Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я зразумеў яго настрой. Ён ніколі не мог спакойна адносіцца да самазадаволеных балбатуноў.

Іван Іванавіч Дзянісаў стаў у баку, назіраў за ўсім і ўсміхаўся. Што ён думаў? Цяжка адказаць. Мне здаецца, што ён і пагардліва адносіўся да фанабэрыстага замежнага калумба, але ўсё-ж крыху шкадаваў яго. Няўжо ён угадваў яго незайздросны далейшы лёс? Ці верыў, што совецкая экспедыцыя пахваліцца не такімі подзвігамі? Дакладна на гэта я не мог адказаць.

Мы вярталіся дадому разам з Віктарам. Гаварылі, вядома, пра апошнюю падзею. Я адчуў у яго словах нейкую абыякавасць да будучага нашага палёту. «Усё гэта выдумка, непатрэбшчына! — гаварыў ён.— Месяц... Месяц».

Я, вядома, заспрачаўся з ім. Мы гаварылі горача, потым я спытаў яго: «Можа ты адмовішся ляцець? У цябе-ж такія думкі!»

Ён змоўк і некалькі хвілін ішоў як-бы аб нечым разважаючы. Пасля рэзка спыніўся, сказаў: «А ведаеш, дальбог, адмовіўся-б. Але ты ляціш, і я ад цябе не адстану!» «Баішся, што славу забяру ўсю?» — спытаў я з’едліва. Ен нічога не гэта не адказаў. Бачу я: мы ўсё больш і больш аддаляемся адзін ад аднаго. Шкада!

Я па-ранейшаму думаю аб Наташы. Ці дружыць Віктар з ёю? У апошнія дні нідзе яе не бачыў. Хоць я не веру ў прыкметы, але сустрэча двойчы на адным і тым-жа месцы не так сабе. А як шчыра яна гаварыла! I апошнія яе словы... Не, яна не кахае Віктара, не кахае!

Раздзел шаснаццаты

Сенатар Уолтэр сустрэў Фрэнка Уэста на парозе дома.

— Вельмі рад бачыць вас,— весела прамовіў ён.— Як справы фірмы?

— О-о-о, веры-веры гуд! — падкінуўшы капялюш, задаволена адказаў той.

— Вы не спазніліся. Заходзьце, палюбуйцеся: нашы хлопцы чорту рогі збіваюць. Ведаеце, я сцвярджаў i зараз сцвярджаю: найвялікшым палкаводцам нашага часу з’яўляецца Долар! Ён выйгравае такія рашаючыя бітвы ў свеце, што любы генерал можа пазайздросціць. Як вы думаеце?

Фрэнк Уэст ветліва ўсміхнуўся:

— Я пакланяюся вашаму палкавоццу ўжо больш сарака год і цалкам згодны з вамі ў ацэнцы яго вартасцей.

Доўгі лёкай з вусікамі адчыніў перад імі дзверы. Сенатар праводзіў свайго старога друга ў гасціную.

Справа ў сцяне быў камін, у якім ззялі асветленыя ружовым святлом кавалкі антрацыту. Навокал панаваў поўзмрок, і стваралася поўная iлюзія, што ў каміне гарэла, бушавала спякотнае полымя.

Сенатар падвёў Уэста да супрацьлеглай сцяны, узмахінуў рукою, і нябачныя фотаэлементы зараз-жа выканалі загад. Сцяна рассунулася, і перад гаспадаром і госцем заззяў флуарэсцыруючымі агнямі аграмадны экран тэлевізара.

— Уключаю Месяц,— не без гонару прамовіў сенатар, настройваючы апарат.

Нейкі момант экран быў пустынны. Па ім прабягалі прадоўжіныя хвалі-сполахі. Потым мільганулі нейкія цені, і ў матавым акне заварушыўся, як аграмадны футбольны мяч, Месяц.

— Вось ён, наш прыгажун! — сказаў Уолтэр, самазадаволена пагладжваючы тлусты паголены падбародак. — Павінен вас узрадаваць, усё ідзе па плану. Акцыі нашага канцэрна ўзняліся яшчэ на некалькі пунктаў. Вы чулі, сэр? — не паварочваючыся да Уэста, спытаў сенатар.

— Я зайздрошчу вам. Незвычайны рост попыту на акцыі «Ракета знд індустры» выклікаў перапалох у большасці прадпрыемцаў краіны. Іх канцэрны і кампаніі перажываюць спад. I ўсё гэта дзякуючы вам, сэр.

— А мне напляваць на ўсіх! — кінуў сенатар.

Ён настроіў тэлевізар на другую хвалю. Перад позіркам выраслі горныя ланцугі, чорныя шчыліны. I вось рука Уолтэра ўздрыгнула, застыла. У эфіры загучаў яго ласкавы голас:

— Хэло, містэр Арноль! Вельмі рад вас бачыць. Зірніце на мяне, мой хлопчык.

Поль Арноль пачціва пакланіўся, прыклаўшы руку да грудзей. На зіго вуснах застыла радасная ўсмешка.

— Вы добра пастараліся, Арноль! Ты, сказаць па праўдзе, удачлівы, як чорт! Рыхтуешся да пасадкі?

— О, так, сэр! Спадзяюся, вы не забылі: там мяне чакае чэк на пяць мільенаў i мая Элсі.

— Зусім правільна. Калі пасадка?

— Якраз ужо час,— даляцеў вокліч з экрана.— Макс, падрыхтавацца!

Уолтэр i Уэст замерлі ў чаканні. Сенатар, здавалася, хваляваўся. Ён глыбока дыхаў, маршчьгніў лоб. Потым памахаў касмаінаўтам рукой, пажадаў:

— Добрага поспеху вам, сыны Штатаў!

Уэст уважліва сачыў за экранам. Ён думаў аб моры Дажджоў, аб першых рудніках, якія ён абавязкова там пабудуе, каб распрацаваць уранавыя залежы. Вось калі акцыі і яго фірмы «Уэст, Пэйн энд компані» набудуць вялікі курс.

— Элсі! — паклікаў сенатар.—Элсі! Элсі! Хадзі сюды, будзем разам назіраць за караблём Арноля. Чуеш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x