Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона

Здесь есть возможность читать онлайн «Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыкуты Праметэй. Антыгона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыкуты Праметэй. Антыгона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Прыкуты Праметэй. Антыгона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыкуты Праметэй. Антыгона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крэонт

Стары, стары, страляеце вы ўсе, бы ў мэту,
Ў мяне, ды йшчэ прароцтвамі мяне злавіць
Вы хочаце. Ужо даўно мяне, нібыта
Тавар карысны, прадалі ужо свае.
Што ж, нажывайцеся, электр сардыйскі [55] Электр сардыйскі...— Электр — сплаў золата і срэбра. Цэнтрам гандлю гэтым сплавам былі Сарды, сталіца Лідыі, на захадзе Малой Азіі. :
Сабе вы набывайце, калі хочаце,
I золата індыйскае. Але ж таго
Не пахаваеце ў магіле вы ніколі.
Хаця б Зевесавы арлы, труп разарваўшы,
Здабычу палажылі аж пад трон яму —
Я пахаваць злачынцу і тады не дам.
Граху не боязна мне, бо добра ўжо вядома,
Што чалавек не здолее зняважыць бога.
А ты, стары Тырэсій, памятай вось што:
Ганебна гінуць нават мудрацы,
Калі, жадаючы карысці, словы
Ганебныя ў прыгожай форме кажуць нам.

Тырэсій

Бяда! Ці ведае хто між людзей, ці разумее?..

Крэонт

Пра што ты? Што сказаць ты хочаш?

Тырэсій

Наколькі лепш разважнасць за багацце.

Крэонт

Наколькі, думаю, горш — неразважнасць.

Тырэсій

На гэтую хваробу й хворы ты цяпер.

Крэонт

Знявагай даць адказ прароку не хачу я.

Тырэсій

А ўжо зняважыў ты мяне, калі сказаў,
Што непраўдзівыя прароцтвы я раблю.

Крэонт

Да грошай надта хцівыя прарокі ўсе.

Тырэсій

А ўсе тыраны — да ганебнае карысці.

Крэонт

Ці разумееш ты, што кажаш гэта ўладару?

Тырэсій

Вядома ж. Гэтаму даў гораду ратунак
Ты толькі з дапамогаю маёй.

Крэонт

Прарок ты мудры, толькі любіш ты няпраўды.

Тырэсій

Прымусіш ты мяне сказаць, што ў глыбіні
Душы маёй ляжыць дагэтуль нерухома.

Крэонт

Ну што, паруш. Але не для карысці.

Тырэсій

Дык добра ж. Пра твой лёс я раскажу табе.

Крэонт

Але душы маёй не купіш ты ніколі!

Тырэсій

Дык добра ж ведай, што яшчэ нямнога колаў
Імклівыя калёсы сонца прабягуць,
Як сам ты аддасі памерлым узамен,
Таго, хто з родных самы дарагі табе —
За тое, што душу жывую кінуў
Ты пад зямлю, ганебна ў доле пахаваўшы.
Вось цела на зямлі трымаеш ты — Аіда
Уласнасць; труп няшчасны, без пашаны
Належнай целу, без хаўтур пачэсных.
Не маеш права на яго ні ты,
Ані багі зямныя. А прычына — ў тваім гвалце.
Бязлітасныя, страшныя Эрыніі [56] Эрыніі — бязлітасныя багіні помсты, што неадступна пераследуюць злачынцу.
Аіду і багам пакорныя, за гэта
Ужо чакаюць, каб за ўсе злачынствы
Такую ж самую табе даць кару.
Няўжо ж, падумай, я падкуплены кажу
Ўсё гэтае? Ужо чакаць нядоўга —
Ў тваім палацы стогны чутны будуць
Мужчын, жанчын, і гарады варожыя
Усе паўстануць, дзе кавалкі трупу
Пранеслі ці сабакі, ці звяры якія,
Ці птах які драпежны — пах нядобры
Разносячы па вогнішчах усюды.
Ты выклікаў мой гнеў — і ў гневе стрэлы,
Бы той стралок, пусціў табе я ў сэрца:
Ад жару іх не уцячы табе.
( Да хлопчыка )
Вядзі дамоў мяне, дзіця! Хай злосць сваю
Ён вылівае на малодшых за мяне.
Няхай навучыцца ён спакайней казаць
I думкі лепшыя мець, чым цяпер.

Яны выходзяць .

З’ЯВА ДРУГАЯ

Карыфей

О цар! Пайшоў прарок, страшэнныя прароцтвы
Нам даўшы. Ведаю ж я добра, што з пары,
Як валасы мае сівымі сталі з чорных,
Хлусні прарок ніколі не казаў.

Крэонт

Згаджаюся і сам, і страх бярэ мяне.
Мне цяжка саступіць. Калі ж спрачацца буду,
Магу сябе страшэнна загубіць.

Карыфей

Разважны будзь, Менойкаў сын, Крэонт!

Крэонт

Што ж мне рабіць? Кажы. Пакорлівы я стану.

Карыфей

Дзяўчыну выведзі з падземнай хаты.
Непахаванага ты пахавай.

Крэонт

Дык думаеш і раіш саступіць?

Карыфей

Хутчэй — як толькі можаш. Хутка наганяюць
Людзей благіх Эрыніі, пасланніцы багоў.

Крэонт

Бяда мне! Цяжка мне рабіць, што не ляжыць
На сэрцы. Толькі ж не магу спрачацца з лёсам.

Карыфей

Цяпер рабі ўсё сам, не даручай нікому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x