• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: scenarios / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Званы Віцебска

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – . Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да . Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”. Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Званы Віцебска? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ропат. Нібы сам лепшы.

Кунцэвіч. А любастрасце, да той дзяўчыны.

Палікар. Я сумленна хачу, каб яна прыйшла ў мой дом.

Ропат. Глядзі, тысячнік, язык заб’ю ў глотку.

Кунцэвіч(са страшнай пагрозай). Малады ты яшчэ, Ропат, малады. Глядзі, як бы самому без глоткі не застацца... Супраць міру, па якім народ памірае, ты ўстаў.

Зуліся. Бач, яшчэ і пагражае...

Вальгіна. Кінь, хай ён задавіцца.

Зуліся.

А што ў таго папа знаці,
Ды сінія порткі садраці,
Будзем хлопцам шапкі латаці,
Будуць хлопцы шапкі насіці,
За дзяўчаты бога прасіці.

Вальгіна. Зуліся, мужыкі вакол.

Зуліся. А-а! Такія мужыкі!

Страшнае выццё, якое адразу нібы адсекла. Гэта выйшла ў кола страшная, з юродскімі вачыма, Еўга Бабук.

Еўга. Ды вы ўсе тут без галоў, людзі! Ходзяць, рукамі махаюць. I ўсе без галоў. Адзін Вольха ды Багуся з галовамі. Нерухомыя толькі. Каменныя. Нямы горад. Нямыя званы. I ўсе без галоў. I ты, і ты... Бачу, бачу! Сын нараджэннем забіў бацьку, а бацька, у той жа час, сына. Я ведаю. Я ў Вільні дзяцей бабіла.

Кунцэвіч. Хто такая?

Палікар. Павітуха. Еўга Бабук. Яна і сапраўды дваццаць год як з Вільні прыйшла, дзяцей віцебскіх прымала. Аж пакуль чагосьці з розуму не скочыла.

Кунцэвіч. Ну то і на ланцуг бы яе. Ілжэпрароцтва.

Еўга. Жар. Гарачы. Жар памятаю, Іване. У маленькай хатцы ў Вільні, у вулцы ля святадухаўскай царквы. Крык! Яна мела ў чэраве і крычала. Жанчына, адзетая ў сонца. Апакаліпсіс забыў, Іване?

Вольха.Ізахвата мірскае імя было Іван.

Еўга. Яна мела ў чэраве і крычала ад боляў і пакут нараджэння. Памятаеш, ты з ксяндзом Ельяшэвічам на страсную суботу на храм напаў. Дваццаць тры гады таму. Помсту, помсту нарадзіў ты тады... Без галоў усе. Ходзяць... I ты.

Кунцэвіч. Ты што? Ты што гэта гародзіш?

Еўга. У-га, у-га. Каб не адказваць за антыхрыста перад богам – усе, усе скрыліся, схаваліся, уцяклі. Крык, боль на руках неслі. А Еўга жанчыну з зоркамі адшукала. З адной-адзінай зорачкай у свеце. Помсту, помсту нарадзілі вы з ксяндзом, безгаловыя.

Кунцэвіч. Варта, ды што ж гэта такое?

Еўга. А я вось на вушка. На вушка нештачка табе шапяну, пакуль вушы маеш.

Біскуп, нібы бязвольна падпарадкоўваючыся вышэйшай сіле, не хочучы, схіляе галаву, і павітуха-юродка шэпча нешта яму на вуха.

Вось так, Іване. Вось так, Ізахват.

Кунцэвіч(спалатнеўшы). Не... Цур табе! Цур, вар’ятка. Не можа быці! Не можа быці!

Чалавек у цёмным падыходзіць да яго. Гэта езуіт Станіслаў Касінскі.

Езуіт. Ідзіце, біскуп. Вам нельга, вы зараз зваліцеся.

Кунцэвіч. Не. Не.

Езуіт(шэптам). Імем настаўнікаў вашых, а маіх братоў па ордэну Ісуса, Валенцыя Фабрыцыя і Гаўрыіла Грушэўскага, – ідзіце. Вазьміце сябе ў рукі.

Палікар. Варта. Узяць юродку і гэтых.

Кунцэвіч(амаль хістаецца). Пакіньце іх. (Нібы падстрэлены, ідзе прэч.)

Ропат. Што ты сказала яму, Еўга?

Еўга. Зведаеш, як людзі без галоў будуць хадзіць.

Дарафей(штурхае Еўгу). Ды я адным голасам цябе, старая шлюндра, да зямлі прыб’ю.

Ропат. Не руш старую. Не руш, кажу.

Дарафей(б’ецца). Я вас за абразу святому!

На яго наваліліся. Бойка ідзе шалёная.

У жалезы вас усіх. На ланцуг. Кляшчамі мяса рваць!

Яго выкінулі прэч.

Вольха. Шалёныя. Апантаныя. Ідзі адсюль, Багуся, ідзі, сонца маё залатое-святое. Яшчэ затопчуць, ірады.

Багуся.Пойдзем, Антоні. Пойдзем, любы.

Пасіёра. А заўтра мы пойдзем прасіць у яго нашых правоў. Прасіць міру. Пакуль што па-добраму прасіць. Я, Ропат, Іля і... ты, Вольха.

Ропат.I хай толькі паспрабуе стаць у нас на дарозе нейкі Палікар. Не будзе права – лезем на ражон.

Багуся. Ропат! Ропат! Вы ж на смерць ідзяце! Вы ж і яго на смерць ведзяце. На агонь. Я не вынесу, калі яму... калі вам – смерць! Злітуйцеся ж вы нада мною!

Палікар(сам сабе). Ну, Ропат, чакай. Сапраўды без галавы пойдзеш. Меч. Меч вам да апошняга.

Заслона

Карціна другая

Пакой у доме арцыбіскупа. Скляпенні распісаныя фрэскамі, але на іх, пісаных “па-старому”, вісяць ужо сям-там “новыя”, італьянскія іконы. Стол, завалены рукапісамі і фаліянтамі, крэслы (адно біскупскае). Двое дзвярэй і тры шкляныя акны. За імі перазвон званоў. У пакоі Іасафат Кунцэвіч, езуіт Станіслаў Касінскіі, у крэсле ля дзвярэй, Палікар Абрагімовіч.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.