• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: scenarios / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Званы Віцебска

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – . Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да . Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”. Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Званы Віцебска? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Еўга. Язваў, як гронак! Язваў, як гронак! А там яго прыпякуць, прыпякуць! Галава рассядзецца, на азадак будзе падобная!

Ланцуг служак, так званая біскупская “гвардыя”, цясніць народ. Наперадзе тысячнік Палікар Абрагімовіч, здаравенны змрочны грак у варанёных даспехах.

Палікар. Кідай каласы! Кідай арабіну гэтую паганскую!

Зуліся. Палікар Абрагімовіч! Крумкач ты!

Iля. Татарын тваю прабабку таптаў, а і ты – “за хра-ам”.

Вальгіна. Б’юцца! У імя бога б’юць!

I тут на дарозе “гвардыі” паўстае другі ланцуг: Марцыян Ропат, поп Іля, Навум Воўк, Сымон Неша, Неўсця Ярамяшэвіч-Скверша, Васка Матыс, іншыя. Спынілі.

Навум Воўк. Ану, хто супраць бога і Віцебска?!

Неўсця(тысячніку). Адыдзі, галубачка, адыдзі, ластавачка ты наша. Ты што ж гэта віцьбічаў зачапіў? Гэта ты – дарэмна... Ану, гець з дарогі, маць тваю не займаць, бацькі не чапаць!

Матыс. Яно... Што ж гэта... людзі... Яно... хаця і ў скарботным падпіцці, бо – успенне, а... крыўдна...

Неша. Хай скажа Сцяпан Пасіёра! Лепей не скажаш.

Пасіёра. Ціха, людзі. Не трэба пакуль. Час яшчэ не прыйшоў. Патрывайце.

Галасы. Не-не. Сцяпана на рукі!

Сцяпана Пасіёрупадымаюць на рукі, даюць яму жардзіну, каб ёю абапіраўся на зямлю. Пасля людзі ставяць яго сабе на плечы.

Зуліся. Бач ты, пышны які! А гожы. Галоўка – проста як макаўка... пустая.

Вальгіна. Ды што ты яго вечна зневажаеш?

Зуліся. А так, балбатун. Адно словы гаворыць.

Пасіёра. Людзі слаўнага места Віцебскага! Каменем мураванага! Дубам чорным апаясанага! Упрыгожанага безліччу званіц і палацаў! Багатага разумнымі дзядамі, магутнымі мужамі, жонкамі, што як вясёлкі. Чыстага водамі, зялёнага садамі, працавітага і кніжнага... Ды не. Раней багатага, раней кніжнага. Уніты прыйшлі. Хай рассыпецца слава наша – жарам. Ім – усё адно.

З’яўляецца Багуся Данельз Прузынай Трапашкавай, сваёй “мамкай”.

Мамка. Хадзем, сонейка, хадзем, пяшчотка, у царкву. Сам арцыбіскуп там. Ён – святы. Ён нават спавядае часам проста так, на вуліцы.

Багуся. I п’яных таксама?

Мамка. Ну, гэтага не ведаю. Можа, часам і п’яных. Ды што п’яны? Не ўвесь жа час п’яны? Затое ж гаворыць!

Багуся. Па мне дык гэты лепей гаворыць. Унь вочы якія! I побач... унь Антоні Вольха.

Пасіёра. Плач коціцца ад Узгорскага пасада і да Задунаўскага, і ўсёй вуліцай Вялікай, ад канца да канца. Воўк драпежны прыйшоў у Віцебск. Біскуп уніцкі Ізахват. Школы зачыненыя, цэрквы запечатленыя. Якія уніты не аднялі, і ў тых – корчмы і дамы распусты.

Iля. I нужнікі ў алтарах.

Пасіёра. Каб мір зберагчы, мы згадзіліся былі і на унію. Хай будуць два народы, польскі брат ды наш, пад адным началам папы. Хай бы пакінулі нам абрады нашы і мову...

Палікар. Уга! Мы – па-лацінску. Вы – па-славянску! I тое, і тое незразумелае.

Пасіёра. ...I родную нам мову ў кáзанях. Тую, з якой нас бог у свет пусціў. Але пастыры-ваўкі загадваюць адарваць сэрца ад родных нам крыніц і мову сваю – забыць, стаўшы лацінянамі. А ў першым пасланні карынфянам сказана: “Бо калі я малюся на незнаёмай мове, то хаця дух мой і моліцца, але розум мой застаецца без плода”. Што ты на гэта, убоіска бязмозглае? Што нам з католікамі дзяліць? Людзі як людзі.

Галасы. За вунію роўных мы стаялі б.

Зуліся. А тое за вушы цягнуць! Хто да папы, хто да іншых чужынцаў? Як ні назаві ярмо, яно – ярмо.

Пасіёра. Цяпер яны, сыраядцы, захацелі пазбавіць нас апошняга, беднага, але нашага свята. Спакон вякоў на прачыстую свяцілі нашы людзі каласы. І вось яны захацелі, каб Маці, паміраючы, не блаславіла іх на ўваскрасенне.

Галасы. На кавалкі іх раздзерці! У Дзвіну іх!

Iля. Ды кіньце вы іх. Хай сваім смуродам дыхаюць. Бо яны ні палякі, ні русіны.

Зуліся. Ні мужчыны, ні жанчыны. Так, невядома хто. Пасярэдзіне.

Пасіёра. Ну чаго ты ўстраеш? Чаго?

Зуліся. А не лезь ты на ражон перад усімі. Ды хоць бы справай, а то... Гаворыш добра. Дзеўкі аж млеюць.

Пасіёра. Толькі ўжо я й на словах?

Зуліся.Не да той ты, сокал, са справай лезеш.

Бярозанька пасячона,
Добра дзеўка пазычона.
Ой, няпраўда твая,
Заўжды лепшая свая.

Пасіёра. Чаго ты чэпішся, чаго чэпішся, язва?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.