Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неадпраўленая аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неадпраўленая аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Неадпраўленая аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неадпраўленая аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта пасля таго, як я пабываў у яго адразу пасля. смерці Дэвіда. Так, не дзівіся: я пачысціў усё. А ў яго было гэтулькі ўсяго аб Одры, што ва ўсяго нашага пасёлка разам не было. Ён вывучыў жыццё Одры амаль да кожнага дня. Ён расказваў нам усім на гэтай паляне ў дні Одры пра яе так, быццам жыў разам з ёй. Мы палюбілі яго за яго любоў да нашай Одры. Ён быў шчыры і добры.

— Ён і цяпер ёсць, — умяшаўся я.

— Не, яго ўжо няма. Адтуль не выходзяць. Дык вось, Віктар мне і расказаў усё. Мы пасябравалі. Ён вельмі любіў прыходзіць сюды, на гэтую паляну. Ціхі быў, як сказалі б — сентыментальны і жаласлівы. Аднойчы ля тых дубоў ён сойку знайшоў. Тут шмат соек, яны збіраюць жалуды. А тая, відаць, коршаку патрапіла ў кіпцюры ды вырвалася — уся спінка пашкуматаная была, здыхала птушка. Ён яе прынёс у бар, там аптэчка ёсць, апрацавалі раны, дамоў панёс. Выжыла. Бегаў у лес, збіраў вусеняў розных, яйкі мурашыныя, жалуды. Дык вось, кожны свой вечар Віктар пачынаў тым, што ў пошукавіку набіраў «Одры Хэпбёрн» і глядзеў, ці не з’явіліся новыя сайты, артыкулы, навіны. Беларус трымаў сувязь з радзімай. У яго былі добрыя адносіны з адным рэдактарам літаратурнага часопіса. Яму і прапанавалі напісаць пра Одры Хэпбёрн.

Віктар працаваў дома, праграмістам. Сувязь у нас добрая. Часта Віктар у лес прыходзіў, вось сюды, тут працаваў на ноўтбуку. Але, калі за аповесць узяўся, яму часу перастала хапаць, яшчэ ж і за сойкай глядзеў. Смешна, але клапаціўся пра яе, як іншая маці за дзіцем. Што тут сказаць — пачуцці бацькоўскія ў кожным дрэмлюць. Пісаў ён аповесць не на нашай мове. Не думаў я, што Одры так за мяжой нехта любіць. Разумеюць, яны, выходзіць, прыгажосць.

Неяк Віктар спыніўся на старонцы — не ішло. У бар схадзіў, пасядзеў трохі. Прыходзіць, садзіцца за камп’ютар, бачыць — на экране пасля яго апошніх напісаных слоў радок:

ФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФ

Заліпла клавіша. Ды і не дзіўна — колькі на клавіятуру кавы і цыгарэтнага попелу патрапляла. Клавішу зняў, пачысціў, як умеў. Папрацаваў. А назаўтра пакінуў камп’ютар, вярнуўся — зноў запалая клавіша:

ГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГГ

Віктар вырашыў, што клавіятуру трэба мяняць. Прыйшоў да мяне, бо ў горад збіраўся.

Прывёз я яму клавіятуру, заходжу. Віктар сядзіць перад маніторам, а на ім радкі літар:

ВВВВВВВВВВВВВВВВВВККККККККККККККККККУУУУ.

Справа яснае, клавіятура зусім дохлая. Добра, што я з новай. Змянілі.

Але ўжо заўтра, пакуль Віктар сабе каву варыў, і новая клавіятура выдала яму радок:

НННННННННННННННННННННННННННННННН

Сур’ёзная, выходзіць, справа. Зусім не ў клавіятуры. І праз дзень, ужо бліжэй да ночы, калі так удала скончыў свой чарговы раздзел пра Одры, Віктар прымаў душ, не выключаючы камп’ютар, каб перачытаць перад сном напісанае. Вярнуўся і ўбачыў, што зноў адразу за апошняй кропкай яго тэксту пабег радок: ФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФ Прыбраў лішняе, вырашыў, што трэба расказаць на фірме спецыялістам — туды ён і збіраўся. Бо не жарт жа. Добра, тут тэкст пра Одры, а калі ў праграмным кодзе нешта падобнае здарыцца? Шукай потым памылку больш часу, чым працаваў над кодам. Віктар мне пра тое расказаў, я параіў яму адразу захапіць сістэмны блок, што ён і зрабіў. А мне даверыў карміць яго сойку. Тая ўжо адужала, скакала вольна па пакоі — лётаць яшчэ не магла. Віктар сышоў, а яна глядзіць на мяне гузікам свайго вока, хітра галоўку набок нахіліўшы. Так і хочацца сказаць — асэнсаваным поглядам. Віктар казаў, што яна ў яго корм з рук брала, не баючыся, а ад мяне кідалася. Дзікая птушка, да мяне не абвыкла яшчэ. Таму я ёй корму свежага ў абед прынёс, а да вечара Віктар вярнуўся. Новы сістэмны блок прывёз, а на працы сказалі, што некалі разбірацца з такім глупствам. Ён, пакуль ехаў, на цэлых пяць старонак тэкст у галаве абдумаў, што толькі ўключыў камп’ютар і паспяваў запісваць.

Узбуджаны ў бар прыйшоў, казаў, што выдатна атрымліваецца.

З бара Віктар вярнуўся ўсё ў тым жа настроі: было велізарнае жаданне пісаць. І убачыў на маніторы:

ФФФФФФФФ

ГГГГ

ВВВВВВВВВ

КК

УУУ

Н

У гэты момант Віктар упершыню задумаўся. Нешта ішло не так.

Два дні ён не садзіўся за аповесць пра Одры. Яго стрымлівала невядомая, неа сэнсаваная пагроза, мусіць, боязь убачыць гэтыя дзіўныя літары.

І яны з’явіліся, як Віктар і чакаў, на трэці дзень. Ён паспеў напісаць некалькі новых радкоў, калі яму патэлефанавалі. Выйшаў з пакоя, хвілін дваццаць размаўляў на верандзе, вярнуўся і ўбачыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неадпраўленая аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неадпраўленая аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
Валеры Гапееў - Праклён
Валеры Гапееў
Валеры Гапееў - Ноч цмока
Валеры Гапееў
Отзывы о книге «Неадпраўленая аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Неадпраўленая аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x