Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неадпраўленая аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неадпраўленая аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Неадпраўленая аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неадпраўленая аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Мне таксама, падабаецца, дружа», — падміргнуў Віктар самому сабе, дакладней той сваёй частцы, якая была па той бок свядомасці. Ён ужо вызначыў тэрмін: тыдзень. За гэты тыдзень ён паспее паправіць аповесць і адправіць яе. А потым. потым ён сустрэнецца з самім сабой у іншым месцы.

Ён прыйшоў да мяне і сказаў, што ён хоча купіць вінтоўку. Нічога звышнатуральнага ў яго жаданні не было: амаль ва ўсіх нас тут ёсць зброя: з дубовага лесу часта ў вёску прыходзяць дзікі, за імі і ваўкі наведваюцца. Ды і ад двухногіх ваўкоў іншым разам не замінае мець добры карабін. Я заехаў за Віктарам бліжэй да поўдня, ён падсыпаў корму сваёй сойцы, пакапаўся яшчэ ў камп’ютары:

— Ёй сумна будзе, уключу падборку фільмаў, хай чуюцца галасы ў хаце.

Я не здзівіўся, калі пачуў першыя акорды з «Рымскіх вакацый», бо ведаў, што ў Віктара ў фільматэцы і не было іншых фільмаў, акрамя як з Одры Хэпбёрн.

— Ты ведаеш, птушка, — расказваў Віктар у машыне. — А глядзі ж ты, калі стаўлю гэты фільм, заўважыў: сядзіць увесь час, не зварухнецца і глядзіць! От сапраўды — сочыць за экранам!

— А чаго тут дзівіцца, — паціснуў я плячыма. — Мы гэты фільм колькі разоў на паляне глядзелі? Запомніла. Яны ж там збіраюцца, сойкі. Мяркую, фільм нейкім чынам нагадвае ёй аб тым часе, калі яна лётала.

— Яна ўжо можа лётаць, — сказаў Віктар. — Узлятае да мяне на плячо, трэцца дзюбай, як котка. Часам мне здаецца, што яна вось-вось загаворыць — такі асэнсаваны ў яе позірк. Праз тыдзень. я яе адпушчу ў лес. Я ёй колца на лапку начапіў, з сіняга пластыку. Раптам сустрэнемся.

У горадзе я дапамог Віктару выбраць карабін. Добры, сямізарадны. Узялі яшчэ пачак патронаў і вярнуліся дадому.

.Віктар прывітаўся са сваёй сойкай, якая пырхнула яму на плячо, паставіў зброю ў шафу, падышоў да камп’ютара.

Яму прыйшоў ліст. Зноў ад самога сябе.

Віктар зірнуў на лічбы адпраўкі — у гэты час мы з ім у краме прыцэньваліся да карабіна.

У лісце быў цэлы радок і гэтым разам на чыстай англійскай мове. Віктар машы нальна адзначыў у памяці, што не пераключаў раскладку клавіятуры на рускую.

«I like you. Thank you very much for everything. You are very kind to me. Audrey».

«Ты мне падабаешся. Дзякуй табе вялікае за ўсё. Ты вельмі добры да мяне. Одры».

Віктар пахаладзеў. Ён зразумеў страшную памылку: гэта не ён сам вар’яцеў пакрысе, гэта нехта хоча, каб ён з’ехаў з глузду.

Навошта? У яго ж нічога няма. Пара тысяч долараў і гэты дом, за які яшчэ не выплачана да канца.

На працы? Але Віктар проста добра робіць сваю справу. У яго няма тых перспектыў, з-за якіх яго мог бы ўхіліць канкурэнт. Жанчыны? Смешна, яны яго даўно не цікавяць — з тых самых часоў, як ад яго ўцякла гэтая. ён ужо і забыў яе імя. Можа, помсціць яна? Дурное. Няма за што помсціць. Ды яна і не ведае, дзе ён цяпер. Мінула гэтулькі гадоў, ён тройчы змяніў месца жыхарства.

Адказу не знаходзілася.

Ён яшчэ раз праверыў: адпраўка была зроблена менавіта з яго камп’ютара.

Хтосьці змог пранікаць у яго дом бесперашкодна і не пакінуць слядоў.

Вам знаёма гэтае пачуццё, калі вы зразумелі, што ў вашу хату змог пранікнуць нехта чужы? Кактэйль з гідлівасці і страху.

Нядзіўна, што Віктар асцярожна прыхаваў пад крысом курткі сваю сойку і накіраваўся ў бар. Там ён праседзеў да закрыцця. Потым прыйшоў да мяне і застаўся на ноч.

Раніца для нас пачалася з поўнай праверкі яго дома: ад гарышча да склепа. Віктар сказаў мне, што дакладна ведае: нехта пранікае ў яго пакой. Але мы нічога не знайшлі, аніякіх слядоў...

Але не быў бы Віктар праграмістам, каб да чагосьці слушнага не дадумацца. Ён узяў мой аўтамабіль, з’ездзіў у горад і вярнуўся з невялікай сістэмай відэаназірання з адной маленечкай камерай. Хутка яе ўсталяваў так, каб у цэнтры кадра апынуўся любы, хто сядзе за стол камп’ютара. Камеру прыхаваў у цацку нейкага звярка, аб’ектыў замест вочка. Усё адмыслова наладзіў, прыйшоў да мяне за сваёй сойкай, якая ўвесь гэты час пакрыўджана праседзела ў мяне ў пакоі на тэлевізары. Мы з Віктарам яшчэ выпілі па шкляначцы ў Лінды, і ён рашуча пайшоў дадому.

Улёгся спаць, не выключаючы камп’ютар і святло ў кабінеце.

Раніцай датчык паказаў, што запісаў няма, камера была наладжана такім чынам, што запісвала толькі рух. Лістоў у скрыні не мелася. Яны былі, але звычайныя, рабочыя паведамленні і заўсёдны спам.

Віктар як ніколі за апошнія дні спакойна працаваў, правіў аповесць у перапынках, калі стамляўся ад формул праграмы. Правакаваў невядомага: выходзіў надоўга з кабінета, наогул з хаты. але нічога не здарылася з таго, што было раней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неадпраўленая аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неадпраўленая аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
Валеры Гапееў - Праклён
Валеры Гапееў
Валеры Гапееў - Ноч цмока
Валеры Гапееў
Отзывы о книге «Неадпраўленая аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Неадпраўленая аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x