• Пожаловаться

Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00254-3, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Антон Гурскі Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка. Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Антон Гурскі: другие книги автора


Кто написал Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

БЯЗДОННАЕ БАГАЦЦЕ

У Тураве жыў калісьці князь Яраслаў. Быў ён багаты і мудры і людзей каля сябе збіраў усё разумных ды моцных.

Неяк князь з гасцямі сваімі паехаў на ўловы біць цяцераў і дзікіх вепраў. Многа было ўжо набіта ўсялякай дзічыны, але Яраслаў, якраз калі хацеў даць загад трубіць на збор, убачыў вялізнага старога тура і пагнаўся за ім. Некалькі гартоўных княжых стрэл упілося ўжо ў цела тура, але звер з падвоенай сілай уцякаў ад лаўца. Тады князь пачаў паганяць свайго каня, каб дагнаць тура.

Раптам тур спыніўся і павярнуўся ў бок князя. Конь з разгону наскочыў на тура і зваліўся, прабіты рагамі, прыціскаючы сабою седака. Яшчэ момант, і князь паплаціўся б жыццём. Але на гэтую хвіліну падаспеў загоншчык Ранцэвіч. Ён зняў з сябе світку і накінуў яе туру на вочы ды хутка нажом ударыў звера ў самае сэрца. Тур нежывы рынуў на землю. Князь выбавіўся з-пад каня і, дзякуючы загоншчыку, сказаў, каб той прыйшоў у абоз па ўзнагароду.

Калі загоншчык прыйшоў у княжы абоз, Яраслаў паставіў перад ім скрынку з золатам і сказаў:

— Бачыш, многа тут золата, але жыццё даражэй золата, бяры, колькі хочаш.

Загоншчык быў чалавек мудры. Ён узяў кіёк, разгарнуў чырвонцы, каб кіёк упёрся ў дно скрынкі, і сказаў:

— Праўда, князю, тут многа золата, але ўсё ж такі дно можна дастаць, дык, мабыць, гэта тваё залатое багацце не вечнае, калі-небудзь прыйдзе канец яму. Дый золата больш патрэбна князю, як простаму чалавеку. Дай ты мне, княжа, гэткі дар, каб я ў ім дна знайсці не мог.

Князь задумаўся і кажа:

— Каб я сабраў усё сваё багацце, то і тады дно яму знойдзеш.

Засмяяўся загоншчык:

— Пойдзем, князь, я табе пакажу бяздоннае багацце. — I выйшаў на двор, узяў лавецкі меч і ўвесь усунуў у зямлю.— Вось тваё, княжа, багацце, у якім дна няма: яно ратару больш вартае, чым тыя чырвонцы. Грошы могуць украсці, а гэтае ніхто не ўкрадзе.

Засмяяўся князь, спадабалася яму загоншчыкава мудрасць, і ён кажа:

— Праўду гаворыш, дам табе зямлі на дзесятае пакаленне.

I, зайшоўшы ў шацёр, напісаў князь Яраслаў дарчую грамату мудраму загоншчыку Ранцэвічу на ўсю ваколіцу Вялемічы.

I дагэтуль у Мазырскім павеце, у вёсцы Вялемічы, жывуць Ранцэвічы ў вялікай пашане. У цынкавай трубцы перадаюць яны з роду ў род дарчую грамату князя Яраслава, а паказваючы яе, апавядаюць паданне пра свайго мудрага прашчура.

ПРАМОВА

Гэй, хлопцы, брацця мае, сыны Зямлі Беларускай, каторая раскінулася ад Гродны да места Смаленска і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Кіньце ўвакол вокам, сабярыце харашэнька думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсць? Ці справядліва гэта — усяго, што сваё, чурацца: і мовы сваёй, і звычаю свайго, і апраткі сваёй? А ведаеце тое, што мова наша калісь слаўнай была і быў час, калі наша мова працвітала пры дварэ каралёў польскіх. Ведайце, што спамеж вас больш, як спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных людзей выходзіла даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі.

Колькі-то вучоных людзей, колькі-то слаўных казакоў, ваявод і гетманаў наша зямліца выгадавала?

Адно нядобра, што кожны славу прыносіць не сваёй старонцы, а ўсё чужым. Прымерам кажучы, як той Галубок, просты селянін зямлі Наваградскай, што са сваёю сотняю казакоў — ці мала славы прыдбаў паляком так, што і песні аб ім складалі. А ў нас? Ці ведае хто яго?

I бяру я гэта ўсё на розум, і здаецца мне, што хутка саўсім загіне наш народ, бо яшчэ за гадоў трыста таму, як паны, так і халопы свае мовы не саромеліся: і гаварылі, і пісалі ўсё па-свойму. Потым мала-памалу паны сталі сваіх звычаяў чурацца, сталі свае парадкі і мову сваю пакідаці ды польскую пераймаці і так, што далей — болей, аж саўсім палякамі сталі. На паноў гледзячы, пачалі і сяляне апратку сваю мяняць на нямецкую і мову калечыць. Нават сваіх спяванак пачынаюць саромецца, мужыцкімі называюць.

Але не! Наш народ не загіне, а прыйдзе такая часіна, што прачнецца наш народ і скажа суседзям так: «Служылі мы вам — заплацеце вы нам! Нам грошай не трэба, бо свайго хопіць хлеба. А скажэце нам толькі: «Беларусы вы!» Вось толькі!»

Дый красна ж бо наша зямліца, усе выгады мае: і скіба ўрадлівая, і лесу багата, і сена аж надта. I рэчак сплаўных многа, а па краёх, як бы ад ворага абгароджаная пяском, балотамі ды цёмнымі лясамі. Вось выйдзі толькі дзе-небудзь на гару, пад гай зялёны, ды азірніся на свет божы! Так душа твая і зарадуецца.

Бач! уніз ад рэчкі гара зараснікам пакрытая, уся арэшнікам, чаромхай, каліннікам ды маліннікам зарасла. А чаромха-то цвіце — няйначай хто пухам лябяжым укрыў, і пах за вёрсты ветрам нясе. А рэчка сама — моў стужка блакітная, між верб ды альшын ветрам раскінутая. А за рэчкай лука аж зіхаціць кветкамі. А далей за лукай поле зелянее. А ўвакол усяго цёмны лес сінее. Глянь улева — панскі двор бялее і таполі тырчаць, моў на старожы стаяць; а ўправа сяло ціха лягло, паўз раку на беразе. У сады прыбрана яно, а ў сяле хлопцы, як дубкі, а дзяўчаты, як ягадкі. Пазіраеш на ўсё гэта, і штось за сэрца шчэміць і грудзі шырака раздымае, і ляцеў бы, здаецца, над палямі, над лугамі, па-над лесам сінім...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Стивен Спирит
Уладзімір Арлоў: Ля Дзікага Поля
Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Заякин
Айзік Платнер: Соль жыцця
Соль жыцця
Айзік Платнер
Іван Чыгрынаў: Звон ― не малітва
Звон ― не малітва
Іван Чыгрынаў
Михаил Кочнев: Сказы
Сказы
Михаил Кочнев
Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.