Крэонт
Пайду я зараз жа. Хутчэй ідзіце, слугі,
І тыя, хто са мной, і тыя, хто ў палацы.
Сякеры — ў рукі, і да ўзгорку йдзіце хутка.
Я й сам пайду, прысуд свой скасаваўшы;
Сам вузел я звязаў, я ж сам і развяжу.
Бо ўсё ж баюся, ці найлепш не будзе.
Жыццё нам скончыць пад законамі багоў.
Ён і слугі выходзяць і ідуць у бок поля.
Хор
Вакх шматіменны, слава кадмейскай дзяўчыны [57] ...слава кадмейскай дзяўчыны...— Вакх быў сынам Зеўса і Семелы, дачкі Кадма.
,
Зеўса грымотнага сын,
Слаўнай Італіі бог,
Шануюць цябе ў Элеўсіне —
Народы збіраюцца там адусюль
На раўнінах багіні Дэметры [58] Дэметра — багіня зямлі і земляробства. Цэнтрам яе культу быў гарадок Элеўсін у Атыцы.
.
Вакх, вакханак айчына,
Фівы — айчына й твая.
Ты там жывеш, там празрысты
Струмень Ісмэна [59] Ісмэн — ручай ва ўсходняй частцы Фіваў.
цячэ,
А людзі — насенне дракона.
Над двухгаловай гарой [60] ...Над двухгаловай гарою...— Маецца на ўвазе гара Парнас, на якой уночы з’яўляліся агні.
дым чырвоны ўвесь час
Бачыць цябе. Карыкійскія німфы [61] Карыкійскія німфы — ад назвы пячоры Карыкіён (цяпер Сандараўлі).
Там карагоды водзяць свае,
I чутны крыніцы кастальскае [62] Кастальская крыніца знаходзілася каля падножжа Парнаса. Яе вада магла даваць натхненне паэтам.
шэпты.
Павоем прыбраныя ўзгоркі
Нісейскага горнага краю [63] Ніса — назва гары на выспе Эўбеі.
I бераг, зялёны ад лоз вінаграду,
Да нас пасылаюць цябе.
I з песняй святою,
I поўная ўцехі,
На вуліцы Фіў ты ўваходзіш.
Больш за ўсе гарады шануеш ты Фівы,
Быццам маці сваю — што забіў
Страшнай маланкаю Зеўс.
Горад наш родны цяпер
Цяжка так хворы ляжыць.
Прыйдзі, каб ачысціць яго,
З Парнаскай гары, ці праз мора,
Праз шумныя хвалі пратокі.
Га, правадыр палаючых зор і начных
Песень ды клічаў святых.
Роднае Зеўса дзіця!
З’явіся, ўладар, і няхай
Прыйдуць з табой і вакханкі,
Якія ў шаленстве святым
Цэлую ноч карагодзяць
I славяць вялікага Вакха!
З’ЯВА ПЕРШАЯ
Ад поля ідзе Вястун, Крэонтаў слуга .
Вястун
Насельнікі сцен Кадма й Амфіёна [64] Амфіён — сын Кадма, заснавальніка Фіваў; будаўнік гарадскіх муроў.
,
Не трэба ні хваліць, ні ганьбіць нам жыцця,
Пакуль яшчэ жыве на свеце чалавек.
Бо так заўжды здараецца, што лёс
Няшчасных падымае і, наадварот,
Шчаслівага бязлітасна скідае ўніз.
Смяротныя не ведаюць, што з імі будзе.
Раней я думку меў: які Крэонт шчаслівы! —
Ад ворагаў зямлю Кадмееву ён збавіў
I ўладу ўсю над краем ён сабе забраў,
I дзецьмі добрымі цвіце яго сям’я.
Ды знікла ўміг усё! Бо калі радасці
Не мае чалавек, тады ўжо не лічу,
Што ён жыве. Ён — толькі труп жывы.
Багацце май ў хаце, май уладу,
Тырана веліч — ды, калі не знойдзеш
Ва ўсім тым радасці, не даў бы я
За гэта ўсё і нават ценю дыму.
Карыфей
Якая здарылася новая бяда
З царом Крэонтам? Што за вестку ты прынёс?
Вястун
Памёр ён. А жывы — прычына смерці.
Карыфей
Дык хто ж памёр? I хто забіў? Кажы хутчэй!
Вястун
Загінуў Геман — ад уласнае рукі.
Карыфей
Як — ад уласнай? Бацькавае ці сваёй?
Вястун
Сам ад сябе, пракляўшы бацьку за забойства.
Карыфей
Прарок, прарок! Як слушна ты казаў!
Вястун
Ды калі так, падумаць трэба ўжо аб іншым.
З’ЯВА ДРУГАЯ
З палаца выходзіць Эўрыдыка .
Карыфей
Няшчасную тут бачу Эўрыдыку я,
Крэонта жонку: йдзе яна з палаца,
Пра сына штось пачуўшы, ці то выпадкова...
Эўрыдыка
Я чула, грамадзяне, вашу гутарку.
Ішла з палаца я — у храм Палады [65] Палада (Афіна) — багіня мудрасці, абаронца гарадоў.
грознай,
Каб ёй малітвы палкія свае прынесці.
I вось — калі здымала засаўку, каб дзверы
Палаца адчыніць — пачула я размову
Пра гора нашае сям’і. Ад страху
Упала ніцма я і страціла прытомнасць.
Нявольніцы мяне на рукі падхапілі.
Але скажыце зноў, пра што была гаворка?
Скажыце мне, бо ўжо я шмат цярпела.
Читать дальше