• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: scenarios / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Званы Віцебска

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – . Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да . Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”. Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Званы Віцебска? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мамка. Но-но. Ты што гэта? Забыўся, што я да яе прыстаўлена, каб вакол розныя каты не марцавалі?

Ропат. Ты, мамка, і сама б памарцавала, хаця на дварэ і жнівень.

Мамка. Гэта на гэтым дварэ – жнівень. А на маім яшчэ толькі на май кідаецца.

Багуся. Прузы-ына! Якая ж ты нямілая...

Мамка. Ну-ну. Тады мамка была міла, як нешта мыла.

Ропатдае ёй нешта ў руку.

Ага, куку ў руку? Ды ты што думаеш? Ды ты думаеш, што я?! Ды я – у вочы!

Ропат(адступае). Ну-ну-ну, ну-ну-ну.

Мамка. Ды я вочы кожнаму за яе шчасце выдзеру. Хіба я не разумею? Маладым – як галубам. Усё бурката-аць бы. Дык ты не пойдзеш у храм, Багусенька?

Багуся. Не. Архідыякан, навушнік гэты, шпег, кат гэты, Дарафей. I САМ страшны.

Ропат. Ідзі ты, Трапашкава, калі ласка, ідзі.

Мамка. Я на хвіліначку толькі. Не бойся тут гэтую хвільку, Багуська. (Пайшла.)

Ропат. Угм. Тут з табою баяцца трэба, а не без цябе.

Багуся. Што з табою, Ропат?

Ропат. Ты ведаеш. Няма спакою на зямлі, няма і ў маёй душы.

Ідуць да іх праз натоўп Вольхаі Палікар.

Багуся. Я табе казала – не трэба. Нічога з таго не будзе, акрамя маёй ды тваёй загібелі й пакуты.

Ропат. Можа, я і хачу загібелі.

Багуся. Ды што вы як пашалелі ўсе? Што, свет на мне сышоўся? Не!

Ропат. Што ж. Для мяне галоўнае – справа. Унь Зуліся да мяне нават чэпіцца, што лезу на нож. Але раз такое – тады проста пакладу галаву раней за ўсіх.

Багуся. Што? Што?!

Ропат. Нічога... Горад хоча абраць чалавека, які расправіўся б з ваўком. У іншых жонкі, дзеці. А я адзін.

Вольха. Ропат, ты дурань. (Схапіў яго, шэпча.) Ты што ж, з-за бабы хочаш галаву пакласці? Я адыду, адступлюся. Пагавары з ёю. (Уголас.) Багуся, ды ты што, не бачыш, што ён ашалеў? Скажы нешта, бо ён з-за боязі цябе...

Ропат. Я не баюся. Раз Масальскаму ў Мсціслаўлі не ўдалося застрэліць яго, раз застрэліў раней Масальскага падчас замаху Палікар Абрагімовіч – значыць, камусьці трэба. Чаму і не мне?

Палікар. Хто гэта тут Масальскага ўспамінаў? Самае імя гэтай сволачы пад праклёнам, а ты... Ану, рушылі ў палац.

Ропат. Слухай, Палікар, адкасніся. Мы – народ мірны, мы – нікуды не лезем. Але кіпцем за жывое не чапляй.

Багуся. Адстань ад яго.

Палікар. Яб і адстаў, ясачка, каб ты мяне вельмі папрасіла.

Багуся.Пачакай яшчэ крыху.

Палікар. Ну, а калі не папросіш – што ж, вас такіх сотні, але галава ў Ропата адна. Бацька твой памёр, заступіцца за цябе няма каму. А я – тысячнік. Я – гэта гвардыя біскупа.

Багуся. Герой ты, як я гляджу. Сокал. Сокал дзеўкам праходу не даваць. Толькі не на тую ты напаў. Я табе не каханка, і не для цябе ў мяне смаляныя лаўкі... Вольха, я здагадалася, пра што вы. Ропат, я падумаю. Пачакай. І тут Вольха схапіў яго за плячук, крутануў.

Палікар. Ды ты... Ды ён... Ды я яго... Як вяроўку скручу. За ногі перад ратушай павешу.

І тут Вольхасхапіў яго за плячук, крутануў.

Вольха. Ты што – войт, каб над намі судрасправу чыніць? Ты што, права віцебскае ламаць будзеш, лашак ты, мерын?!

Зуліся.

Жаўнер малюценькі
Падраў кашуленьку
Ад пят да калена,
Шукаючы прытуленя.
Прытуленя не знайшоў.
Ды заплакаў і пайшоў.

Вальгіна. Сорам дзе твой? Чаго ты як з ланцуга сарвалася?

Палікар. Варта! Бі іх у маю галаву!

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, але ў гэты момант у суправаджэнні служак і архідыякана Дарафеявыходзіць Кунцэвіч.

Кунцэвіч. Стой, народ!!!

Паўза..

Што за рокат? Хто парушыў спакой? Вы, мяшчане? Ты, Палікар? Адыдзі ад іх. Мір, людзі! Мір!

Галасы. Ізахват! Ізахват!

Зуліся. Не Ізахват ён, а душахват.

Кунцэвіч(да Палікара). Па-дурному дражніш народ. Накладу эпіцім’ю.

Палікар. За што? За тое, што ў іхнія свінячыя галовы кіем убіць хачу братнюю любоў цэркваў?

Пасіёра. Бачылі мы тую любоў, смярдзюк ты.

Iля. Лайцеся. Цяпер такія часы прыйшлі, што ўсё можна. Гэта не раней, што за карчомнае слова фунтам воску штрафавалі ці на званіцу садзілі сядзець.

Палікар. Дарма крыўдзіш мяне, арцыбіскуп. Няма маёй правіны.

Кунцэвіч. А прагнасць нясытая, а рабункі людзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.