Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У часе гэтае размовы падарожныя і парабкі — усе разам — пайшлі ў чалядны пакой.

— Я перапыніў прыемныя забавы, пэўна, госці апавядалі пану Завальню розныя цікавыя гісторыі.

— Няхай ужо адпачываюць, — сказаў дзядзька. — Вецер шуміць на падворку — цяжка пачуць спеў пеўня, а можа, ужо і поўнач.

— Яны ехалі па возеры? Думаю, лёд яшчэ моцны. Я цяпер вяртаюся дахаты і заўтра таксама буду ехаць цераз Нешчарду.

— Лепей іншай дарогаю, хоць гэта і далей, але бяспечней, бо на самы бераг ужо цяжка выехаць. Конь у гэтых падарожных уваліўся ў ваду, ледзь выцягнулі яго ўсе разам. Аднак падарожнаму трэба сагрэцца і пад’есці. Янка, папрасі панну Мальгрэту, каб згатавала госцю вячэру. У мяне ёсць выдатная рыба. Сёння прынёс рыбак Родзька, добры чалавек, не забывае пра мяне.

— Я чуў, нібыта Родзька чараўнік; пра гэта такая гісторыя ходзіць між людзьмі. Недалёка ад Гарадзецкай гары, дзе рэчка ўпадае ў возера, Родзька часта перад захадам сонца закідваў нерат і заўсёды з поўным чоўнам рыбы вяртаўся дахаты. Адзін рыбак, які жыў там недалёка, пазайздросціў ягонаму шчасцю, паскардзіўся, што Родзька ловіць рыбу ў чужой частцы возера, і такім чынам забараніў яму плаваць блізка каля тых берагоў. Родзька прыгразіў, што пакарае зайздросніка так, што той не толькі ніякае карысці ад возера мець не будзе, але і такое ўбачыць страхоцце, што давеку не забудзе. Так і выйшла. Той рыбак пасля захаду сонца ў ціхае і яснае надвор’е выплыў на возера і закінуў нерат. Цягне яго з вады, цешыцца і думае, што злавіў добрую чараду ляшчоў, і тут бачыць у нераце жахлівых пачвар: велізарныя галовы, вогненныя вочы, з піскам і крыкам б’юць скуранымі крыламі па вадзе, а некаторыя ўзляцелі ў паветры і лётаюць над яго галавой. Задрыжаў рыбак, валасы ўздыбурыліся, крычаў як непрытомны. Пэўна, выпаў бы з чоўна і патануў, але суседзі, пачуўшы крык, паспелі яму на ратунак.

— Не вер, пане Андрэй, такім плёткам, гэта — відавочная хлусня. Родзька добры і пабожны чалавек, я маю пэўныя доказы: ён новым нератам не пачне лавіць рыбу, аж пакуль ксёндз свянцонаю вадою не пакрэпіць. У святы дзень заўсёды бывае ў касцёле, у Гарбачове і ў Расонах. Калі адбываліся набажэнствы падчас Юбілею, Родзька як найлепей сябе паводзіў і быў на святой споведзі. Акрамя таго, вядома ўсім, як ён не любіць асташоў — вось гэта ўжо сапраўды бязбожныя чараўнікі.

Пасля дзядзька апавядаў пра сяброўства асташоў са злым духам і пра ўсё тое, што чуў пра іх ад Родзькі. Пакуль закончылася размова, сабралі на стол.

Павячэраўшы, Андрэй сказаў:

— Дзякуючы гаспадару за гасціннасць, перад сном добра было б расказаць што-небудзь цікавае, але тым часам анічога мне на памяць не прыходзіць. Дык ахвярую пану кніжку, цікавейшую і карыснейшую за ўсе апавяданні. Гэта віленскі каляндар на гэты 1817 год. Тут прачытаеш шмат разумных рэчаў, карысных і цікавых. Тут ёсць парады гаспадару, тут сакрэты, якіх, пэўна, яшчэ пан Завальня не ведаў. Напрыклад, як ахаваць капусту ад вусеняў, як бяліць палатно, як гадаваць свойскіх птушак і як гатаваць воцат, як палепшыць розныя садовыя дрэвы. Апрача таго, ёсць тут загадкі, показкі, апавяданні.

— Вялікі дзякуй. Гаспадару гэтая рэч вельмі патрэбная. Там пішуць і пра змены надвор’я, хоць і не заўсёды ўдала, аднак жа часам каляндар вельмі дапамагае сваімі парадамі адносна сенажаці і жніва. Але раскажы, пане Андрэй, што значаць гэтыя фігуркі: бык, леў, рак, паненка, шалі, блізняты — заўсёды сустракаю іх у календарах, а не разумею, навошта яны тут патрэбныя.

— Гэта знакі на небе, пад якімі нараджаюцца людзі і якія маюць уплыў на іх жыццё. А ўрэшце, не ведаю добра: усе школы не канчаў і па небе яшчэ не падарожнічаў. Янка гэта павінен ведаць лепей.

— У гэтым годзе будзе зацьменне сонца, — сказаў дзядзька, чытаючы каляндар далей.

— Зацьменні сонца людзі прадказваюць, — адказаў Андрэй, — але не могуць прадказаць тое зацьменне, якое можа акунуць іх сэрцы ў смутак.

— У цябе ёсць нейкія непрыемныя весткі? — спытаўся дзядзька.

— Вельмі непрыемную вестку пачуў ад ксяндза-пракуратара. Сумная вестка, але мушу паведаміць пану Завальню. Дай Божа, каб яна не спраўдзілася.

І нешта сказаў па сакрэту.

Бачу смутак на дзядзькавым твары, перапынілася размова, доўга ён сядзеў, апанаваны нейкімі думкамі. Нарэшце прамовіў:

— Час ужо і спаць, можа, прысніцца што-небудзь лепшае. Ужо, пэўна, поўнач мінулася.

Прынеслі ложак у пакой. Андрэй, стомлены дарогаю, хутка заснуў. Дзядзька даўжэй, чым звычайна, шаптаў вячэрнія малітвы і патушыў агонь, калі певень заспяваў ужо другі раз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x