Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван Лванавіч Дзянісаў кіўком галавы пацвердзіў думіку Рэндола. У зале пачуліся галасы:

— Зробім!

— Абавязкова.

— Давайце новы рухавік!

Вілі Рэндол пагладзіў рукой свае пасівелыя валасы, імкнучыся прыглушыць хваляваінне. Ён загаварыў аб перспектывах будучыні, і яго самога захапіла, узрушыла небывала смелая ідэя выкарыстання новай энергіі атамнага ядра.

— Тут патрабуюць ад нас новы рухавік, — сказаў Рэндол, абводзячы дапытлівым позіркам прысутных. — Што я павінен адказаць на гэта? Вядома, толькі адно: рухавік будзе, і вельмі хутка. Магу нават вам паведаміць, што ў мяне ўзніклі ўжо сякія-такія думкі аб ім. Таварышы, сёння, як ніколі, хочацца паўтарыць словы Энгельса: «Адна крэпасць за другой капітуліруюць перад націскам навукі...» Нас чакае штурм яшчэ не адной крэпасці. Мы возьмем яе. Мы дадзім у рукі людзей новыя веды для стварэння шчасця працоўнаму чалавецтву.

Зала слухала маўкліва, заварожана. Сотні вачэй глядзелі на рухавага з строгім хударлявым тварам чалавека, — і ў сэрцах людзей нараджалася гордасць за совецкую навуку, за небывалыя гарызонты новага жыцця, поўнага росквіту i шчасця.

Пасля выступлення Вілі Рэндола некаторыя з інжынераў давалі свае прапановы аб канструкцыі i формах будучага фатоннага рухавіка. Рэндол толькі ўсміхаўся і раз-по-разу паўтараў: «Удала, удала, сябры!»

Сход выбраў асобны камітэт канструктараў пад старшынствам Рэндола, даручыўшы яму весці ўсе работы па канструяванню некалькіх новых рухавікоў.

Выйшаўшы на пляцоўку параднага пад’езда, Рэндол новымі вачамі зірнуў на навакольны свет. Зіхацела залітая сонцам далячынь. Пад белымi, халаднаватымі крыллямі воблакаў свежымі струменяімі цурчэла блакітная паветраная рака. Дыміліся, звінелі серабрыстым звонам магутныя фантаны. Між густой зеляніны садоў свяціўся чысты мармур палацаў, бронза ўзнятых на пастаментах скульптур, бліскучыя люстры канапак. I над усім гэтым, — над багатай, прыгожай і чароўнай зямлёй, — ззяла велізарнае сонечнае неба. Цяпер яно не так ужо i далёка ад людзей...

Раздзел дзесяты

Поль зняў нумар у атэлі і, сеўшы за раяль, пачаў іграць нейкую поўзабытую мелодыю. Вадаспад гукаў запоўніў пакой. Поль хваляваўся перад сустрэчай з Элсі.

Два ўтульных пакоі складалі заняты ім нумар атэля. За зялёнай плюшавай шырмай, прыбраны пуховымі падушкамі, стаяў шырокі з арэхавага дрэва ложак. Мэбля была з чорнага дубу, цяжкая, упрыгожаная мудрагелістай разьбой. Пасярэдзіне пакоя — круглы стол. На ім попельніца з марской ракавіны, старая ў скуранай вокладцы кніжка, карабок духмяных цыгар, калода новых карт.

Полю здалося, што ў нумары халаднавата. Ён устаў з-за раяля. Павялічыць тэмпературу пакоя тут проста: апусці манету ў электранагравальнік, i ты атрымаеш крыху цеплыні. На высокай падстаўцы ўзвышаецца тэлевізар. Ён маўчыць. Але i яго можна прымусіць працаваць: кінь у медную скрыначку некалькі цэнтаў і, калі ласка,— можаш поўгадзіны слухаць i бачыць любую праграму з любога тэлецэнтра Штатаў.

Поль сядзеў за сталом, дыміў цыгарай i не заўважыў, як увайшла Элсі. Яна насцярожана прьпынілася ў дзвярах, трапяткая, лёгкая. Ціха наблізілася да свайго каханага, закрыла рукамі яго твар. .

— Хто гэта? — прытворна спалоханым голасам усклікнуў Поль. Ён абмацаў пальцы Элсі, пазнаў іх і, павярнуўшыся да дзяўчыны, схапіў яе на рукі і пасадзіў сабе на калені.

Яна прыпала да яго грудзей.

— Разбойнік! Дзе быў учора? Абзваніла ўсе тэлефоны — i як у ваду кануў. Ці не надумаўся здрадзіць?

— Ды што ты, Элсі! Я быў у горадзе. Трэба было зрабіць адну справу. А якую — не пытай, не скажу. Адно ведай — гэта быў сапраўдны бізнее.

Элсі глядзела яму проста ў вочы. Дзяўчына верыла: Поль гаварыў праўду. Тонкі спіральны браслет на рудэ, медальён на шыі, бліскучыя вочы — усё ў Элсі сёння зіхацела. I вось Поль беражліва пасадзіў яе ў крэсла насупраць, закінуў адну нагу на другую і строга спытаў:

— Элсі, скажы шчыра, ты моцна любіш мяне?

Бровы дзяўчыны ўздрыгнулі, ссунуліся на пераноссі.

— Навошта такое пытанне? — здзівілася яна, абхапіўшы рукамі падлакотнікі крэсла. — Ты-ж мой каханы.

— Ты павінна мець багатага мужа, — сказаў Поль. — А я бедны.

Яна закрыла твар рукамі.

— Ты хочаш мяне пакінуць? Бацькі пабаяўся! — усхліпнула яна.

Поль разняў яе рукі, паклаў іх сабе на плечы і стаў перад ёй на калені.

— Любая, — супакойваў Поль. — Я не настолькі дурны, каб адмовіцца ад цябе. Ты тая, хто мне патрэбны. Я люблю цябе i хачу стаць багатым. Чуеш, багатым! Мне трэба атрымаць тыя пяць мільёнаў долараў, якія абяцае твой бацька падарожнікам на Месяц.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x