Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пазалочаных вядзёрках, напоўненых лёдам, стаяла шампанскае, асобна былі пададзены віны з французскіх і іспанскіх склепаў.

— Гэты маленькі банкет дазвольце адкрыць, — сказаў, лагодна ўсміхаючыся, сенатар, — тостам за перамогу нашай вялікай справы, за славу Штатаў.

Элсі прыемна было бачыць, як бліснулі вочы Поля. Ён ахвотна выпіў і старанна заняўся смажаным фазанам.

Пасля віна размова пайшла больш жвава. Поль Арноль загаварыў з пахвальбой.

— Я не сумняваюся, што апраўдаю давер’е нашага прэзідэнта, нашага народа. Гісторыя Зямлі, можна лічыць, ужо закончана. 3 гэтага часу пачынаецца гісторыя Месяца. I створым яе мы, сыны Штатаў. За Месяц, за пяць мільёнаў долараў, Элсі!

Яе тонкія вусны раскрыліся, i твар асвяціуся ўсмешкай.

— Мой харошы хлопчык, ты сёння двойчы шчаслівыі — сказала Элсі і, нахіліўшыся, пацалавала Поля ў шчаку.

Пасля абеду Поль з Элсі на паветраным аўтамабілі накіраваліся на пагулянку за горад.

...Прайшло два месяцы. Поль заняўся вывучэннем касмічнай ракеты, сакрэтамі яе кіравання. У экіпаж разам з Полем трапілі яшчэ два хлопцы — Макс Вэл, былы рыбак, i негр Роб Пітэрс. Поль займаўся асобна ад іх, ён быў капітанам касмічнага карабля.

Напярэдадні адлёту Поль рашыў пагаварыць са сваімі спадарожнікамі. Яны сустрэліся на ракетадроме ў бары; дзе загадзя быў падрыхтаваны столік.

— Вы будзеце мне вельмі карыснымі ў нашым падарожжы, — адразу сказаў Поль, калі ўсе члены экіпажа сабраліся за сталом. — Мы адкрыем для людзей новы свет, мы паб’ем казырны туз іспанца Калумба, якім ён засланяў любое адкрыццё. Джэнтльмены, — ён перавёў дыханне і прамовіў горача, з энтузіязмам: — Мы не толькі адкрыем новы свет, мы пасыплем нашы жыццёвыя сцежкі доларамі. Макс Вэл, кім ты быў раней?

— Рыбаком, сэр, — з гонарам адказаў Макс.

— Цябе не здавальняла мора? Ці нехапала рыбы?

— Патануў мой бот, i я застаўся з голымі рукамі.

— Не сумуй. Цяпер ты будзеш багатым чалавекам! У цябе ёсць нявеста? — нечакана запытаўся Поль.

— Ёсць, сэр.

— Яна будзе самай шчаслівай нявестай у свеце. Мы першымі трапім на Месяц, мы абшарым яго горы і цясніны, прывязем на Зямлю алмазы, золата, рубіны і сапфіры. Гэта будзе нядрэннае папаўненне нашых кішэняў, у якіх ужо, можаце лічыць, ляжыць пяць мільёнаў долараў.

Макс кісла усміхнуўся:

— О, я малю нашага бога аб гэтым. Аднак, сэр, не забывайце: мы рызыкуем — можам трапіць чорту ў зубы!

Поль Арноль гэтую заўвагу свайго падначаленага сустрэў не зусім ветліва.

— Вы не верыце ў нашую справу? Значыць, не верыце Штатам! — кінуў ён са злосцю ў твар Макса.

— Навошта такія вывады, сэр? — абурыўся ў сваю чаргу рыбак. — Мой бот загінуў у ста мілях ад берага, а мы-ж будзем у нашай пасудзіне значна далей. Я гавару так, каб папярэдзіць вас, капітан. Трэба праверыць усе разлікі ракеты. Некаторыя газеты сцвярджаюць, што наш палёт — авантура!

Арноль насцярожыўся. Яго працяў нервовы халадок нядобрага прадчування. Раней ён не думаў аб небяспецы. Няўжо Макс мае рапыю? Але, успомніўшы пра Элсі, пра апошнюю размову з сенатарам Уолтэрам, ён супакоіўся. Твар яго зноў палагаднеў.

— Я не думаю, Макс, -— паблажліва сказаў ён, — што нас пасылаюць на пагібель. Калі ты чуў што-небудзь такое, дык гэта выдумкі чырвонай прапаганды.

— Дай бог, каб гэта было так, сэр, — сказаў рыбак. — Але перасцярога ніколі не шкодзіць.

— Слухайце, Макс, некаторыя людзі знаходзяць шчасце свайго жыцця ў рызыцы. Вось i мы ў некаторай ступені рызыкуем... — падумаўшы, згадзіўся Поль.

3 Робам Пітэрсам Арноль не гаварыў, нават не пазіраў у яго бок. Ён абураўся, што ў экіпажы ракеты будзе негр, i нават заявіў пратэст адміністрацыі ракетапорта i Уолтэру.

— Скажыце, як трапіла да нас чорная свіння? — зласліва запытаўся ён. — Няўжо з сямі тысяч добраахвотнікаў нельга выбраць падыходзячага хлопца? Я патрабую замяніць яго. Чорная костка на караблі — дрэнная прыкмета!

Уолтэр выслухаў усё гэта, усміхнуўся і з паблажліва-апякунскім выглядам спытаў:

— Скажы, Поль, хто служыць белым у Штатах?

— Негры! — не задумваючыся, адказаў той.

— Дык чаго ты хвалюешся? У тваім экіпажы павінен быць добры, надзейны слуга. Мы табе яго і далі.

Поль закусіў губу, заміргаў вачыма. Пярэчыць далей не было як.

Роб Пітэрс слухаў размову ўважліва, пачціва. Яго шырокі чорны твар зіхацеў пад святлом люстры, нібы адпаліраваны з каменя. Пульхныя губы яго не варушыліся, але чыстыя, вялікія вочы ззялі кемлівасцю.

Відаць было, што гэты чалавек не з тупой пакорлівасцю адносіцца да свайго новага гаспадара. Роб быў партовым грузчыкам, але ў апошнія два гады не працаваў — яму не знаходзілася работы. Ён галадаў, пакутаваў, не меў над галавой даху. Як добра, што ён першы запісаўся ў добраахвотнікі. Цяпер Роб сыты, спакойны, але ў душы незадаволены. Ён, мабыць, мацней за сваіх спадарожнікаў адчуваў рызыкоўнасць палёту, але маўчаў, не гаварыў нікому пра гэта, баючыся згубіць выгаднае месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x