Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А імя тваё, — сказала жанчына Інзе, — не Інга. Ты — Галя, Галіна Верасок. Запомні! — І яна зарыдала.

Гэта былі слёзы шчасця.

Дружнае звяно

У двары хлопчыкі ганялі ў футбол. Нечакана мяч выскачыў за вароты, і Вася стрымгалоў памчаўся за ім на вуліцу. Вырваўшыся з варот, ён з усяго разбегу наляцеў на незнаёмую дзяўчыну і збіў яе з ног.

Пакуль прахожыя дапамагалі дзяўчыне падняцца, выказвалі ёй спачуванне, гразіліся паклікаць міліцыянера, Вася падхапіў мяч і непрыкметна шмыгнуў у суседні двор.

Назаўтра Вася зноў «вызначыўся». Адказваючы ўрок па геаграфіі, ён безапеляцыйна заявіў, што ў Афрыцы на дрэвах жывуць тыгры.

Відавочцы расказвалі, што ад выбуху рогату ў класе ні аднаго цэлага акна не засталося.

А яшчэ праз два дні школа загаварыла пра подзвіг свайго вучня, які з рызыкай для жыцця выратаваў маленькую дзяўчынку: выхапіў яе ў апошняе імгненне з-пад колаў аўтамашыны.

Усе гэтыя падзеі адбыліся напярэдадні чарговага збора. Паколькі звеннявы Паўлік быў хворы, вырашылі сабрацца ўсім звяном у яго на кватэры.

Дзеці прыйшлі, калі Паўлік чакаў доктара. Ён вельмі ўзрадаваўся прыходу сяброў.

Надакучыла аднаму ляжаць, прыслухоўвацца да болю ў назе. Падвярнуў яе, няўдала скокнуўшы.

Каця, Мая, Дзіма і Вася падсунулі свае крэслы бліжэй да ложка, на якім ляжаў Паўлік.

— Паўлік, — сказала Мая, — мы хочам правесці ў цябе збор звяна.

— А што здарылася?

— Трэба разабраць Васевы паводзіны, — уступіла ў размову Каця. — Паспеў двойчы вызначыцца. Двойку па геаграфіі зарабіў і дзяўчыну на вуліцы з ног збіў.

— Я не чапаў яе, — вымавіў, гледзячы сабе пад ногі, Вася, — яна сама паслізнулася.

У гэты самы момант у пакой нечакана ўвайшла дзяўчына. Убачыўшы яе, Вася адразу ж ускочыў з крэсла і схаваўся за спіну Дзімы.

— Што гэта вы так расшумеліся? — загаварыла дзяўчына. — Вы ж мне перашкаджаеце. А хто там хаваецца? — спытала яна, заглядваючы праз плячо Дзімы. — А-а, стары знаёмы…

Вася імгненна сарваўся з месца і знік за дзвярыма.

— Пачакай! Я хачу з табой пагаварыць, — дзяўчына выйшла з пакоя следам за Васем.

— Хто гэта? — спытала ў Паўліка Мая.

— Наша новая суседка. Я забыў вас папярэдзіць, яна рыхтуецца ў кансерваторыю, а мы ёй перашкаджаем.

— А з Васем яны, аказваецца, знаёмыя. Толькі незразумела, чаго гэта ён ад яе ўцёк, як ашалелы? — са здзіўленнем сказала Каця.

— Я лічу, — зазначыла Мая, — што мы павінны строга папярэдзіць Васю за двойку па геаграфіі.

— Цікава, а як ты збіраешся яго папярэдзіць? — з іроніяй спытаў Дзіма.

— Вымову ўляпіць, вось як!

— Ну, тады ўляпі гэтую самую вымову і сабе.

— А пры чым тут я?

— Пры тым, што ты павінна была з ім, як з адстаючым, займацца. — Дзіма так расхваляваўся, што нават крэсла адкінуў убок. — Трэба і яе абмеркаваць, — звярнуўся ён да Паўліка і Каці,— таму што яна не выканала нашага даручэння!

— Так, не выканала. Не буду я з Васем займацца, — выпаліла раптам Мая.

— Вось бачыце! — узрадаваўся Дзіма. — Яна ва ўсім вінаватая.

— Я ніяк не зразумею, што адбываецца? — Паўлік прыўзняўся ў пасцелі, але адразу ж са стогнам апусціўся на падушкі.

— Ляжы, ляжы, Паўлік, — кінулася да яго Каця, — табе нельга хвалявацца. Можа, ты ўсё ж растлумачыш, што там у вас з Васем здарылася? — звярнулася яна да Маі.

— А што я магу зрабіць, калі ён не хоча вучыцца… Прыходжу да яго, а ён альбо мадэль майструе, альбо ў кіно збіраецца.

— Трэба было яму растлумачыць, — зноў заступіўся за Васю Дзіма.

— А што яму тлумачыць, — загаварыў Паўлік, — не маленькі, сам павінен разумець. І Мая правільна зрабіла, што кінула да яго хадзіць.

— І гэта гаворыш ты? — абурыўся Дзіма. — Звеннявому варта было б разважаць інакш.

— Паўлік правільна гаворыць, — падтрымала звеннявога Каця.

Раптам у дзвярах зноў з'явіўся Вася.

— Дзе яна? Я ўспомніў. Гэта ж на яе я тады наляцеў, калі за мячом гнаўся.

— А пра двойку ты памятаеш? — спытаў Паўлік.

— Падумаеш, дробязь. Вядома, памятаю.

— Значыць, дрэнна памятаеш. Давядзецца прымаць меры. У летняе падарожжа мы цябе не возьмем, так і ведай.

— Не возьмеце? — устрывожыўся Вася. — Чаму?

— Мы не будзем браць у падарожжа двоечнікаў. Табе летам давядзецца займацца, навёрстваць дрэнна засвоены матэрыял.

— Як жа так! — з крыўдай у голасе сказаў Вася. — Я ж усю зіму рыхтаваўся да гэтага падарожжа.

— Давайце прагаласуем. — Паўлік быў няўмольны. — Хто за тое, каб…

— Пачакайце, сябры, — загаварыў Дзіма, — ці не занадта строга мы падыходзім да Басі? Хіба вы не ведаеце, што вучань нашай школы выратаваў ад смерці дзяўчынку? Гэты вучань — Вася!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x