Сяргей Белаяр - Выратавальная місія

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Белаяр - Выратавальная місія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выратавальная місія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выратавальная місія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выратавальная місія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выратавальная місія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— ...ніклі, Едка?

— Пыл забіў Смаляка, камандзір!

— Што?

— Ён раптам напаў на Сцебута. Мы нічым не маглі яму дапамагчы!

— Д’ябал! Вы цэлыя?

— Так, толькі крыху перахваляваліся!

— Я высылаю да вас Валовіча і Геліча!

— Напэўна, я нешта сказаў ці зрабіў не так! — Хурда не выглядаў спалоханым. Хутчэй збянтэжаным. — Высокаарганізаваныя істоты не могуць нападаць без прычы ны. У гэтым няма ніякай логікі! Паміж мыслячымі стварэннямі не можа быць бездані!

Мацаючы позіркам па пераборцы, Гедройц зарадзіў пісталет.

Апранутыя ў скафандры інжынер-механік і інжынер-радыст чакалі таварышаў за ўнутранымі створкамі. Пад прыкрыццём аўтаматычных вінтовак работнік служ­бы бяспекі адчуў сябе больш упэўненым.

— Вось табе і паразуменне ды творчае супрацоўніцтва!.. Камандзір, нам варта пазбавіцца ад пылу!

— Ты зглуздзіў!

— Не крычы, Якуб!.. Едка, патлумач!

— Пыл варожы людзям. Паміж намі і гэтымі крышталічнымі монстрамі няма і не можа быць нічога агульнага. Экіпаж «Ёгана Кеплера» зразумеў гэта раней за нас, таму разбіў камп’ютары і спаліў карты.

— Глупства! Нічым не абгрунтаваныя выдумкі! Пыл, як і чалавецтва, вядзе прага ведаў!

— Веды патрэбны не проста так, а для далейшага развіцця жыцця. А жыццё пылу ва ўсім адрознае ад нашага. Пылу не трэба тое, што патрэбна нам, таму што ён самадастатковы. Ягонае развіццё ідзе іншым шляхам і ў шмат разоў хутчэй, чым развіваецца Homo Sapiens. Як партнёры мы яму проста не цікавыя.

— Глупства!

— Здымайце скафандры! Звяжыцеся са мной у кают-кампаніі!

VI

— ...а цікавыя мы пылу выключна як крыніца інфармацыі. Вывучыць, каб пазбавіцца ад недасканалых камякоў халадцападобнай матэрыі з нікчэмна малым запасам энергіі і вельмі павольным тэмпам думак і рухаў.

— Едка, у цябе хворая фантазія!

— Пыл не ведае ні нашых пачуццяў, ні нашых успрыманняў. Ён проста не зразумее нашых думак. Мы прынцыпова розныя!

— Дазволю сабе не пагадзіцца!

— Колькі заўгодна! Толькі адкажы мне, Якуб, што гэта за высокаарганізаваная раса, калі для кантакту ёй патрэбна ахвяра?

— Гэта магло здарыцца выпадкова!

— Той, хто жадае ўступіць у кантакт, не стане забіваць кантакцёра, а паспрабуе зразумець яго. Я магу дапусціць, што адзін чалавек мог выпадкова стаць ахвярай, але дваццаць два... — работнік службы бяспекі паківаў галавой. — Супярэчыць усякай логіцы!

— Гэта магло быць самаабаронай!

— У лабараторыі — так. Пылу магло не спадабацца, што яго паляць плазмен­ным разаком і паліваюць кіслатой. Але ж разгромлена ЎСЯ станцыя!.. Кажу табе як спецыяліст — людзі абараняліся!

— У нас няма доказаў, што гэта зрабіў менавіта пыл!

— Пасля нематываванага нападу на Смаляка табе неабходны яшчэ нейкія доказы?.. Па-мойму, усё зразумела і так!

— Мы здзяйсняем фатальную памылку!

— Дакладна фатальную, дазволіўшы пылу дабрацца да Зямлі!.. Як ты думаеш, што шукаў пыл у нашым камп’ютары?.. І ці так ужо развіты пыл, як ты сцвярджаеш?.. Пакуль што я бачу прымітыўную агрэсію! — пасля працяглай паўзы Гедройц працягнуў: — Яшчэ раз паўтару: пыл павінен быць знішчаны!

— Я не дам вам здзейсніць злачынства супраць чалавецтва!

— Злачынствам будзе прывезці гэту заразу на Зямлю. Мы не можам паляцець — пыл рушыць услед за намі, самастойна або з дапамогай «Слейпніра».

— Што ты прапануеш?

— Узарваць станцыю разам з пылам, камандзір!

Суднавы лекар падняўся з адкрытым ротам і круглявымі вачыма. Капітан быў здзіўлены менш — усё ж ён даўжэй ведаў Гедройца.

— Унутр нам не прабрацца, таму прапаную змясціць выбухоўку на корпусе. Нашага запасу разам з дзвюма тонамі вадкага вадароду павінна хапіць.

— Гэта ж генацыд!

— Называй гэта помстай, Якуб. Мы не знішчылі ніводнай парушынкі, а пыл забіў дваццаць тры чалавекі.

— Я буду вымушаны паведаміць камандаванню!

— Само сабой. Ты ж не так выхаваны.

— Каманда не пагодзіцца ўдзельнічаць у бойні!

— Ты ўпэўнены?.. Не!.. Няхай пыл прыме нас сур’ёзна! Людзі — не нешта, а нехта! І проста так забіваць нас не дазволена нікому!

— Ты — маньяк, Едка!

— Мне больш падабаецца, калі мяне называюць альтруістам, Якуб!

— Кінбут, ты ж не дазволіш яму зрабіць гэта? Падумай пра наступствы!

— Не хачу стаць вінаватым у гібелі дзесяці мільярдаў чалавек!

Хурда паваліўся на канапу і абхапіў рукамі галаву. Яго плечы паніклі. Раз за разам суднавы лекар паўтараў:

— Псіхі!

— Ідзі да сябе, Якуб! Адпачні! З часам зразумееш, што так будзе лепш для ўсіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выратавальная місія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выратавальная місія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Выратавальная місія»

Обсуждение, отзывы о книге «Выратавальная місія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x