— Сябры! Адно з двух — альбо нашы супернікі прымянілі для рухавіка ракеты нейкае невядомае нам інтэнсіўнае паліва, альбо... — ён раптам замоўк і, апусціўшы галаву, дадаў: — Вы самі павінны здагадацца...
— Не хопіць, каб вярнуцца назад? — спытаў Вілі Рэндол, які таксама быў тут і асабліва ўважліва сачыў за ходам палёту замежнай ракеты.
Іван Іванавіч зірнуў у вочы Вілі.
— Так, — выдыхнуў ён.
— Але-ж у ракеце зяць Уолтэра! — усклікнуў Рэндол. — Не можа быць, каб сенатар рызыкаваў яго жыццём...
— Э, мілы, пачакай,— спыніў яго Дзянісаў.— Тут можа быць пэўны разлік. Вы не памятаеце, як аднойчы там, у іх Атланце, адзін джэнтльмен, жадаючы разбагацець, застрахаваў сваю маці на 500 тысяч долараў і пасадзіў яе ў самалёт адной багатай кампаніі. I што-ж адбылося? Самалёт на шляху ўзарваўся. Загінула маці джэнтльмена і больш 30 пасажыраў. Што-ж джэнтльмен прыдумаў? Паслаў з маці багаж, у якім была схавана міна. Ён і атрымаў-бы гэтыя 500 тысяч долараў страхавых, каб не паспяшыў і не выкрыў самога сябе. Вось якія бываюць гісторыі ў іх свеце...— закончыў Іван Іванавіч і закурыў.
— Навошта Уолтэру багацець? — запярэчыў нехта. — Арноль небагаты чалавек. Кажуць, бацька яго ўсяго толькі ўладальнік невялікага кансервавага завода.
— Значыць, ён — непажаданы жаніх... — адказаў Дзянісаў. — Адным словам, вясельнага падарожжа ў яго не будзе...
Такое адкрыццё Дзянісава насдярожыла ўсіх. Ракета «Анаконда» праляцела большую частку шляху і ўжо набліжалася да Месяца. Хваляванне за жыццё замежных калег паменшылася. Я ўжо, прызнацца, мала верыў у папярэджанне Дзянісава.
I вось позна ноччу вучоныя, інжынеры, штурманы сабраліся каля аграмаднага тэлевізара. На яркім трапяткім з закругленымі краямі квадраце па-ранейшаму рухалася ракета. Хуткасць яе з кожнай хвілінай павялічвалася. Так, яна падала на Месяц. Мы замерлі ў чаканні: хутка адбудзецца пасадка. Наша насцярожанасць была зразумелай. Гэта-ж адзін з самых адказнейшых момантаў палёту.
Экран мігціць, і ўжо амаль палову яго заняло адлюстраванне васпаватай паверхні Месяца. Яно робіцца усё шырэйшым i шырэйшым, грозна насоўваецца пірамідальнымі пікамі і шырокімі аваламі на экран. Вось ужо Месяц можна добра разгледзець.
— Ракета набліжаецца...— сказаў з нейкім смуткам у гола се Дзянісаў, калі «Анаконда» выйшла на рубеж тармажэння.
Я зірнуў на тэлевізар. На экране ў пярэдняй частцы ракеты як-бы выраслі вусы — пышныя, доўгія. Пачалося тармажэнне. Экран мігцеў, свяціўся, i на ім хвалямі прабягалі нейкія загадкавыя цені. Я паглядзеў на Івана Іванавіча. Ён паклаў на маё плячо руку, спакойна і бадзёра сказаў:
— Малайцы! Тармажэнне правялі правільна.
— Дзе-ж ракета? — усклікнуў нехта.
— Праверце факусіроўку экрана...
Прайшло некалькі хвілін напружанага чакання. I вось у правым баку экрана з’явілася шэрая сігара карабля. Ракета рабіла кругавы аблёт Месяца.
У мяне ў душы была і радасць, i нейкая горыч нездавальнення. Хацелася сказаць Дзянісаву з дакорам:
«Першынство за імі! Нам давядзецца толькі паўтарыць чужыя подз'вігі. Эх, Іван Іванавіч!..»
Не ведаю, якім чынам, але ён адгадаў мае думкі. Падышоўшы да мяне, моцна сціснуў плячо, ціха сказаў:
— Не сумуй, хлопча, перамагае той, хто ўмее чакаць!
Экран на нейкі час патух. Адлюстраванне ракеты адсунулася за рамку, знікла. Хвіліна — i на экране, заняўшы ўсю яго плошчу, узнік твар чалавека з задаволенай, пагардлівай усмешкай на вуснах. На ім быў чорны з іголачкі смокінг, гальштук у буйную гарошыну. Гэта быў Поль Арноль. Зрабіўшы жэст, дастойны тэатральнага героя, ён загаварыў:
— Містэр прэзідэнт! Лэдзі і джэнтльмены Штатаў і ўсяго свету!
Слухайце і глядзіце нас! Мара чалавецтва здзейснена. Мы наблізіліся да Месяца, ён унізе пад намі. Хэло, сябры! Палёт прайшоў выдатна. Адчуванне ў нас самае найлепшае. Элсі, я веру i спадзяюся, ты бачыш мяне. Рыхтуйся да сустрэчы на Зямлі. Мы выканаем заданне Штатаў. Хай ведае ўвесь свет — з гэтай хвіліны наша краіна павялічваецца на адзін штат. Губернатарам яго па волі прэзідэнта прызначаюся я. Для ўсіх прылятаючых на Месяц караблёў устанаўліваецца строгі тарыф — за адну гадзіну стаянкі ў любым месцы плата 2 ООО долараў. Слухайце і глядзіце ўсе, усе! Першая перадача з барта карабля на Месяцы заканчваецца. Экіпаж ракеты рыхтуецца да пасадкі. Мы разгорнем палотнішча сцяга Штатаў у кратэры Капернік. Няхай жыве новы штат! Слухайце і глядзіце нашы наступныя перадачы.
Хоць Арноль гаварыў на англійскай мове, усе прысутныя ў гэтай зале разумелі яго. Алег паглядзеў на Рэндола. Гэты заўсёды спакойны чалавек сёння нерваваўся. Мускулісты прадаўгаваты твар быў напружаны, вочы звузіліся, і нязменны іх бляск нібы быў патушаны. Зморшчыны на высокім ілбе нібы паглыбіліся, зблізіліся.
Читать дальше