Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

А то так вот, мой бацька працаваў на полі ля лесу, на Гранай. I паставіў барану ў бярэзніку. Дык яна злезла з бярэзіны ды з бараной стала гуляць. Гуляла-гуляла, дый ушчамілася. Цягае барану. Прыходзіць бацька, а яна ўжо і сядзіць. Ну, дык ён яе да двору прывёз. Яна яму цэлы год служыла. I што яна ела? Як гаршкі выставяць з печы, дык яна пары нахапаецца-нахапаецца ротам, аб тым і сыта. I ўсё чыста рабіла. Раз толькі пакажы ёй, больш ужо не трэба. I прала, і ткала, і скаціну даглядала, хату цяпліла. Тады, як год адслужыла, як зноў прыйшла Граная, яна і гаворыць:

— Ну, мне пара, госці мае ўжо прыехалі.

Зайграла, заскакала і ў лес. Цэлы год нічога не гаварыла. Толькі гэта і сказала.

НАЧНІЦЫ

Начніцы больш за ўсё гуляюць па лету, як лес добра ўбярэцца ў лісце, як па паплавах зацвітуць кветкі, на палях выкаласіцца жыта да ўсюды стане так гожа, так запахне, што, здаецца, толькі б сядзеў дзе-небудзь сярод зялёнага, пахучага лісту ці паміж красак да ўсё б нюхаў тыя пахі, што напаўняюць і поле, і поплаў, і лес. Але поўнага ніколі няма дабра: калі вакол так гожа, такі пах, так радасна на сэрцы, то пэўна якаясь бяда ўжо зусім блізка. Вот толькі за лес схаваецца сонейка, як гушчэча загамоніць усялякімі галасамі. Там рагочуць русалкі, гойдаючыся на ветках, там ломяць дзеравякі лесавікі да трашчыць ўсялякая нечысць, а там ціхенька вылазіць з лазовых кустоў цэлая чарада начніц. Яны толькі тое і робяць, што пужаюць добрых людзей.

Вот раз я з Данілам Грудавых якраз гэтак каля сёмухі хацеў налавіць уюноў. Узялі мы сачкі дый папхаліся ў возера. Там, бачыце, не вада, а толькі адна гразь, а ўюноў, хоць ты шуфлем шуфлюй. Налавілі мы паўчоўна. Больш не можна, бо чэрпае воду. Ледзь прыпхаліся мы да берага, выйшлі на грудок дый заначавалі пад вярбою. Толькі мы закурылі люлькі, як вось у алешніку штось заверашчала, запішчала ды пачало так рагатаць, што аж лес разлягаецца. Сядзім мы аж нежывыя. Што тут рабіць! Яшчэ Добра было б, каб мы наклалі агню. Ведама, агню баіцца ўсялякая нечысць. А тут бяда — на тым грудку няма нічога сухога, ніякага лому. Сядзім мы дый толькі зубамі ляскаем са страху. А тут яшчэ была хмурная ноч: чуць-чуць толькі відаць якісь прасвет праз густыя веткі алешніку. Пачалі мы прыглядацца, аж і бачым, што на самым возеры стаіць густы туман, а ў тым тумане штось мітусіцца, быццам гурт дзевак махае хвартухамі. Здагадаліся мы, што начніцы скачуць ды спраўляюць сваё ігрышча. Так мучыліся мы чуць не ўсю ноч, пакуль не пачало світаць. Леглі мы тагды, каб трохі заснуць, але не маглі, бо піск, рогат не сунімаліся. Няма чаго рабіць, падняліся мы дый пайшлі да ракі. Толькі мы пралезлі праз лазу, бачым, аж там голыя начніцы выскачылі з кустоў, падбеглі да ракі ды плюх, плюх у воду. Толькі мы іх і бачылі.

ВАЎКАЛАКІ

Ды вот я, што гаварыць далёка, сустрэўся з адным чалавекам, які ваўкалакам быў. Гэта было гадоў, можа, пяць таму. Іду я лесам да Неўклі Гарадніцкага павета Чарнігаўскай губерні. А насупраць ідзе чалавек, страшны-прастрашны, і вочы яму пакасіла, і выгляд нездаровы. Я пытаю:

— Што гэта ты, чалавеча, такі пакалечаны?

А ён адказвае:

— Так, брат, будзеш пакалечаны, як ваўком колькі год пабегаеш.

— Дык няўжо ты ваўкалакам быў?

— Так быў жа!

— А, брат, раскажы, як гэта было.

Ну, зайшлі мы ў шынок, выпілі па васьмушцы, вот ён мне і расказаў.

— Пасварыўся,— кажа,— я з суседкай. Крыў я гумно сваё і скінуў неяк салому, колькі там снапоў, на яе каноплі. Яна кажа: ты мне паламаў каноплі. А я кажу: хіба ж я хацеў? Хоць, кажу, і на суд падасі, дак і суд нічога мне не зробіць. А яна кажа: «Добра, будзеш ты ведаць суд: я цябе сама рассуджу». Ну, пагаварылі мы так, дый усё. Праз тыдзень паехаў я з кумам у млын. Пабылі ў млыне, едзем назад. I сталі мы коней падпасаваць. I мне стала так на сэрцы моташна, так нудна; і захацелася мне вот абавязкова праз хамут пралезці. Як я пралез, так і стаў ваўком, і пабег. I бегаў, браток ты мой, я тры гады без ваўкоў, адзін, а на чацверты яны ўжо прынялі мяне ў гурт да сябе. I бегаў я з імі разам і асобна. Раз Юры наказаў нам рабога каня з’есці. Дык ён нам пах за сто вёрст. З’елі мы таго каня і цэлы тыдзень есці не хацелі. Другі раз захацелі мы есці, дык ваўкі паслалі мяне ў статак. Я прыбег, парася ўзяў. А пастух кажа: «Эй, ты, што ж ты ўзяў без дазволу?» Дык я стаў і — ні з месца. Павярнуўся, дык кругом яма. Ваўкі крычаць: «Кідай ды ўцякай!» А мне няма куды ўцякаць, I стаю я, пакуль пастух прыйшоў ды сказаў: «Кінь!» Тады я кінуў, а пастух узяў пугу і хвастануў па мне дванаццаць разоў. I так, што на мне шкура аб’ехала воўчая. Я і зрабіўся чалавекам, толькі крыху пакалечаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x