Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На пабудову Лоскага замка людзі сабралі каменне з палёў і лясоў на сто вёрст вакол. I той, хто задумаў паставіць печ або закласці пад дом каменны падмурак, мусіў купляць камяні па дарагой цане або ехаць па іх ажно пад Вільню. Пакутавалі праз гэта людзі цэлыя стагоддзі, пакуль не пачалі трэскацца і рассыпацца муры старога замка. Вось тады і пайшла пагалоска, што каціліся з Лоскага ўзгорка камяні датуль, пакуль зноў не трапілі на тыя самыя месцы, адкуль іх калісьці прывезлі ў Лоск.

* * *

Жыла калісьці за сценамі Лоскага замка прыгажуня-дзяўчына з залатою касой. Прыехаў аднойчы ў замак пагасцяваць станісты і прыгожы юнак, пакахаў дзяўчыну. Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю. Быў ужо і дзень вяселля прызначаны, але тут пачалася вайна. I давялося юнаку ўзяць меч і ваенныя даспехі і з усімі разам пайсці ваяваць. Перамаглі яны ворагаў, прагналі са сваёй зямлі, але не паспеў малады воін даехаць да Лоска, як зноў напалі на іх зямлю ворагі і зноў давялося яму выпраўляцца ў паход. Вадзіў храбры воін ужо цэлае войска, і змагаліся яны то ў далёкіх гарах, то ля самага сіняга мора. Цэлых семнаццаць гадоў. Але не забыў ён сваю прыгажуню-панначку, і яна таксама засталася верная клятве: усе семнаццаць гадоў чакала толькі яго.

I настаў нарэшце дзень, і гучна заспявалі трубы, і ў двор Лоскага замка ўехаў на баявым кані праслаўлены воін.

Хутка ўзбег ён у высокую вежу, дзе былі пакоі панначкі, адчыніў дзверы і замёр: насустрач яму з верацяном у руках устала незнаёмая сівая жанчына і, усміхаючыся, нізка пакланілася.

Аслупянеў воін, адступіў назад, хоць і пазнаў усмешку панначкі.

— Заходзь, гэта ж я, твая нявеста! — паклікала яго жанчына.

Не зрабіў воін і кроку. А панначка падбегла да акна і кінулася ўніз...

Апамятаўся воін, сарваў з сябе меч, пабег уніз па лесвіцах. Укленчыў на двары над распасцёртай панначкай і раптам убачыў, што ляжыць перад ім усё тая ж маладая прыгожая дзяўчына і толькі яе тонкую шыю абвівае не залатая, а белая, як снег, каса.

* * *

— Аднойчы здарылася, што памутнела вада ў нашай крыніцы,— расказвае цётка Прося. А ўсё праз майго свёкра Сцяпана. Ён панначку незнарок пакрыўдзіў... Раней чаго толькі пра яе не гаварылі! Любы мог тады расказаць, які ў панначкі конь — белы, даўгагрывы, у яблыкі. А ўбачыць яго можна было, як наставаў маладзік, калі ледзь толькі намячаўся рагалік-веташок месяца. У такія ночы панначка і выводзіла на повадзе свайго любімца на крутыя, парослыя травою схілы замкавай гары. Але варта было свіснуць або кашлянуць, як умомант знікалі і конь, і панначка. А на тым месцы, дзе іх бачылі, заставаліся два белыя камяні...

Быццам назіралі, як панначка плавала па лоскіх рэчках — Пімже і Пахамянцы. Сустракалі яе часцей за ўсё закаханыя. Стаяць дзе-небудзь пад вольхамі, мілуюцца, і раптам як зацурчыць, зазвініць вада па камянях! Азірнуцца на звон — і ўбачаць: выплывае з белага туману панначка. Не на лодцы — для лодкі мелка, а на праніку, якім бабы палатно пераць. Плыве сабе і валасы расчэсвае. Вочы ў яе нібы заплюшчаныя, а сама ўсміхаецца некаму, як у сне, і ўсё кланяецца, кланяецца, ды гэтак па-даўнейшаму, у пояс. Калі хочаш панначку лепш разгледзець, замры, не дыхай. А ўздыхнеш, усё знікне, прападзе панначка за кустамі...

А вось муж казаў, ды гэта ж і са свёкрам у маладосці здарылася... Бытта сабраўся ён спаць у пуні... Зірк — а панначка і стаіць, падпірае плечуком вароты, нібы чакае кагосьці. Валасы залатым абручыкам схопленыя, сукенка на ёй пышная, белая, на падвянечную падобная. Замёр чалавек на месцы... А панначка яшчэ крыху пастаяла, паглядзела... Вочы сумныя-сумныя! I раптам прапала!.. У такія ночы доўга-доўга чуваць, як яна ходзіць пад сценамі пуні і ціхенька ўздыхае.

А так усё, галубок, і было. Мо бачыў пасярэдзіне садка на замчышчы западзіну? Яшчэ пры свёкру там быў калодзеж. Не такі, са зрубам, якія ў вёсцы капаюць, а глыбачэнны, выкладзены па крузе часанымі абымшэлымі камянямі. Даўно ўжо ніхто з гэтага калодзежа не браў вады. А калодзеж быў якраз пасярэдзіне двара — от і надумаўся свёкар засыпаць яго. Закаціў колькі валуноў, накідаў карчоў, рознага ламачча і прысыпаў зверху пяском. Скончыў свёкар сваю работу перад заходам сонца, а раніцай у крыніцы пад замчышчам і сапсавалася вада.

Расказваў свёкар, як у тую ж ноч з’явілася яму ў сне панначка. Бытта ўселася яна ў нагах і прасіла раскапаць стары калодзеж. Хацеў рукой ён паварушыць і не мог, паспрабаваў галаву падняць, а яна як свінцом наліта. Ляжаў, абліваўся гарачым потам, а панначка глядзела, глядзела на яго сумна і раптам склала рукі на падале ды як заплача! Ціхенька так, ні зыку, адны слёзы, як макавінкі, на падол сыплюцца. Шкада стала свёкру панначкі, сабраўся ён з духам. «Што з табою, чаго ты так засмуцілася?» — пытае. I гаворыць дзяўчына, што было ў яе адно-адзінае акенца, праз якое яна на волю, на сіняе неба глядзела, а цяпер закрылі яго, засыпалі ёй вочы пяском, таму і слёз яна тыдзень ужо спыніць не можа. Сказала ўсё — і прапала, адно ветрык па хаце прайшоўся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x