Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разумеючы, што да Какорыч яшчэ далекавата, мы са Славам, кіруючыся туды, не пагрэбавалі і крамнай. Дзейнічалі па прынцыпе: не чакай таго, што будзе, а ўжывай тое, што ёсць. Таму, нягледзячы на мароз, настрой у нас у чымсьці нагадваў вясновы. І хоць калючы снег шротам біў па твары, мы, спрабуючы закрыцца крысом сваіх джэрсі, настойліва прабіраліся наперад.

Прабачце, забыў сказаць: ішлі мы балотам. А ў Хомску вылезлі таму, што, як сказаў Слава, ад гэтай вёскі напрасткі бліжэй да хутара, дзе пражывалі ягоныя дзед і баба. Мушу, праўда, папрасіць і яшчэ аднаго прабачэння. Паколькі Славаў бацька быў намнога старэйшы за ягоную матулю, то ў Славы яшчэ меліся ці то прабабуля, ці то прадзед па матчынай лініі. Магчыма, нават абое з іх. Працуючы ў Драгічыне, у родзічах Славы я ўвогуле заблытаўся. Быў у яго нават дзядзька, старэйшы за свайго пляменніка, гэта значыць за Славу, усяго на некалькі гадоў. Але гэта не так істотна.

Істотна тое, што да каго б з ягоных родзічаў мы ні завітвалі, маглі быць упэўненымі: прывецяць як след. Каб лішні раз упэўніцца ў тым, што гэта на самой справе так, мы брылі і брылі балотам, непрыкметна адзін ад аднаго прыкрываючы рукой свае голавы, бо ад марозу, які мацнеў, было такое адчуванне, што нават мазгі могуць змерзнуць, а то і вымерзнуць. Праўда, калі б хто-небудзь знаёмы сустрэў нас у гэты час і даведаўся, што мы наўмысна выбралі для сябе такія блуканні па пакутах, ён падумаў бы, што ў нас мазгоў і так няма. Ва ўсякім разе з таго моманту, калі адважыліся на такую рызыкоўную авантуру. Але на балоце знаёмых мы, канечне, напаткаць не маглі. Разумныя людзі ў такое надвор’е сядзяць у цёплых хатах.

Між тым, ужо зусім сцямнела. Я пачаў хвалявацца, ці не заблудзіліся, але Слава супакоіў.

— Яшчэ толькі каля паўкіламетра, — патлумачыў ён.

— Паўкіламетра ці ўсё ж кіламетр? — засумняваўся я.

— А табе якая розніца? — спакойна адказаў Слава, быццам бы не зімовым балотам ішлі мы, а прагульваліся летнім лесам, слухаючы спевы птушак і на поўныя грудзі ўдыхаючы духмяную прахалоду. Увогуле, я заўсёды здзіўляўся ягонаму спакою. Здавалася, нішто не магло вывесці яго з сябе. Сёй-той магчыма ўспрымае падобныя паводзіны як вынік флегматычнасці характару. Мне ж думаецца, што прычына ў іншым: так ужо закладзена ад нараджэння ў чалавеку, што ён сваім спакоем быццам засцерагае сябе ад лішніх перажыванняў.

Я не знайшоўся, што і адказаць. Дый ніякага сэнсу гэта не мела. Застава­лася адно: працягваць ісці, каб хутчэй апынуцца ў цяпле і... Было такое адчуванне, што дастаткова аднаго маленькага глытка какорыцкай, як ўсё нутро сагрэецца. Але пакуль пра гэта заставалася толькі марыць. Аднак як было пры савецкай уладзе? Правільна, усе мары збываюцца. Таму хутка мы, стомленыя, але радасныя ўваліліся ў хату Слававых родзічаў.

Тыя вельмі здзівіліся нечаканаму нашаму з’яўленню. Пачалі шкадаваць, як гэта мы, бедненькія, у такой апратцы вытрымалі такі доўгі шлях. Мы толькі ўсміхаліся, чакаючы галоўнага. А яшчэ і таму, што ведалі тое, чаго не маглі ведаць Слававы бабуля з дзядулем, ці прабабуля з прадзедам. Паўтараю: у ягоных родзічах я тады ўжо заблытаўся. А іхняе няведанне заключалася ў тым, што па нашых планах наперадзе было яшчэ адно гасцяванне, а пасля яго трэцяе і нарэшце — у Слававых бацькоў.

Калі, крыху пасядзеўшы за сталом, мы пачалі збірацца, не сказаць, каб нас надта затрымлівалі: ісці ж яшчэ далекавата дый час ужо не тое, што позні, а больш, чым позні. Аднак, даведаўшыся, што да бацькоў Славы адразу не пойдзем, пачалі ўмольваць, каб адмовіліся ад падобнай задумы. Але Слава настойваў на сваім. Я ж маўчаў, тым самым даючы зразумець, што цалкам падтрымліваю яго. Хоць чаму даючы зразумець? Так і было. Пасля некалькіх чарак какорыцкай той тормаз, што кантралюе колькасць выпітага, як звычайна ў падобных выпадках, перастаў працаваць. Канечне, да аўтапілота было яшчэ вельмі далёка, але ўсё адно хацелася новых сустрэч, новых уражанняў.

Таму і павёў мяне Слава аднаму яму вядомымі сцежкамі, якія адчуваў і пад снегам, да сваіх чарговых родзічаў. Праўда, там затрымаліся менш, бо ўсё ж разумелі, што, чаго добрага, і не дойдзем да канчатковай мэты. Зразумела, дайшлі і, зразумела, нас як след прывецілі, хоць, калі разабрацца, то і паўшчуваць трэба было б за такое авантурнае падарожжа. Толькі бацькі ёсць бацькі. Яны ўзрадаваліся з’яўленню сына. Дый да мяне паставіліся добра, як гэта рабілі неаднойчы.

Аднак самае памятнае наведванне Какорыцы ўсё ж не гэтае, а тое, што таксама адбылося зімой, але на выхадныя дні. Паколькі ж ехаў і рэдактар, то ўзялі рэдакцыйную машыну. Дарога была ачышчана ад снегу да самай Како­рыцы, таму даехалі хутка. Наперадзе былі два дні. На добры лад пагасцяваць бы ў суботу, а ў нядзелю раніцай, у крайнім выпадку, пад вечар, вяртацца на­зад. Але нам так спадабалася, што вырашылі затрымацца да панядзелка. Не насцярожыла нават тое, што ў нядзелю, недзе ў сярэдзіне дня пачаў ісці снег.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былое, але не думы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Татьяна Олива Моралес - Новый Год, которого не было
Татьяна Олива Моралес
Отзывы о книге «Былое, але не думы»

Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x