік падпольнага абкома, — урачыста паведаміў ён і аддаў лісток Людміле Андрэеўне. Яна хуценька ўзяла яго, прагледзела і сказала, светла ўсміхаючыся:

— Я ўжо чытала… — потым ціха дадала: — Партызанскі атрад у нашым раёне ўжо створаны…

— Ведаю, — усміхнуўся і Карней Пракопавіч. — А я ў гэтым атрадзе буду лекарам. Мяне накіраваў падпольны абком партыі…

— Гэта добра, вельмі добра, — узрушана загаварыла настаўніца. — А як у вас справы з доследамі над супрацьсухотным грыбком?

— З доследамі? — перапытаў доктар. — Калі будзе магчымасць, буду іх працягваць. Дзеля гэтага я і папрасіўся ў атрад, які базіруецца каля нашай вёскі, каб быць бліжэй да дубовага лесу, так сказаць, маёй сыравіннай базы.

— Вам лепш было б у Маскву паехаць і там працягваць доследы, — заўважыла Людміла Андрэеўна.

— Тут я патрэбен больш, асабліва цяпер, калі разгараецца партызанская барацьба.

— Яно і праўда, — кіўнула галавой настаўніца.

Карней Пракопавіч выняў з кішэні хустачку і працёр ёю пенснэ.

— Людміла Андрэеўна, а дзе тут жыве дзед Іван? — спытаў доктар.

— Дзед Іван, школьны вартаўнік?

— Так.

— Я вас заўтра раніцой завяду да яго. А цяпер павячэраем.

— Не, не, дзякую. Мне трэба ўбачыць яго зараз жа.

— Ну, тады пойдзем. Яны апрануліся і выйшлі.

Ноч была светлая, і ісці вуліцай Людміла Андрэеўна пабаялася. Яны пайшлі агародамі.

— Вось жыццё настала, — напаўголаса паскардзілася настаўніца. — Па сваёй роднай вёсцы без страху прайсці нельга. Колькі людзей гіне ні за што. Ох, як цяжка жыць стала…

— Праўда, Людміла Андрэеўна, — таксама ціха адказаў Карней Пракопавіч. — Толькі хіба савецкія людзі баяцца цяжкасцей?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x