Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жоўты туман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жоўты туман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жоўты туман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жоўты туман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самуіл адразу заўважыў гэту задумлівасць. «Не, не па дарозе ад Харытона ты наведаў мяне. Хутчэй, па шляху да мяне ты зайшоў да Бройкі». Аднак пра сутнасць бацькавай праблемы ён нават не спрабаваў гадаць — сам раскажа, калі палічыць патрэбным. Таму, слухаючы ў паўвуха, як бацька хваліць Насцю за смачна прыгатаваную капусту, ён падышоў да куфара, узяў бацькаву кірэю і павесіў ля печы сушыцца. «Гутарка, здаецца, будзе доўгай!»

І на самай справе, пасля запозненай вячэры Барталамей папрасіў сына прысесці побач і, калі той сеў за стол насупраць, загаварыў:

— Ты, пэўна, ужо зразумеў, што я гасцюю ў вас невыпадкова? Здаецца, у нашай сям’і выспявае справа з Марцінам.

— Вяселле? — неспадзявана вырвалася з вуснаў Самуіла. Ён ведаў пра Яніну — дачку гандляра мясам Глеба Кацуры, і пра тое, што брат Марцін збіраецца пасля Вялікадня прасіць бацьку паслаць да Глеба сватоў.

— Вяселле — гэта не справа, гэта радасць, — Барталамей не звярнуў увагі на разгубленасць сына. — Іншае мяне турбуе... Яшчэ з Калядаў я заўважыў, што твайго брата амаль зусім перасталі цікавіць справы ў нашай лаўцы, што ў гутарках з пакупнікамі ён больш цікавіцца рознымі показкамі пра бандытаў, раптоўна памерлых купцоў і нейкія скарбы, — расказчык махнуў рукой і паглядзеў у вочы сыну. І зноў туга і стомленасць з’явіліся ў глыбіні яго зрэнак. — Апошнім часам ён цэлымі вечарамі прападае ў свайго новага сябра Юркі Кацуры, а здараецца, і начуе ў яго. Чым яны там займаюцца — я не ведаю, але заўчора паспрабаваў запытацца пра гэта ў Глеба — ведаеш, што той мне адказаў?

— Здагадваюся, — хмыкнуў Самуіл. Ён ледзьве стрымліваўся, каб застацца сур’ёзным і не пакрыўдзіць бацьку смехам.

А Барталамей працягваў:

— Ён мне сказаў, што яны там пераказваюць адно аднаму даўнейшыя гісторыі пра войны з татарамі і маскавітамі, пошукі скарбаў, нейкія заклінанні і абрады. Разумееш? Скарбы яго цікавяць! А тое, што яму ўжо дваццаць два гады і ён не мае сям’і, — яго зусім не хвалюе! Маці пытаецца: «Ну калі ты, сынок, урэшце прывядзеш у хату нявесту?», а ён без усялякага сораму, бы баран, мармыча адно: «Усяму свой час, матуля!»

— Прывядзе, тата, прывядзе, — падбадзёрыў бацьку Самуіл. — Я таксама ажаніўся ў дваццаць тры гады.

— Ты па начах не бадзяўся па горадзе. Цябе не цікавілі забабоны ні пра войны, ні пра скарбы, ні. цьфу-цьфу, — Барталамей тры разы перажагнаўся на абраз, — ні пра замовы. Навошта шукаць бяду, якая і без таго ніколі ад чалавека не хаваецца?

— А мо ён нявесту так шукае?

— Нявесту? Заклінаннямі? — вочы старога купца ўспыхнулі недаверам. Ён запытальна паглядзеў на сына, але, не ўбачыўшы на твары адказу, прамовіў:

— Нявесту трэба шукаць у агародзе, а не ў карагодзе.

Самуіл згодна хітнуў галавой і, каб заспакоіць бацьку, нагадаў:

— Раней ты сам яму часта расказваў пра тое, як у берасцейскім апалчэнні бараніў горад ад захопнікаў, а потым наводзіў парадак на дарогах, ратуючы свет ад бандытаў.

— Было і такое.

— А мне вось няма чаго расказаць сыну: у войску я не быў, у войнах не ўдзельнічаў, бандытаў не нішчыў.

— А па словах нашага бурмістра пана Ласкевіча выходзіць так, што ты прыносіш гора ду больш карысці, чым іншы жаўнер. А тое, што не быў на вайне, дык і дзякуй Богу! Нічога цікавага там няма. Гераічныя расповеды з’яўляюцца пасля, і найчасцей у іх больш гераізму, чым праўды.

— А бітва на Альшаніцы? Ты расказваў, што біўся там.

— Біўся, — уздыхнуў Барталамей. — Зіма ў той год была маласнежная, лютая, некалькі дзясяткаў тысяч татар на чале з царэвічам Малаем скарысталіся гэтым і знянацку напалі на Літву. Дайшлі да Пінска. Мне тады было дваццаць пяць гадоў, а табе — як твайму Васятку цяпер. Некалькі татарскіх атрадаў мы пабілі тут, пад Берасцем. Потым даволі вялікі іх загон ужо пад камандаю князя Астрожскага, разграмілі пад Пінскам, астатніх дагналі і амаль пагалоўна вынішчылі пад Кіевам на рацэ Альшаніца. Ты думаеш, што я табе раскажу пра тую сечу нешта цікавае, гераічнае? А я тады ўвесь час толькі і думаў пра сям’ю, пакінутую ў Берасці, і ратаваўся ад татарскай шаблі, каб не пакінуць жонку ўдавой, а цябе — сіратой і забіваў татар не ад таго, што іх ненавідзеў, а ад страху за сваё жыццё і вашы лёсы.

— А потым, па вяртанні, вы ж яшчэ некалькі бандыцкіх ватаг разграмілі?

— Бандыты — сквапныя і палахлівыя людзі, а таму дзве ці тры іх шайкі мы разагналі без усялякіх намаганняў.

— А як ты думаеш, куды яны падзелі нарабаванае?

— Што мы ў іх адабралі, а што яны паспелі прапіць ці недзе пахаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жоўты туман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жоўты туман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Жоўты туман»

Обсуждение, отзывы о книге «Жоўты туман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x