Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона

Здесь есть возможность читать онлайн «Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыкуты Праметэй. Антыгона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыкуты Праметэй. Антыгона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Прыкуты Праметэй. Антыгона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыкуты Праметэй. Антыгона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карыфей

Той жа імпэт супраціву яшчэ
У душы яе моцны й цяпер.

Крэонт

Што ж, пасля вы, якія вядзеце яе,
Слёзы будзеце ліць за маруднасць сваю.

Антыгона

Гэтым словам мяне пасылаюць на смерць.
Як цярплю я, як цяжка на сэрцы!

Крэонт

Суцяшаць я не буду цябе, што змяню
Над табою прысуд свой ранейшы.

Антыгона

О зямелька Фіванская, горад бацькоў!
О багі мае родныя!
Паміраю. За што? Без віны.
Паглядзіце, фіванскія ўсе ўладары:
Я, апошняя з царскай сям’і,
Ад каго і як цяжка цярплю!
І за што? — Што любіла багоў
Ды законы багоў шанавала.

СТАСІМ ЧАЦВЁРТЫ

Хор

Страфа першая

Змяніла й Даная [49] Даная — дачка аргосскага цара Акрысія, які затачыў яе ў медную вежу, каб не споўнілася прароцтва, згодна з якім у Данаі павінен быў нарадзіцца сын, будучы забойца Акрысія. святло нябёс
На цемру мядзянае вежы.
Замкнулі, схавалі яе
Ў магільным пакоі.
Яна ж была слаўнага роду дзіця
I мела сыночка ад Зеўса,
Які да яе ўсё прыходзіў дажджом залатым.
Але страшэнную нейкую сілу
Лёс мае над намі.
Вызваліць нас ад яго не можа нішто —
Ні меч, ні багацце, ні вежа,
Ні чорны, між хваль, карабель.

Антыстрафа першая

Дрыанта [50] Дрыантаў сын Лікург быў пакараны Дыянісам за супраціўленне распаўсюджванню яго культу. запальчывы сын,
Гедона ўладар —
I ён быў таксама ў няволі.
За кпіны і злосць яго Дыяніс
Замкнуў у каменнай турме.
Шаленства страшэнную моц выяўляў ён.
Быў ён пакараны вар’яцтвам
За тое, што з бога смяяўся,
Вакханак-жанчын прыпыняў,
гасіў вакхічны агонь,
На музаў злаваўся, што граюць на флейтах.

Страфа другая

Ля чорных скал між двух марэй
Узносіцца бераг Басфорскі
Стаяў там Салмід [51] Салмід — вузкая берагавая паласа на поўнач ад Басфора. негасцінны Фракійскі.
Там у абодвух Фінея [52] Фіней — фракійскі цар, муж Клеапатры — дачкі бога вятроў Барэя. сыноў
Бачыў жудлівыя раны Арэй.
Акрутная мачаха іх асляпіла:
Сваімі рукамі крывавымі вочы
Яна працяла чаўнаком.
I кроў пра іх помсту крычыць.

Антыстрафа другая

Марнелі яны ў падзямеллі. Аб долі
Няшчаснай матулі сваёй бедавалі.
Паходжанне ж мела яна
З сям’і Эрэхтыдаў [53] Эрэхтыды — нашчадкі Эрэхтэя, старадаўняга героя Атыкі. , старэйшага роду.
Ў далёкай пячоры,
Між бацькаўскіх бур
Багоў дзіцяня, Барэада [54] Барэада — Клеапатра, дачка Барэя. ўзрасла:
Ляцела яна, бы віхор, па гарах,
Аднак і яе
Лёсу багіні схапілі тады!

У час выканання стасіма варта павольна вядзе Антыгону прэч.

ДЗЕЯ ПЯТАЯ

З’ЯВА ПЕРШАЯ

Уваходзіць Тырэсій, якога вядзе хлопчык .

Тырэсій

Уладцы Фіваў! Мы адной прыйшлі дарогай,
Глядзеў жа з двух адзін. Бо ж у сляпых
Дарога тая, што пакажа правадыр.

Крэонт

Што новага, стары Тырэсій мой?

Тырэсій

Скажу, скажу, а ты слухмяны будзь прароку.

Крэонт

Заўсёды я твае парады слухаў.

Тырэсій

I горадам праз гэта добра кіраваў.

Крэонт

Магу засведчыць, што ты мне дапамагаў.

Тырэсій

I зноў па ўскрайку бездані ты ходзіш.

Крэонт

Чаму? Я ўвесь дрыжу прад словамі тваімі.

Тырэсій

Дык слухай аб прыкметах, што я бачыў:
На старадаўнім месцы варажбы я сеў,
Дзе птахі чараўнічыя злятаюцца ў мяне.
I чую птахаў крык я, невядомы мне —
Яны крычалі крыкам злым, злавесна-дзікім.
Я чуў, як кіпцюрамі аднаго адзін ірвуць
Крывавымі. I моцна крыламі яны шумелі,
I страх мяне схапіў. Хацеў ахвяру я
Тады на вогненным прынесці алтары.
Але агонь ахвяр не браў. Тлушч сцёгнаў
Растапліваўся і на попел капаў.
Той тлушч чадзіў і пырскаў угару;
Жоўць разлілася, сцёгны агалелі
Ўжо цалкам, бо на іх больш тлушчу не было.
I я ад гэтага дазнаўся хлапчука,
Што не дала прароцтваў мне ахвяра —
Бо ён вядзе мяне, як я вяду другіх.
Бяду спазнае горад ад твайго прысуду.
Бо паразносілі сабакі й птушкі ўсюды,
Па ўсіх ахвярніках ды вогнішчах у нас
Няшчаснага Эдыпавага сына цела,
I ўжо ад нас багі прыняць не хочуць
Алтарных модлаў ды спалення сцёгнаў.
I крыку яснага прарочы птах не дасць,
Бо сыты ён крывёю мерцвяка.
Падумай жа пра гэта, мой сынок!
Рабіць памылкі — лёс агульны ўсіх людзей.
Але разумны і шчаслівы будзе той,
Які няўмольным, трапіўшы ў бяду,
Не застаецца й выправіць імкнецца зло.
Аб неразумнасці упартасць сведчыць.
Памерламу ты саступі і не катуй
Таго, хто згінуў. Ці ж памерлага забіць
Другі раз... можа быць якая слава ў тым?
Жадаючы дабра табе, казаў я добра.
А як прыемна ад таго вучыцца,
Хто добрыя, карысныя дае парады!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x