Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Выпала нейкае свята, вот нашы мужчыны і кажуць:

Жанкі, о жанкі, чаго сядзіце дома?Сягоння ж свята,— кажам мы.Святу святая справа. Няхай бы вы схадзілі ў лес да назбіралі хоць якіх казлякоў.

Праўду кажуць, што не так воўк баіцца сабакі, як яго звягу не любіць. Так і мы. Хоць і не баімся мужчын, але што ж з імі рабіць. Абулі мы з Хвядораю лапці, закінулі за плечы кашолкі дый пабеглі ў лог шукаць грыбоў. Лёталі мы, лёталі, абегалі ўвесь лог няма нічога Хвядора знайшла, можа, якіх з пяток бабак ды сыраежак, а я, апрача лісічак, нічога не знайшла. Падышлі мы да гушчарні дый завярнулі да кругловіны. Мы хацелі ўжо вярнуцца дадому, як вось раптам супыніліся дый стаім бы ўкопаныя: з гушчарні выскачыла цэлая чарада ваўкоў ды так проста на нас і садзіць. Хацелі мы крычаць, але толькі зяхаем — голасу няма. Стаім мы, бы самі сябе аддаём ваўкам у зубы, а тыя цялюх дый пабеглі міма нас проста ў гушчэчу. Спалохаліся мы, аж не палічылі, колькі там было ваўкоў, але, пэўна, з дванаццаць. Ачухаліся гэта мы ды як сунулі дадому, дык толькі пяткі мітусяцца. Але вось развязалася ў мяне абора, дый зачапілася я за патырчаку. Рванулася я дый схапіла Хвядору за плечы. Як грымнуліся мы абедзве з усіх ног дый качаемся па верасе. Хацела я ўстаць, але чую, што нага прывязаная. Тут толькі ўбачыла я, што абора закруцілася. Пакуль я завязвала аборы, Хвядора аглянулася назад дый бачыць, аж збоку ідзе Гараська Каваль. Абрадаваліся мы ды бягом да яго насустрач.

— Родненькі,— кажам,— ратуй. Чуць не загрызлі нас ваўкі.

— Якія там ваўкі? — пытае ён.

Мы ўзахапы пачалі яму расказваць, як на нас набегла цэлая чарада ваўкоў.

Паслухаў ён дый кажа:

— Якія гэта вам ваўкі! Гэта ж ваўкалакі. Яны былі такія ж людзі, як і мы, толькі, мабыць, іх нейкі чараўнік абярнуў у ваўкоў. Ён кажа, што больш за ўсё чараўнікі абарачаюць у ваўкоў людзей на вяселлі.

Мы даўно чулі, што бываюць ваўкалакі, але ніколі самі не бачылі, якія яны. А тут і давялося ўбачыць іх на свае вочы. Вот і пачаў нас Гараська вучыць, каб мы другі раз працягнулі па зямлі пояс: як ваўкалакі пераскочылі б праз яго, то й сталі б зноў людзьмі. Пашкадавалі мы, што дурныя, не ведалі, як памагчы бедным людзям, але па смерці няма пакаяння.

Старыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесе вадзіліся звяры расамахі, але гэта, мабыць, няпраўда, бо я сам з дзецюкамі бачыў расамаху, дык яна была ў постаці жанчыны з распушчанымі косамі. Гэта не звер, а якаясь нечысць. У нас людзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына, як яна знішчыць сваё дзіця дый сама ўтопіцца. Неяк раз я з дзецюкамі касіў сена каля ракі. Выбралі гэты мы грудок, палажылі там свае торбачкі з абедам дый пайшлі касіць. Ведама, раненька з расою трава мяккая. Мы такі шмат выкасілі, пакуль сонейка паднялося ўгору. Пайшоў я на грудок узяць біклагу з квасам, аж бачу, хтось пачапаў нашы торбы, а біклагу павесіў на алешыну. Каб гэта быў сабака, то б ён не чапаў біклагі. Пачаў я прыглядацца ды прыслухоўвацца, аж чую, плача дзіця вот зусім блізка ў лазе. Я туды — яно далей. Я далей за лазу, а яно ў алешнік. Я за ім — яно к самай рацэ. Думаю — што гэта за ліха? Забыўся я і пра квас, хочацца мне пераканацца, якое гэта ліха. Вот я нібыта пайшоў назад, а тым часам ціхенька, на пальчыках давай падкрадвацца праз алешнік к рацэ. Зірнуў я, аж каля ракі на бабровай хаце сядзіць голая жанчына з распушчанаю касою, а на руках трымае маленькае дзіцятка. Гэта, мабыць, яно і плакала, думаю сабе. Тым часам яна палажыла дзіця побач ды давай шчупаковым грэбнем расчэсваць валасы, а я стаю ды дзіўлюся, хто б яна была такая і чаго яна сядзіць тут на бабровай хаце? Толькі я тое падумаў, як зноў пачало плакаць дзіця. Яна давай яго хістаць, палажыўшы на ногу. Тым часам мае дзецюкі з другога боку пачулі, што ў алешніку плача дзіця, дый падышлі туды. Як толькі тая расамаха прыкмеціла, што праз алешнік ідуць людзі, усхапілася сама, схапіла сваё дзіця дый шабултых у воду, толькі шчурачкі пайшлі. Падбеглі дзецюкі, сустрэлі мяне дый пытаюць, ці не бачыў я якога дзіцяці. А мне няма чаго і казаць, бо яны не павераць. Вярнуліся мы на сенажаць дый пайшлі палуднаваць. Прыходзім на грудок, аж там зноў хтось пачапаў нашы торбы. Здагадаўся я, які гэта злодзей, дагадаўся, што пачапала расамаха, але прамаўчаў.

ПРА СТРАЛЬЦА I ЗМЕЯ

Аднойчы адзін стралец ішоў па сваім абрубе, прыглядаўся ды прыслухоўваўся, ці дзе які лень-злодзей лесу не сячэ. Позняй вясной гэта было. На палянах трава ды квецце ў калена, а вакол птушыны рознагалосы хор. Ідзе так ён, ідзе і раптам чуе: недзе далёка ў глыбі абруба нехта свіснуў. Стралец затрымаўся, прыслухоўваецца: ажно зноў чуе свіст. Западозрыўшы, што гэта нейкі злодзей падае знак свайму сябру, стралец таксама свіснуў. «Ану ж,— падумаў ён,— зладзюга сам да мяне ў пастку прыйдзе». I пачалі яны так перасвіствацца: свісне той у абрубе, і стралец яму ў адказ свісціць. I стаў стралец заўважаць, што свіст усё бліжэй і бліжэй у яго бок падыходзіць. Схаваўся ён за камель тоўстай елкі, наставіў стрэльбу, але на кожны той свіст сваім свістам адказвае. I тут чуе, што свіст зусім блізка, бадай, у яловым маладняку, які ля далінкі кусціцца! Выглянуў стралец з-за камля — аж выпаўзае з гушчару аграмадны змей, вочы бліскучыя ў яго а на галаве залатая карона, і свішча. Атрупянеў стралец, мурашкі па спіне забегалі ў яго, ды шапка на валасах узнялася. Але ўсё ж прыцэліўся ён між змяіных вачэй і націснуў спуск. Гукнуў стрэл. Змей роспачна свіснуў, скруціўся ў аграмадную пружыну і пачаў вобзем біцца. Дзе ні ўдарыць — іскры з яго цела сыплюцца і сыры лес загараецца. Кінуўся стралец наўцёкі. Доўгі час здалёк абыходзіў тое месца. Толькі назазімку, калі чорная стопа пасля замаразкаў надобра стала, рашыўся туды заглянуць. Зайшоў, а там ні ельніку густога, ні алешніку, ні нават тае тоўстай елкі — адно пні абгарэлыя навокал. I след па змею таксама прапаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x