Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зацюканы апостал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зацюканы апостал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…

Зацюканы апостал — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зацюканы апостал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын. Сумненні.

Дачка. Што–о?

Сын. У цябе былі калі–небудзь сумненні? Ты ведала іх?

Дачка. Сумненні? Не–е–е. Не ведала. Якія сумненні?

Сын (наважыўся растлумачыць). Што я ведаю? Што? Я знаю — што я ведаю. А што ўмею? Што сумею? Не знаю. Я знаю, чаго хачу. Але не знаю, ці змагу я. А як праверыць? Як прайсці выпрабаванне? А? Ці годны я? Ці адпавядаю я той ролі, якую выбраў сабе? Як узяць пробу?

Дачка. Што праверыць? Якое выпрабаванне? Якая проба?

Сын. Я паставіў перад сабой вялікую задачу: стаць на чале дзяржавы, стаць правадыром нацыі, стаць цэзарам, папам рымскім ці Ісусам другім… Для гэтага ў мяне веды ёсць, чужога вопыту хопіць. (Паказаў на кнігі) А ці ёсць у мяне патрэбныя рысы характару? Ці хопіць іх у мяне? Асабістыя якасці характару…

Дачка. Якія? Можа, я табе скажу — ёсць ці няма.

Сын. Не ты… Я сам павінен выявіць іх у сябе… А калі няма — вырасціць іх, выхаваць, выпеставаць.

Дачка. А якія якасці характару трэба? Для тваёй ролі — цэзара?

Сын. Сучасны цэзар павінен умець быць абаяльным, каб выклікаць пачуцці прыязнасці ва ўсіх, хто хоць раз пабачыцца з ім. Павінен умець прыкідвацца праўдзівым, калі нахабна хлусіць, прыкідвацца чэсным, калі беспардонна ашуквае, шчырым, будучы фальшывым, цвёрдым і ўпэўненым, нават калі грызуць сумненні, прыкідвацца добрым і ласкавым, падпісваючы смяротны прыгавор. Пачаўшы вайну, трэба ўмець пераканаць людзей, што вядзецца яна ў інтарэсах міру, а гарады бамбяць — дзеля іх абароны. Я павінен навучыцца памірыць заклятых ворагаў і ўмець пасварыць закадычных сяброў; павінен умець выкарыстоўваць для сябе і высакародны чалавечы парыў і такую чалавечую загану, як зайздрасць. Для веруючых я павінен быць апосталам, а атэісты хай спадзяюцца, што я — бязбожнік. Я павінен сумець пераканаць людзей рабіць тое, што мне трэба, але каб ім здавалася, нібыта яны самі таго хочуць, а я толькі разумею іх патрэбы. Я павінен умець пераканаць бацьку пайсці супроць сына, а дачку — сведчыць супроць маці, калі мне гэта спатрэбіцца. Я павінен умець узбунтаваць, уздыбіць натоўп, давесці да экстазу, да барыкад. Але я павінен умець і ўціхамірыць раз’юшаны натоўп, калі бунт прынёс ужо ўсё, што мне трэба было. Я павінен умець быць літасцівым і міласэрным да заклятага ворага, каб усыпіць яго пільнасць і быць бязлітасным да роднага брата, бацькі, нават маці, калі заўважу змову, каварства і здраду. Я павінен умець, не раздумваючы, бязлітасна: халаднакроўна прыбіраць з маёй дарогі супернікаў.

Дачка (з жахам). Гэта — страшна! Гэта — жахліва!

Сын. Але неабходна! Непазбежна! Так заўсёды было.

Дачка. Не было!

Сын. Было! Я прачытаў Светонія пра жыццё цэзараў. Я прачытаў мемуары Чэрчыля, усё, што пісалі пра Напалеона, успаміны пра Гітлера, я прачытаў… і яшчэ сёе–тое я прачытаў. Было!

Дачка. Але гэтага не павінна быць!

Сын (згаджаецца). Не павінна. Але пакуль ёсць праўда і крыўда, ёсць багатыя і бедныя, ёсць сытыя і галодныя, ёсць князі і рабы, ёсць генералы і салдаты, ёсць жандары і паэты, ёсць асуджаныя і каты, да таго часу будуць зайздрасць, падман, грабеж, нянавісць, барацьба, каварства, кулакі, локці, зубы…

Дачка. Калі так… Калі без гэтага нельга, то — не трэба, малыш! Адмоўся ад сваёй мэты, брацік! Гэта страшна і… бесчалавечна, жорстка.

Сын. Тады маё месца зойме другі, не такі здольны, а можа, і бяздарны, ды яшчэ, магчыма, больш жорсткі.

Дачка (пяшчотна). У цябе няма такіх якасцей. Ты не такі.

Сын. Не знаю. Трэба праверыць.

Дачка. Як? Дзе? На кім?

Сын. Давядзецца дома, на вас, на сваіх. Дзе ж яшчэ?

Дачка. Але ж гэта немагчыма! Як? Як?

Сын. Паспрабуем.

Сын вынімае з каробкі цацку–самалёцік і падвешвае на дрот.

Памажы, калі ласка, падвесіць.

Дачка дапамагае малышу.

Дачка. Які прыгажун! Верна?

Сын. Нервовы.

Дачка. Хто? Самалёт? Які ты дзівак, выдумшчык.

Сын. Гэты самалёт амерыканцы сканструявалі для распылення нервовага газу.

Дачка. Фу, брыдота! Такі прыгажун і… Проста жах!

Сын. Але — прыгажун!

Дачка (уздыхнуўшы). Я разумею, што нядобра зайздросціць, і ўсё–такі я зайздрошчу табе. Колькі ў цябе цацак!

Сын. Якія ж гэта цацкі! Гэта — зброя? Ваенна–паветраны флот! Баявыя сілы для падтрымання халоднай вайны паміж… татам і мамай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зацюканы апостал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зацюканы апостал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Зацюканы апостал»

Обсуждение, отзывы о книге «Зацюканы апостал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x