Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аперацыю Лёніку Карней Пракопавіч зрабіў у мінулы прыезд у вёску Ляхаўцы.

— Правядзіце мяне да яго. Я ж у вас у апошні раз, бачыце, з усім сваім скарбам, — доктар кіўнуў галавой на жоўты сакваяжык, што стаяў каля яго на лаўцы. — У атрадзе ўжо з усімі развітаўся… Мой шлях цяпер — на партызанскі аэрадром… Заўтра ноччу па мяне самалёт прылятае. А сёння я хачу наладзіць свой апошні прыём. Даць парады хворым, пакінуць ім лякарствы.

Толькі Карней Пракопавіч устаў, каб ісці да хворага, як на вуліцы пачуліся стрэлы. Праз акно доктар і Людміла Андрэеўна ўбачылі, як два партызаны, што суправаджалі Карнея Пракопавіча, адстрэльваліся ад паліцэйскіх.

— Вам трэба ратавацца, — збялелымі вуснамі прашаптала Людміла Андрэеўна. — Ідзіце за мной, я схаваю вас…

Але было позна ўжо. У хату ўварваліся начальнік паліцыі Антак і з ім немец у чыне капітана.

— Вы нам якраз і патрэбны! — нахабна ўсміхаючыся, падышоў да Карнея Пракопавіча Антак. — Як відаць, дарэмна аб вас слава ходзіць, што вы вельмі добры і ўважлівы доктар. Нешта вы не вельмі турбуецеся аб сваіх хворых. Аперацыю калі зрабілі, а толькі сёння прыйшлі наведаць хворага. Нам ужо абрыдла сядзець у засадзе… Ну, але гэта ўсё між іншым. Галоўнае вам скажа капітан Вагнер, ад'ютант генерала фон Краузе.

Карней Пракопавіч стаяў спакойны, нават цень трывогі не прабег па яго твары, толькі рукі самі сабой сціснуліся ў кулакі.

— Мы чулі, што пан доктар зрабіў вялікае адкрыццё, — загаварыў капітан Вагнер з ліслівай усмешкай. — Пан доктар вынайшаў новы сродак супроць такога цяжкага захворвання, як сухоты. З гэтай прычыны генерал фон Краузе ад імя германскага ўрада прапануе вам свае паслугі і гарантуе вам асабістую свабоду… Вы ж наш палонны. А таксама абяцае стварыць усе неабходныя ўмовы для вашай далейшай навуковай дзейнасці. Вам будзе прадастаўлена цудоўная лабараторыя, абсталяваная па апошняму слову еўрапейскай тэхнікі. У сродках вы не будзеце мець недахопу. Я прашу падумаць над прапановай генерала фон Краузе.

— Мне няма чаго думаць! — загаварыў доктар. — На жаль, ніякага новага сродку супроць сухот у мяне няма. Сухоты я лячу агульнавядомымі для медыцыны ўсіх краін сродкамі.

Вось што дарагі з той жа нахабнай усмешкай на твары наблізіўся да доктара - фото 4

— Вось што, дарагі,— з той жа нахабнай усмешкай на твары наблізіўся да доктара Антак. — Вы робіце горш не толькі для сябе, але і для навукі. Медыцына можа страціць такога выдатнага вучонага, як вы… калі не перадумаеце… Нам жа вядома, што вы новым сродкам вылечылі ад сухот некалькі чалавек.

— Паўтараю, хворых на сухоты я лячыў вядомымі медыцыне сродкамі.

— Брэшаш, сабака! — моцна стукнуў кулаком па стале Антак.

Доктар выпрастаўся, пагардліва глянуў на пазелянеўшага начальніка паліцыі і цвёрда адказаў:

— Я чалавек, а не сабака. А калі вы ўмееце размаўляць толькі з сабакамі, то, калі ласка, вунь на дварэ будка, там ляжыць Жучок, ідзіце і размаўляйце з ім.

Антак аж закалаціўся ад злосці.

— Пан Антак, прашу не гарачыцца, — усё гэтак жа лісліва загаварыў капітан Вагнер. — Трэба даць пану доктару падумаць, у нас час ёсць, мы можам пачакаць…

— А мне, на жаль, няма часу… Мяне чакаюць хворыя, — сказаў Карней Пракопавіч і, не спяшаючыся, пачаў апранацца.

Капітан узмахнуў рукой. Два паліцэйскія, якія стаялі ў дзвярах, схапілі доктара. Вагнер падышоў да Карнея Пракопавіча, пачаў яго абмацваць.

Карней Пракопавіч паказаў вачыма Людміле Андрэеўне на жоўты сакваяжык, што стаяў на лаўцы. Тая непрыкметным рухам скінула з сваіх плячэй хустку, каб прыкрыць яго. Аднак гэта заўважыў Антак.

— Што тут хаваеш? Ану, пакажы! — зароў Антак і рвануў за канец хусткі. Ён убачыў сакваяжык, шпарка расчыніў яго, выцягнуў адтуль тоўсты рукапіс, прачытаў уголас: «Мае меркаванні наконт здабычы антыкахеіна».

— А гэта што? Га? — ткнуў у твар рукапісам Карнею Пракопавічу Антак.

Доктар маўчаў, толькі вочы яго гнеўна палалі.

— Цяпер ты нам зусім не патрэбны! Расстраляць! — аддаў загад Антак.

— Не, ён нам можа быць яшчэ карысным, — запярэчыў капітан Вагнер. — Забярэм яго з сабой.

— Вы не маеце права забіраць паперы доктара! — паспрабавала пратэставаць Людміла Андрэеўна. — Аддайце іх мне.

Антак рэзка адштурхнуў жанчыну і павярнуўся да капітана:

— Навошта ён нам? Хіба вы не ведаеце савецкіх людзей? Доктар вам усё роўна нічога не скажа, хоць вы яго азалаціце. Наадварот, пры першай магчымасці ён спаліць свой рукапіс. А там жа сказана, як здабываць гэты антыкахеін, вось паглядзіце змест: «Дзе расце грыбок», «прыродныя ўмовы», «развядзенне грыбка».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x