Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Мажылоўскі - Жоўты туман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жоўты туман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жоўты туман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жоўты туман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жоўты туман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хата Глеба Кацуры злучалася з прырубам і клеццю. Справа ад увахода высілася печка. На покуці віселі абразы пад чыстым узорыстым набожнікам. Там жа стаяў і стол з амаль некранутымі стравамі, побач на шырокай лаве ў адзіноце сядзеў Марцін. Убачыўшы брата Марцін падхапіўся, вінавата ўсміхнуўся, але прамаўчаў.

Прамаўчаў і Самуіл. Ён зняў шапку, перажагнаўся на абразы і, не паварочваючы галавы, звярнуўся да Фёдара:

— Дзе забітыя?

— А вось тут, — рукою паказаў налева Фёдар і першым накіраваўся ў бок клеці

У невялікім памяшканні панаваў паўзмрок. Маленькае слюдзяное акенца прапускала няшмат святла, а таму Самуіл з цяжкасцю адрозніў спачатку цела аднаго забітага, потым — другога.

— Падай свечку, — распарадзіўся ён і агледзеўся.

Пакуль ён разглядаў пакой, Фёдар прынёс падсвечнік з трыма свечкамі і ўжо пры іх святле Самуіл уважліва агледзеў нябожчыкаў.

Юрка ляжаў ля стала. Яго твар быў пунсовым, вочы амаль павылазілі з вачаніц, шырокі язык да самага кораня вываліўся з рота, а аб прычыне смерці яскрава сведчыла вяроўка, туга зацягнутая вакол шыі.

— З гэтым зразумела, — раз за разам палахліва жагнаючыся, прагаварыў Фёдар. — Грышка зацягнуў на яго шыі ўдаўку, а вяроўка ільняная, тонкая, таму зацягнулася туга.

— Памаўчы, — Самуілу таксама было не па сабе ад выгляду нябожчыка, аднак ён перамог гідлівасць і, апусціўшыся побач з забітым на кукішкі, уважліва агледзеў яго раздзёртую да крыві шыю і акрываўленую правую руку.

Потым, не кажучы ні слова, падняўся, кінуў позірк на стол, на якім трыма залатымі купкамі ляжалі манеты, на труп Грышкі і запытаўся:

— Хто першым знайшоў нябожчыкаў?

— Тодар Мірун расказваў, што раніцай ён пабачыў Глеба на панадворку і вырашыў зайсці да яго, каб пахрыстосавацца і выпіць з суседам за свята па кубку мёду. І толькі ён адчыніў веснічкі, як з хаты да яго слыху данёсся кароткі жаночы вокліч. Крык пачуў і Глеб і адразу, не марудзячы, кінуўся да хаты. Тодар прыбег ужо за ім. І што ён убачыў? Задушанага Юрку, зарэзанага Грышку і Яню, якая без прытомнасці, з акрываўленым нажом у руках, ляжала недзе тут, дзе зараз стаім мы.

— А дзе нож?

— У мяне, — неахвотна адказаў Фёдар і выцягнуў з-за халявы свайго бота нож з адмысловай ручкай, які мінулым вечарам Самуіл бачыў у руках Юркі.

Самуіл да нажа нават не дакрануўся, хаця адразу ж пазнаў яго.

— Няхай нож будзе пакуль у цябе, — ён нахіліўся і ўважліва агледзеў цёмныя плямы на падлозе. Потым выпрастаўся, яшчэ раз кінуў грэблівы позірк на золата і выйшаў з клеці ў хату. Там ён апусціўся на лаву побач з братам, крыху памаўчаў, ціха запытаўся:

— Ты на самай справе думаеш, што Яня магла забіць Грышку?

— Гэта я яго зарэзаў.

— І чым ты яго зарэзаў? — сумна усміхнуўся Самуіл. — Кулаком? Пальцам?

Марцін не адказаў.

— Добра, — невядома з чым пагадзіўся Самуіл і звярнуўся да Фёдара: — Сядай, Федзя, будзем разважаць разам

Фёдар паставіў на стол падсвечнік, крыху падумаў і з дзелавым сапеннем, па-свойму разумеючы важнасць моманту, уладкаваўся за сталом прама пад абразамі.

— Я думаю, што сварка паміж Юрыем і Грышкам адбылася з-за золата.

— Правільна, — не ўтрымаўся Фёдар, — але з імі была яшчэ і Яня, бо золата раздзелена на тры часткі.

— Не было там Яні! — узвіўся Марцін.

— Хто ж тады быў трэцім? — бы ў адчаі, Фёдар падняў угору рукі. Потым, дурашліва ўсміхнуўшыся, звярнуўся да Марціна: — А, можа, трэцім з імі быў ты, Марцінка?

— Хопіць спрачацца, — павысіў голас Самуіл і пагрозліва паглядзеў на брата: — І ты маўчы, не паказвай іншым сваю дурноту. Я цалкам згодны з табою, Федзя, — ужо спакойным, нават лагодным тонам працягваў Самуіл і такі пачатак размовы бальзамам праліўся на душу Фёдара. — Грышка і Юрка дзялілі знойдзены імі скарб на тры часткі, бо адну з іх збіраліся ахвяраваць Спаса-Праабражэнскай царкве. Аднак Грышка пачаў пудлаваць, надзяліў сабе больш золата і Юрку гэта не спадабалася. Яны пачалі спрачацца, потым схапіліся за грудкі і Грышка, як мацнейшы, паспрабаваў прыдушыць Юрку, але, тут ты,Федзя, зноў маеш рацыю, вяроўка аказалася ільняной і моцна зацягнулася на шыі небаракі. Задыхаючыся, з апошніх сіл, Юрка пырнуў свайго хаўрусніка нажом у жывот. Уласна кажучы, ты, Федзя, правільна апісаў гэта забойства. Малайчына!

— А Янька? Мірун жа сам бачыў яе з акрываўленым нажом у руках!

— Глеб, са слоў Міруна, таптаўся на панадворку і не чуў спрэчкі свайго сына з сябрам.

А Яня — чула. Яна, напэўна, стаяла ля дзвярэй і падслухоўвала, і заскочыла ў пакой толькі тады, калі пачула стук ад падзення на падлогу цела брата. Яна схапіла з падлогі нож, якім Юрка пырнуў Грышку, кінулася да брата, каб перарэзаць вяроўку на яго шыі, але... У яе про­ста не хапіла душэўнай моцы бачыць так блізка выскал гвалтоўнай смерці і яна, згубіўшы прытомнасць, сама павалілася побач з братам. Я правільна агучыў твае думкі, Федзя?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жоўты туман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жоўты туман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Жоўты туман»

Обсуждение, отзывы о книге «Жоўты туман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x