Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут самай малодшай з іх зрабілася страшна. Схапіла яна сясцёр за рукі, і тым зрабілася боязна.

Але ўбачылі яны наперадзе ззянне. Уздымалася яно над наваколлем. Тады наперад падаліся. Падышлі да кургана вялікага. А на кургане тым асілак з дружынай стаіць, святлом нязнаным свеціцца.

Дзівяцца князёўны. Воіны з кургана сышлі, князёвен акружылі, на курган запрашаюць. Падняліся на курган князёўны, а там баль вялікі — з залатых кубкаў мёд і брагу п’юць. Князёўнам кубкі паднеслі. Тыя выпілі, смаку мядовага не адчулі, але чым далей, тым п’янеюць больш. Пайшлі ў скокі з воінамі. Музыка грыміць, зброя бразгоча, крыкі на балоце чутны...

Доўга ці не тыя скокі цягнуліся, толькі неяк прайшоў хмель у Луцэі. Дзівіцца яна, што трымае воіна за рукі, адчувае сцюжу рукавіц яго жалезных. А вакол — з кургана бачыць — на ўсім балоце вочы звяроў блішчаць. Пазбіраліся яны да кургана, морды пазадзіралі — выюць. А далей за імі нехта ў багне рагоча...

Паглядзела Луцэя на сясцёр, а тыя сабе скачуць, толькі вочы пазаплюшчвалі.

Вырвалася Луцэя ад свайго кавалера, сясцёр за рукі хапае, па імёнах кліча. Сёстры апрытомнелі, да Луцэі збегліся.

Воіны ўжо князёвен не бачаць: загарэліся ў іх вочы, як у звяроў пад курганам, выхапілі яны мячы і біцца пачалі.

Збеглі князёўны ўніз з кургана, а на курган з усяго балота звяры рынуліся. Воіны іх мячамі сякуць. Звяры курган усыпалі і адзін аднаго разрываць пачалі. Такія тут крыкі і енк пайшлі, што ў князёвен валасы дыбам сталі. Кінуліся яны наўцёкі. Доўга праз балоты прабіраліся, у багне вязлі, адзенне аб хмызняк на шматкі раздзіралі, у рэчках балотных купаліся. Нарэшце выбіліся на палянку, на бераг возера.

На паляне той русалкі, за рукі ўзяўшыся, карагод водзяць. У святле месяца іх мокрыя целы блішчаць, з валасоў доўгіх кроплямі вада сцякае.

— Сёстры нашы прыйшлі! — закрычалі русалкі.

Да князёвен падбеглі, іх распранулі і ў карагодзе закружылі. Пасля ў возера пацягнулі. Скочылі князёўны ў возера, а вада сцюдзёная... Маўчаць князёўны, а русалкі рагочуць, пад ваду ныраць клічуць. Падплыў стары з барадой, мохам аброслай, пытаецца:

— Вы да нас жыць прыйшлі? Ці што шукаеце?

— Папараць-кветку шукаем,— кажуць князёўны.

— Дайце ім кветку,— адказаў вадзянік, зарагатаў і пад вадою знік.

Возера захвалявалася, князёвен і русалак хвалі на бераг выкінулі.

Зноў у карагодзе кружаць сёстры. Цяпер іх ад русалак не адрозніць.

Перанеслі русалкі князёвен цераз возера і па такім зыбуне павялі, што тыя нічога пад нагамі не чуюць.

Убачылі яны на балоце кветкі агністыя і давай іх ірваць. Сарвуць кветку, а з яе кораня масла нейкае чорнае цячэ. Засмуціліся русалкі, плачуць: «Нашу прыгажосць нішчыце!»

Цякуць слёзы ў русалак, зліваюцца ў струмень, і вось утварылася ўжо крынічка на балоце. Князёўны нічога не чуюць і не бачаць, толькі папараць-кветкі рвуць.

Праспяваў балотны певень: «Ку-ка-рэ-ку!» Зніклі русалкі, пабляклі кветкі ў руках у сясцёр. Ужо не здаюцца яны самацветамі. Белым колерам квітнее звычайная папараць. Толькі на самым версе каменьчыкі блішчаць.

Агледзеліся князёўны: балота наўкол, непадалёк азерца масла чорнага, крынічка цячэ, а самі яны голыя... Сцюдзёна зрабілася. Ступіла маладзейшая князёўна ў маслянае азерца ногі пагрэць і — чуе шэпт:

— Уцякай хутчэй!..

— Пабеглі,— кажа Луцэя.

Уцякаюць князёўны. Адшчыкнула каменьчык з кветкі сястра старэйшая — пацямнела адразу, хмары надышлі, бліснула маланка, пярун ударыў, лівень лінуў, і папаўзлі з балота гады шэрыя да князёвен.

Гарыць каменьчык. Бягуць сёстры...

Згубіла каменьчык Паланея — стала зусім цемна, не відаць, куды бегчы.

Адшчыкваюць сёстры ад кветак каменьчыкі, сабе шлях асвятляюць. Паабрывалі і пагублялі ўсе каменьчыкі з папараць-кветак. Тут ім гады ногі абвілі: не могуць князёўны далей бегчы. Толькі Луцэя бяжыць. Пачуўшы крыкі сясцёр, спынілася і да іх вярнулася. А тых, скручаных па руках і нагах гадзюкамі, багна паглынае.

Доўга бегала вакол сясцёр Луцэя, плакала і галасіла, аж пакуль нейкі гад шэры з купіны ёй на грудзі не скочыў і кругом стана не абвіўся. Павалілася тады і Луцэя, скруцілі і яе гадзюкі балотныя...

Апоўдні спахапіліся ў княжацкім палацы. Сталі ўсюды князёвен шукаць і — не знайшлі... Толькі праз тыдзень удалы дружыннік Базыль, закаханы ў старэйшую князёўну, дабраўшыся ў глухамань балот, знайшоў у багне маладзейшую князёўну. Выцягнуць яе з багны не здолеў і вярнуўся ў палац да князя. Дружыннікі з князем вырвалі ў твані князёвен. Балотныя гадзюкі павыпівалі ў іх кроў. Целы князёвен у палац перанеслі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x