• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: scenarios / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Званы Віцебска

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – . Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да . Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”. Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Званы Віцебска? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Палікар. Пра такое данесці б трэба.

Кунцэвіч. Дано-ос. I данос на яго нічога не зробіць. “Хрыстос маліўся за ворагаў”. Я не Хрыстос! Я – меч, я – воўк ягоны! І за свайго ! Хрыста я кроў піць буду, мяса рваць. Вось...

Паўза. Званы.

Ах ты, маленькі дурында, ах ты, заступнічак народны: “Вы абыходзіліся без нас: а калі трэба ўтаймоўваць смуты, што вы ўзбуджаеце ў народзе вашым бяспуцтвам, тады намі дзіры заторкваць... Калі, крый бог, айчына наша патрасецца (а вы сваёй суровасцю пракладаеце да таго торную дарогу), штó тады будзе з вашай уніяй?..” Лепш няхай патрасецца. Лепш няхай згіне. Пад дыхала б’е... “Іудзеям і татарам дазволена ў каралеўстве мець свае сінагогі і мячэці, а вы пячатаеце хрысціянскія цэрквы! Ад таго і ходзіць паўсюль пагалоска, што яны згаджаюцца лепей быці ў туркаў, чым цярпець такі гвалт... Паўсюль ужо грымяць пагалоскі, што яны назаўсёды жадаюць разарваць усякі з намі саюз”.

Паўза.

Хай разарвуць. Хай гінуць. Хай мы загінем. Хай! (Разрывае грамату.)

Палікар.Гэныя... пасланцы ад віцебскага магістрата просяць прыняць.

Кунцэвіч(ярасна). Яшчэ яны! Хто?! (Пасля кожнага наступнага імя ён сячэ рабром далоні па сталешніцы.)

Палікар. Сымон Неша, бурмістр, Сцяпан Пасіёра, бурмістр.

Езуіт. Зачыншчык усяму.

Палікар. Поп Іля з задзвінскай царквы-шалаша.

Езуіт. Свавольны поп.

Палікар. Марцыян Ропат, цэхавы збраяроў-мечнікаў.

Паўза. Рука Кунцэвіча замерла ў паветры.

Антоні-Лар Вольха, залатых спраў майстра.

Езуіт. I прыдумшчык ерэтычных песенек.

Палікар. То што?

Езуіт. Хай пачакаюць.

Палікар. Горад патрабуе вашай парукі, што яны выйдуць адсюль цэлыя.

Езуіт. Горад... патрабуе? Нахабства, вартае гэтага гадзючніка, усёй гэтай віцебскай свалоты.

Кунцэвіч(нібы асеўшы). Дай слова. Нікога не чапай.

Палікар. А я думаў... Даць слова, ды... хай бы пара галоў зляцела. Асабліва каб галовы Ропата з Вольхай. Твая правялебнасць, вялікі святы. Ты загадай толькі, загадай. Не трэба табе рук пэцкаць. Я буду сячы. Я хачу адгарадзіць цябе. Каб ты гэтым не займаўся. Каб рукі чыстыя. (Упаў перад ім на калені, ловіць рукі.)

Кунцэвіч. Зробіш – няма чым будзе табе думаць. Калі паляціць хаця адзіны волас – тады твая галава паляціць.

Палікар.Слухаю... Крыўдзіш адданага пса.

Кунцэвіч. Ропат – збраяр. Віцебск – памежная крэпасць. Ёй, як паветра, патрэбна зброя.

Палікар. Ну то... А Вольха?

Кунцэвіч. Ён паэта. (Кунцэвіч пакутна шукае слоў.) Можа, другі на Беларусі пасля вялікага Міколы з Гусава. Чуў сёння “Куліну”?

Езуіт.Адкуль такая павага да Беларусі і яе паэтаў?

Кунцэвіч. Я шкадую, што ўсё адкрыў вам на споведзі. Адна справа – узняць руку нават на знатнага. Такіх хоць і заўтра наробяць. Зброя пры сабе. А такіх, як ён, стагоддзямі трэба чакаць.

Езуіт. Ого, ды вы маглі б быць хаця й вялікім князем Літвы.

Кунцэвіч. Я мог бы быць усім... Вы заразілі мяне смерцю... Я ведаю, што памру ад уласных... духоўных... сыноў. Усё так. Але гэтых... сёння... я вам... не аддам. (Выходзіць.)

Палікар. I што яму іхнія галовы? Пра сваю думаў бы.

Езуіт. Яны яго дзеці.

Палікар. Гэта... гэта як? Дачка архірэя... сын арцыбіскупа. Не разумею.

Езуіт. Што ты за дурны чалавек, Палікар? Ён жа сам пісаў “аб чыстаце іерэйскай, жэ лепей быці бязжэннымі”. Яны яго духоўныя дзеці.

Палікар. Ага-а.

Езуіт. Вось табе і “ага”. А ў цябе адразу дрэнныя думкі. Грэшнік ты, Палікар. Яму не пра жанчын, яму пра смерць думаць трэба.

Палікар. Ды ён і так увесь час пра смерць. Як ехалі сюды, то ён пры нас, гвардыі, з такім смакам пра тую сваю смерць увесь час казаў, што мы яго слёзна прасілі, каб ён хаця за абедам пра гэта не гаварыў.

Уваходзіць Кунцэвіч. Ён прыбраўся. Паклікаў Палікараўбок.

Кунцэвіч. Слухай, тысячнік. Распёк я цябе за тое, што вока кідаеш на дачку нябожчыка радцы Данеля.

Палікар. Ды ёй гэтая быдляціна Ропат даспадобы. Так што я ўжо і не...

Кунцэвіч(сумеўся). А што ён мне? Яму самая рацыя з войтавай дачкою ажаніцца. Багатыры. Увесь горад у кулаку. I прыблізіць праз іх – горад.

Палікар(усхліпнуў). Залатая вы галава, ваша правялебнасць. А Данель той і памёр, як схізмат. Як папраўдзе, то трэба было б выкапаць з магілы дый...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.