Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін за адным змяняюцца дні восеньскай ночы. Гэтак заўсёды будзе i заўсёды было.

...У халоднай сырой цемры раставалі абрысы дрэваў i зоркі. Ноч хавала ў сабе асветленыя вокны далёкіх будынкаў i самотны жывы цень. Нібы цень той быў часткай рухавага начнога цемрыва. Толькі азяблая трава выдавала ягоную прысутнасць, ягоны раздвоены след Ён то круціўся на месцы, то раптам кідаўся наперад, то заміраў. I ўсё ж няўхільна пасоўваўся паўз край густога хмызняку, не рызыкуючы выйсці на адкрытую зажвіраную пустку.

Адтуль жоўтым промнем свяціў пражэктар. Якраз у гэтыя хмызы, з якіх мог прыйсці той, каго тут зусім не жадалі бачыць.

I ен прыйшоў. Салодкі восеньскі сверб прыгнаў яга да новае калгаснае фермы, а страх да часу стрымліваў у цямрэчы. Толькі ж блякне страх, як блякне ўсялякае жаданне ці нежаданне ў непераможным парыве інстынкту, шарэе, як цяпер шарада на раніцу неба. I толькі павісквае ўсярэдзіне, як віскалі на аціхлай ад людзей ферме свінні.

Гэткі быў дзень восеньскай ночы. Нібы далекі напамінак пра непазбежнасць, якую часам вусцішна адчуваюць дзеці i зусім не адчуваюць старыя, бо чым бліжэйшая смерць, тым больш няўцямны яе надыход. I для мятліка, які пырхае ў агні, агонь нябачны, бо ўсё вакол агонь i агонія.

Дзік з'явіўся адтуль, скуль яго не маглі чакаць. Ён бег з боку пасёлка, па дарозе, цягнучы ззаду свой пляскаты цень, бег роўна i бязгучна. На якую хвіліну зашоргаў жвір пад ягоным важкім целам, i зноў стала ціха.

Даўней на месцы фермы стаяла гаспадарская сядзіба. Дзік прыходзіў сюды гэткай самай восеньскай ноччу i лепей за свойскіх ведаў тут усе забудовы i хады.

Зараз жа ен нервова сноўдаў каля вільготнага цаглянага мура, шукаючы якога праходу. Высокія жалезныя вароты былі зачыненыя, але пад імі заставалася ладная шчыліна. Сякач сунуўся ў яе рэзка i безаглядна. I засеў. Востры, паедзены ржою край вароціны балюча раздзіраў хіб. Палохала ўласная нямогласць, i дзік пачаў адчайна тузацца. Пажада ягоная ўжо блыталася з жахам, i было цяпер усе адно, куды ён вырве свай надрэзанае цела.

Усярэдзіне нібыта пачулі яго. На свінарніку ўсчынаўся страшэнны вэрхал. І калі дзік урэшце прашчаміўся, ферма проста выбухнула крыкамі й дурнымі спевамі патрывожаных свінняў.

Людзей у будынку не было. Між загародкамі праставаў слаба асветлены цэментовы праход. Сям-там стаялі настылыя лужыны. Усе гэта, невядомае, здзіўляла, але ўжо не палохала. І сякач супакоена пасунуўся наперад.

...Паволі сціхалі крыкі. На ферме таксама была ноч. У рудаватым паўзмроку i ў пары, што падымалася над загародкамі, у сонным падрохкванні тутэйшых насельнікаў — быў дзень восеньскай ночы.

Калі сякач пралез у загародку, там збіліся ў кучу i абаўрэла пазіралі на госця. Яны нібы выстаўлялі сваю безабароннасць, просячы спагады. Але ж часта тое, што робіцца, каб выклікаць шкадаванне, выклікае жорсткасць! I дзік адчуў у сабе гэтую даўнюю затоеную нянавісць да голых свінняў i злосна рохкнуў.

Навокал, у дзесятках вачэй, не было ані цікаўнасці, ані страху, ані пагрозы. Застыглым позіркам нейкай ідыёцкай весялосці яны разглядалі яго, старога, параненага секача ca збітымі капытамі ды зламаным іклом.

Ён ступіў наперад i прыпаў на калені. Падлога была крывая, схіленая так, каб жывелы маглі толькі трымацца на ей. Гэтак сам сабою прыбіраўся гной, i яны, нерухомыя, барзджэй нагульвалі вагу.

Нянавісць i прыкрасць ад падзення адлеглі, i яго апанаваў той самы салодкі сверб. Ля загародкі, па роўным, сякач шуснуў у кучу жывёлаў i, цесануўшы лычом у бок, адбіў адну свінню ад статка.

Вакол рохкалі, нібы гаварылі пра нешта. Але гэтак толькі здавалася, бо не гавораць, не маючы мовы, i не маюць мовы, не маючы патрэбы ў ей.

Адбітая свіння абышла яго i цяпер, цялепаючы вушамі, чакала, што будзе далей. Тым часам сякач убачыў гаспадара загародкі. Па схіле да яго ўзыходзіў друзлы брудны кныр. Падышоўшы, ен прыветна матлянуў галавой. На пысе ягонай быў такі самы выраз весялосці. Аднак сякач ужо напружыў ногі i падабраў цела, гатовы да бойкі. І калі кныр зноў матлянуў галавой і вясёла рохкнуў, сякач бліскавічна выцяў яго іклом па шыі. Кныр запішчэў i, спалохана адскочыўшы назад, не ўстояў на схіле ды проста апоўз у гной.

Ён коўзаўся ў цэментовым раўчуку, а з парванае шыі біла чырвоная юха. Дапяўшы, што гэта, мусіць, i ўсе, кныр жаласціва закрычаў, i разам з ім зноў крычала ўся ферма. Крык гэты спачатку аглушаў, потым патроху аддаляўся і, нарэшце, знік, як знікалі тая пустка i тыя хмызы, як адпускае небяспека i страх, як знікала некуды гэтая сырая восеньская ноч. Пахла сцюдзенай цвіллю. Дзік гнаў здабычу на паплавы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x