Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пардон... ix... Батракоў.

— Добра,— сказаў я.— Хутчэй.

На падворку з'явіўся Герхард. Ён гучна паўтарыў: «Хутчэй».

Паліцай замітусіўся i зноў крыкнуў, цяпер ужо Герхарду:

— Мая фамілія Батракоў.

— Добра,— сказаў Герхард.— Ідзі, яшчэ раз палічы людзей.

Паліцай кінуўся ў хату.

Тым часам я зачыніў дзверы, паставіў падпор i адышоў на некалькі крокаў. З забітых вокнаў пачулася чалавечае выццё. Герхард шпурнуў запалку, i хата ўмэнт загарэлася.

...Мы рушылі далей па снежным цаліку. Наперадзе над даляглядам навісаў густы туман. Здавалася, неба сышло на зямлю, бо ўсё — i ўнізе, i ўверсе — было аднолькавага светла-шэрага колеру.

На якую хвіліну самотны крык сарваў цішыню.

— Мусіць, гэта той паліцыянт,— заўважыў я.

— Мусіць, так,— азваўся стомленым голасам Герхард.

Ужо зусім блізка з левага боку чакаў наш зялёны грузавік. Гюнтар пазіраў на нас з кабіны.

Крыху далей, справа, у смузе праглядвалася купка салдатаў. Яны сышліся да сухога лазняку i цяпер грэліся каля вогнішча. Гэта была наша каманда. Хударлявы Ганс размахваў рукамі. Ён заўсёды нечым забаўляў астатніх.

Герхард адчыніў дзверцы i сеў у кабіну.

— Скажы ім, што праз тры хвіліны выязджаем. На сення ўсе.

Я ступіў на глыбокі нечапаны снег. Здавалася, што нічога не адбываецца на гэтай зямлі, што, акрамя нас, тут нішто не рухаецца, не гаворыць. Вакол была толькі ціша i змярцвенне.

Пад нябеснай шэранню гублялася белае зімовае сонца...

2.

Што гэта было перада мной? Сутонне. Цемныя шыбіны. Акно? Вялікі аснежаны двор... I сцены будынкаў. I нават грукатлівыя перабоі далёкага цягніка.

Усе гэта мроілася за цёмным шклом, але ўсяго гэтага там не было. Я хацеў, намагаўся нешта ўспомніць, i яно ўспаміналася, але не маё. Там, за шклом, стаялі кнігі.

Як счэпленыя вагоны хуткіх экспрэсаў, беглі адзін за адным тамы класікаў. У імклівым руху ix адчуваўся спакой. Тамы сучаснікаў стракацелі, свяціліся прыхаванаю пыхай: «Бяры, разгарні нас. Мы ўсе з дэдыкацыямі!» Побач з ненатуральна тоўстай, шмат разоў падклейванай руінай, назву якой немагчыма было разабраць, суседзіў сілком запіхнуты ў паліцу патрапаны часопіс з алоўкавым надпісам на зрэзе: «Там».

Там, за кнігамі, я ўжо бачыў слаба асветлены пакой. Чалавек за часопісным столікам перабіраў аркушы машынапісу. Прыглушаныя галасы. Я ледзьве разбіраў словы...

— Мне, малады чалавек, не выпадае рэцэнзаваць вас. Надта ж розныя ў нас уяўленні. I падыходы. Таму i падтрымаць вас я не змагу. Не стану. Бо, як на маю думку, дык тут у вас не пра вайну, якую мне давялося зведаць асабіста. I, дарэчы, не апавяданне, як вы прыдумалі падпісаць. Усе гэта неяк штучна... Дый не паверыў я вам.

Ён гаварыў зусім прыязна, крыху пакутуючы ці, можа, іранізуючы.

А я ўжо кудысьці адыходзіў, знікаў з гэтага мроіва. I голас мой прагучаў таксама аднекуль з-за сцяны, глуха:

— Што ж...

— Вы, спадзяюся, не з разлікам, a ў нейкім сваім шчырым парыванні пісалі гэта? — ен паказаў на машынапіс.— Толькі навошта? Вайна...

— Пішуць пра тое, ціто найбольш хвалюе...

—...перад усім пра тое, што добра ведаюць. А вы? А вам з выгляду няма i дваццаці. Напэўна, i бацька ваш у вайну яшчэ падшпаркам бегаў. Адкуль вы можаце яе ведаць? З кніг ды з кіно? Але расхожыя сітуацыі, розныя штатныя дэталі — гэта яшчэ не веданне вайны.

/«Парадокс: я, ваенны пісьменнік, упэўнены ў тым, што ніхто лепш за ветэрана пра вайну не напіша, спадзяюся, аднак, што тэма i справа мая не спыняцца i пасля мяне, але не магу пажадаць гэтаму маладзёну ці ягонаму раўналетку: вось, маўляў, вам бы там пабываць! Там, у падпаленай хаце, адкуль не вярталіся. Ніхто не вярнуўся. Толькі гэтыя герхарды, понтары, гансы. Ды той, хто напісаў пра ix, хто ix сёння прыдумаў. Дзіўны хаўрус! Пацукі!.. Я толькі магу пажадаць ім маёй смерці. Тады, маўляў, як хочаце... Як жа блізка, аказваецца, шчырая заклапочанасць лёсам наступнікаў i гэтае «пасля нас хоць трава...»/

Ён быў высока, вышэй за мяне, дзесьці на сваіх аблоках. На аблоках са сваіх твораў, прэмій, званняў... Такія, мусіць, калі й падаюць, дык падаюць там, наверсе. Ён упадзе, а мы ўсё адно будзем бачыць толькі ягонае воблака — з ім цi без яго... Такі не дасць пераконваць сябе. Але каму я яшчэ выкажуся, калі яшчэ прыкладуся да гэткай лінаркі, калі яшчэ сыдуся з такім i, можа быць, сцверджу сябе, вырвуся з мроіва i атрымаю яснасць? Хоць начну.

— Вядома, з кніг ды з кіно, з пераказаў. Толькі цяпер усе мы такія, з кніг ды з кіно, з расхожых фрагментаў. Але мы пішам. Бо што ні кажыце, а вайну мы ведаем. Можа, зусім па-свойму, але не скажона. Так шмат было кантрольных званкоў, што ніяк не зваліш на сапсаваны тэлефон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x