Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна пільна паглядзела яму ў вочы.

— Ты звар’яцеў, — крыкнула яна. — Падумай, што ты гаворыш?

— Элсі, — сказаў ён ціха. — Так, я рызыкую. Ты сама ведаеш: каханне патрабуе подзвігаў. Любое выпрабаванне будзе мне радасцю. Чуеш, Элсі? Калі кахаеш мяне, павінна дапамагчы!

— Што ты хочаш? — зняможана запыталася яна.

— Папрасі свайго бацьку, каб ён залічыў мяне ў экіпаж ракеты. Табе гэта проста зрабіць. Праз тыдзень пасля адлёту з Зямлі я стану багатым. Элсі, я буду тваім мужам, добрым зяцем твайго бацькі...

Дзяўчына абняла яго, глянула ў яго твар.

— Неразумны хлопчык, ты шукаеш смерці... Я так баюся за цябе... Мне страшна...

— Я няўмольны, Элсі, — сказаў ён. — Любоў i золата надаюць чалавеку смеласць, упэўненасць. Ты павінна папрасіць бацьку. Дай мне слова, што пагаворыш з ім. Чуеш, Элсі?

Яна ўстала з крэсла, узбуджана захадзіла па пакоі.

Потым падышла да тэлефона, набрала нумар.

Поль падбег да Элсі і стаў побач з ёю.

— Па, — сказала дзяўчына. — Ты набраў экіпаж ракеты? Ого, больш сямі тысяч добраахвотнікаўі Слухай, па, я хачу спытаць цябе,— толькі адкажы проста i шчыра, — палёт рызыкоўны, ці не? Не! Гэта пэўна? Дзякую, татачка. Я буду сёння з табой гаварыць аб адной важнай справе. Ну, вось і ўсё.

Яна павярнулася, прыгожымі, тонкімі пальцамі ўзяла на стале з карабка цыгарэту, закурыла.

— Калі па сказаў, гэта надзейна і пэўна, — прамовіла яна пасля хвіліннага маўчання.

— Можа сходзім у муніцыпалітэт і абвянчаемся? — спытаў нясмела Поль.

Яна ўздрыгнула, насцярожылася.

— Нашто гэта? Нам бацькі дадуць законнае бласлаўленне— і тады... Ты-ж будзеш багатым, Поль?

— Абавязкова! — сказаў Поль з ноткай злосьці ў голасе. — 3 гэтага выпадку мы павінны пакаштаваць віна. — Ён націснуў на белы сігнальны гузік, і праз некалькі хвілін у нумар увайшоў слуга. Ён з незвычайнай спрытнасцю сервіраваў стол, падаваў закуску і віно.

— Мая маленькая лэдзі, — жартаўліва сказаў Поль. — Ты тут гаспадыня. Вып’ем за поспех будучага падарожжа, за наша багацце.

Элсі нахілілася да Поля, пацалавала яго.

— Мой маленькі хлопчык, я п’ю за каханне, — сказала яна з шчырым дакорам і маленькімі глыткаімі начала адпіваць з чаркі віно.

Позна ноччу на машыне Поль адвёз Элсі дамоў.

Раздзел адзінаццаты

Масіўная бліскучая цэнтрыфуга ліхаманкава круцілася. Не было чутно нават гудзення матораў. Толькі сонечныя зайчыкі непрыкметна мільгалі па яе выпуклай, адпаліраванай пакрыўцы. Убаку, за двума столікамі, засланымі звычайнай цыратай, стаялі тры чалавекі ў белых халатах. Высокі мужчына ўзняў руку, паглядзеў на гадзіннік і тут-жа ўзмахнуў флажком. Цэнтрыфуга спынілася. Адна з сценак яе адчынілася, і на бетонную пляцоўку выйшлі два юнакі ў форме пілотаў.

Твары іх былі ўспацелыя, стомленыя. Да юнакоў падбеглі ўрачы, сталі разглядаць прыборы, прымацаваныя да рук і грудзей пiлотаў. Іх засыпалі пытаннямі.

Юнакі паглядалі адзін на аднаго і весела ўсміхаліся. Першага, з рыжым чубам, было лёгка пазнаць. Гэта Вiктар Машук. Другі, бялявы, з нетаропкімі, але ўпэўненымі рухамі, таксама даўні наш знаёмы. Гэта Алег Дрозд, які яшчэ піонерам лятаў на касмічным караблі.

Хлопцам у час работы цэнтрыфугі давялося вытрымаць вялікую перагрузку. Ціск крыві павялічыўся, узрос пульс, але яны адчувалі сябе даволі добра.

Віктар Машук прыгладзіў рукой валасы і, пазіраючы на высокага мужчыну ў халаце, сказаў:

— Я не адчуваю стомленасці, доктар, але вельмі хочацца спаць.

— Усё зразумела, — адказаў адразу той. — У вас, малады чалавек, часцей б’ецца сэрца. Перад трэніроўкай не адпачывалі, так?

— Магчыма.

— Глядзіце, каб гэтага больш не было. Загадваю вам зараз-жа пакінуць трэніровачную станцыю i ехаць у санаторый. Заўтра паўторная трэніроўка. Зразумела? А ў вас, — павярнуўся доктар да Алега, — пакуль што ўсё ў парадку. Трымайцеся! Вы будзеце першым кандыдатам у штурманы карабля.

Хлопцы развіталіся і пайшлі ў павільён пераапранацца. Выйшлі адтуль у параднай лётнай форме і накіраваліся да аўтастрады. Непадалёку, на бетоннай пляцоўцы, стаяла машына. Кузаў яе зроблены з лёгкай і трывалай пластмасы. Цяжка было заўважыць, дзе знаходзяцца ў машыне дзверы. Паверхня яе гладкая, суцэльная. Віктар Машук націснуў кнопку, і дзверцы з абодвух бакоў расчыніліся.

Алег сеў за руль, побач размясціўся Віктар. Вывеўшы машынну на магістраль, юнак уключыў аўтамат кіравання. Так больш зручна i надзейна: машына-ж імчыць з хуткасцю больш двухсот кілометраў у гадзіну!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x