Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бачу, табе вельмі падабаецца гэты майстар на ўсе рукі.

— Вельмі.

— Зараз ты ў ім расчаруешся.

— Чаму?

— А вось пабачыш.

Калі хлопчык вярнуўся з сухімі сасновымі сучкамі, Міхась спытаў у яго:

— Ты мясцовы?

— Мясцовы.

— А дзе вёска Слабада?

— За рэчкай, адсюль будзе кіламетры тры.

— Скажы, а ці ведаеш ты славутых людзей свайго раёна?

— Чаму ж не? Ведаю.

— Ану, назаві…

— У нас ёсць два Героі Савецкага Саюза — Васіль Вітальевіч Крайко і Сцяпан Цімафеевіч Кандратовіч. Першаму прысвоена гэтае званне за фарсіраванне Дняпра. А Сцяпан Цімафеевіч — гэта дзядзька Сцёпа.

— Так. А яшчэ? — не супакоіўся Міхась.

— Ёсць яшчэ ў нас Героі Сацыялістычнай Працы. Вядомы льнавод Ніна Пятроўна Мытнік і яе бацька, палявод Пётр Ігнатавіч.

— А ці ведаеш ты Віцю Сташкова?

— Не, не ведаю, — адказаў хлопчык, крыху чамусьці пачырванеўшы.

— Ну вось, а гэта ж славуты юннат, пра якога пісалі ў газетах.

Хлопчык раптам заспяшаўся:

— Трэба дадому ісці, рыбу аднесці. Сёння акунёў налавіў. Таксама добрая юшка будзе…

У гэты момант вярнуўся Несцер Фёдаравіч. Убачыўшы хлопчыка, ён са здзіўленнем сказаў:

— Міхась, Таня! Чаму ж вы мне адразу не сказалі, што ў нас такі госць?!

— У нас ніякіх гасцей не было, — паціснуўшы плячыма, адказаў Міхась. — Хіба што гэты хлопчык…

— Ды гэта ж Віця Сташкоў! Як кажуць, уласнай персонай. Мы ж з табой ужо сустракаліся? — звярнуўся ён да Віці.

— Так. На раённым злёце юннатаў.

— Вось бачыш, якімі сапраўдныя піянеры бываюць! — ціха сказала Міхасю Таня.

— Хоць забі мяне, нізашто не паверыў бы, што такі славуты юннат — і раптам супам займацца будзе, — гэтак жа ціха адказаў ёй збянтэжаны Міхась.

— Таня, — спытаў Несцер Фёдаравіч, — ці гатова вячэра?

— Гатова, Несцер Фёдаравіч, — бойка адказала Таня.

— Тады, Міхась, кліч сюды ўсіх.

Выпрабаванне

Здарылася так, што трое шасцікласнікаў трапілі на нейкі рачны астравок.

Плылі яны ў лодцы, лодка пачала тануць і патанула.

Кінуліся хлопчыкі ў ваду, даплылі да вострава.

Выратаваліся.

Выратаваліся — гэта добра. Але што ж рабіць далей?

Есці няма чаго. Хутка стане цёмна. Аднак Пеця і Федзя не вельмі сумавалі. Стараючыся разагнаць дрэнны настрой, яны расказвалі смешныя гісторыі, спявалі песню пра адважнага капітана:

Раз пятнадцать он тонул,
Погибал среди акул,
Но ни разу
Даже глазом
Не моргнул…

Горш было з Васем. Ён зусім зажурыўся. Як ні стараліся сябры, падбадзёрыць яго не ўдавалася.

Тады Пеця і Федзя пакінулі сябра на тым месцы, дзе сушылася іх адзенне, а самі пайшлі шукаць шчаўе.

Але адзіноцтва зусім дрэнна падзейнічала на Васю.

«Вось дык гісторыя, — думаў ён. — Нашым хлебам і салам, якія былі ў лодцы, зараз шчупакі ласуюцца, а мы сядзім галодныя. Як тут на адной траве пратрымаешся?» Ён з'еў некалькі лісточкаў шчаўя і больш не мог. «Як толькі коні ўсё жыццё харчуюцца травой?.. Куды падзеліся Пеця і Федзя?» І тут страшная думка прыйшла Васю ў галаву: «А што, калі яны знайшлі якую-небудзь лодку, паплылі на ёй, а мяне пакінулі тут аднаго?»

І ён закрычаў немым голасам:

— Пе-е-е-ця! Фе-е-е-дзя!..

Але Пеця і Федзя былі непадалёк і адразу ж вярнуліся.

— Ты чаго крычыш? — спытаў Федзя. — Глядзі, колькі мы шчаўя назбіралі!

— Ды ну! Не магу я гэтым шчаўем харчавацца.

— Тады пацярпі, пакуль дадому вернешся.

— Не трэба так, Федзя, — сказаў Пеця. — Ты, Вася, не сумуй. Нам толькі пераначаваць.

А заўтра раніцой знойдзем выйсце, вось пабачыш.

— Якое выйсце? — спахмурнеў Вася.

— Ну, ведаеш, як кажуць, пераначуем — болей пачуем. Што-небудзь прыдумаем.

— Балбатня ўсё гэта, — круціў галавою Вася. — Што значыць «што-небудзь»? Паздыхаем тут з голаду, вось і ўсё. Думай не думай — усё роўна.

— Ну, а як жа Рабінзон? — не здаваўся Пеця.

— Значыць, ты дамоў і не збіраешся! — зрабіў вывад Вася. — Пра Рабінзона загаварыў, значыць, надоўга думаеш тут асесці!

— Ну, Вася, я ж таксама не ведаю, як будзе. Ведаю толькі, што не трэба траціць прысутнасць духу.

— А з чым яе, гэтую тваю «прысутнасць», ядуць? Са смятанай альбо так?

— Дзівак чалавек! — сказаў Федзя. — Іншы б радаваўся, што не патануў, а ты…

— Чаму ж тут радавацца? Яшчэ невядома, што лепш — патануць ці памерці маруднай галоднай смерцю.

— Кінь ты хныкаць! — пачаў злавацца Федзя.

— Нас выратуюць, абавязкова выратуюць! — сказаў Пеця.

— Хто? — буркнуў Вася.

— Ну… плытагоны… Альбо гэтыя…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x