• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: scenarios / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Званы Віцебска

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – . Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да . Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”. Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Званы Віцебска? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кунцэвіч. Ну-ну... рана... Вядзі сюды пасланцоў.

Палікар прыводзіць Сцяпана Пасіёру, Сымона Нешу, папа Iлю, Ропата і Вольху.

Здароў, сыны.

Маўчанне.

Ропат. Сыны мы табе альбо не – гэта стане ясна пры канцы размовы, ваша правялебнасць. Мы – простыя людзі. Прыйшлі прасіць вольнасці і правоў.

Кунцэвіч. Э-эх, сыны. I я ж чалавек, просты паходжаннем. Як вы ўсе. Бацька мой – шавец. Хрысцілі мяне ў беднай царкве святой Параскевы.

Iля. Якую цяпер твае хаўруснікі адабралі ды вуніі перадалі. Добра ты пачаў. Са здрады правай веры і мовы.

Пасіёра. Якой там “правай”? Проста “сваёй”. Мова “правай” не бывае. Яна – свая. Адна. Гэта прыказка, біскуп. Глядзі, як бы канец твой не быў ад рук з цярпення выведзенага, разлютаванага народа.

Кунцэвіч. Што ж, пакінеце мяне ў памяці людской.

Ропат. Права на месца ў гэтай памяці заваёўваюць не колькасцю ахвяр, не дымам пажараў, а дабрадзействамі, колькасцю дабра, паслуг, ласкі, што ты зрабіў людзям. Простым людзям.

Кунцэвіч. І я просты, сыны.

Ропат. Прадаў ты, святы айцец, просты народ.

Неша. Вольха, падай яму.

Вольха. Можа, гэта да чагосьці і прывядзе... Мы молім цябе выслухаць нас. Выслухаеш – згодныя быці з табою... Не – глядзі.

Кунцэвіч. Нешта ў цябе, паэта... язык заплятаецца.

Вольха. Тое, што я паэта, – справа дзесятая. (Падае ліст.) На.

Кунцэвіч(чытае). “Не хочаш нас трымаць пры правах нашых... дазваляеш гвалты рабіць і праліваць кроў тых, хто не хоча ісці... у адступніцтва. Зараз ніхто ўжо не забяспечаны ў сваім праве і вольнасці, і ў кароткі час настане вялікая смута... крыві забітых на страшным судзе божым шукаць стану”.

Усе. Так ёсць.

Кунцэвіч. Але ж адзінства ўсіх?! Спакой?!

Неша. Калі і зараз адмовіш – вымусіш нас разам з прарокам крыкнуць: “Судзі мя, божа, і рассудзі спрэчку маю”.

Вольха. Чытай далей, біскуп.

Кунцэвіч(чытае). “Вы ад казацтва і ад нас, беларусаў, большую частку ратнікаў патрабуеце. Як мы можам выступіць у абарону вашай дзяржавы і міру яе, калі ў сваім доме міру не маем? Як будзем гасіць крывёю ваш пажар, калі полымя ў нашай хаце не гасяць? Хто ж – о божа жывы! – ясна гэтага не бачыць, якія вялікія ўцясненні церпіць наш старажытны народ? Няўжо гэта не самому богу крыўда?” (Мякка.) I вы, сыны, лічыце, што вашы пастыры хочуць крыўды богу?

Вольха. Ну, досыць. Маўчаў я. Ведаем мы, якія вы. Унь хелмскі ўладыка ёсць, сведчу богам жывым, і гэта ўсім вядома, нейкі па мянушцы Пакост, бо ён аднойчы, у бурсацтве, пакостам кашу заправіў і з’еў, і ён віленскага купца сын і ў аднаго бурмістра сцягнуў сукно і, ратуючыся, пайшоў у манахі.

I, каб не ўратаваў яго манашаскі клабук,
Даўно бы ён пайшоў ужо на шыбенічны крук.

Кунцэвіч. Глядзі-і, паэта!

Ропат. Дый ты сам! Нашы торбы хапаеш, з нашых торбаў сала жарэш. Бо ставяць на высокія саны ўлад духоўных – выскачак, якія матку зарэзаць здатныя, ад мовы, веры, радзімы адрачыся.

Кунцэвіч. Сынок... Сыны-ы... Якую радасць вы б прынеслі богу і мне, каб ты... каб вы са мной.

Ропат. Каб з табою, айцец святы, здзекавацца нават з трупаў нашых аднапляменнікаў. У Вільні, у Полацку ці не вялікі ўціск? Пахаваць чалавека трэба. А вы брамы, якімі нікому не забараняецца хадзіць, якія для ўсіх людзей, немцы яны, яўрэі ці татары, – вы тыя брамы запіраеце, і вымушаны мы продкаў выносіць у тую браму, якой смрад і адну толькі нечыстоту гарадскую вывозяць. Быў бы ў цябе сын, біскуп, хацеў бы ты, каб ён вось так цябе вынес?

Кунцэвіч. О божа! Няўжо не разумееце, што я, хай сілаю, вяду вас да спакою, да адзінства? Каб не рэзалі адзін аднаго з-за догматаў, з-за таго, колькі пальцаў складаць для крыжа!

Ропат. Значыць, усім іншым народам набіць морду і пазбавіць усяго, каб была, значыцца, поўная ўжо еднасць.

Кунцэвіч. Адзінства-а, разумееце вы? Справа, аб якой людства марыць.

Пасіёра. Гэта была б харошая справа! Я ў ногі пакланіўся б таму, хто праводзіць такую добрую справу...

Кунцэвіч(стомлена). Ну вось.

Пасіёра. ...каб толькі гэтая справа не была аддадзена ў брудныя рукі.

Вольха. Мы згаджаліся з уніяй. Мы лічылі, што задумай сваёй гэта – вялікая, святая справа, і таму тры гады падпарадкоўваліся табе, Ізахват.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.