• Пожаловаться

Уладзімір Някляеў: Лапаціна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў: Лапаціна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Лапаціна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лапаціна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў: другие книги автора


Кто написал Лапаціна? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Лапаціна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лапаціна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крыва-Крывэйта страшны быў, і людзі ўнізе, нібы хаваючыся ад ягоных цяжкіх, што камянямі каціліся, слоў, туліліся да капліцы, да якой па дарозе ўздоўж Крэўлянкі, ад Цітавай хаты ў бок Ярылавай гары, абняўшы рукамі жывот, ішла Мілава. “Што гэта яна надумала?..” - пачаў спускацца, каб перахапіць яе, Ціт, і паспеў перастрэць на дарозе, але ў Мілавы быў такі твар, такія вочы, яна йшла так, як, можа быць, ідуць з зямлі на нябёсы, такая яна была, што людзі, гледзячы на яе, пачалі хрысціцца, і Ціт саступіў з дарогі, а Мілава схавалася ў капліцы.

Маліцца прыйшла. Ну, што ж. Няхай памоліцца свайму Богу, які невядома хто і невядома дзе.

- Дан! - паклікаў Ціт, вярнуўшыся дахаты. - Цягні барана на дрывот- ню! А ты, Юр, лапаціну вазьмі!

Віт выйшаў з хаты: “Ты што надумаў, бацька? Каб Юр на баране лапаці- най біць налаўчыўся? Каб столькі мяса па такой гарачыні прапала? Нешта ты надумаў не тое.” - казаў ён, дапамагаючы Дану цягнуць барана, якога паклалі яны галавой на калоду, а Ціт крыкнуў Юру, які ўзняў лапаціну:

- Рэбрам! Роўна ўніз! Бі!

Юр ударыў. Не зусім рэбрам і не роўна ўніз, наўскасяк па шыі. “Бэ-э- э.” - прабэкаў баран, вырываючыся, але Дан з Вітам трымалі яго моцна, а Юр яшчэ раз ударыў, і баран яшчэ раз прабэкаў, і толькі за трэцім разам Юр патрапіў, як трэба, па чэрапе, баран падрыгаўся і заціх.

- Мне таксама гэтак бэкаць і дрыгацца? Дрыгацца і бэкаць? - раззлавана вырваў лапаціну ў Дана, гэкнуў ёй, як сякерай, раструшчыў барану чэрап, адкінуў лапаціну і пайшоў у хату Ціт. - Нарабіў сыноў на сваю галаву!..

Ціт падняў лапаціну, схадзіў на рэчку, адмыў ад крыві, паставіў да сцяны каля вакна, у якое раззлавана глядзеў на падворак бацька. Сказаў, павярнуўшыся да братоў:

- Не хоча ён паміраць.

Дан пацягнуў барана ў склеп. Там, у камяніцы, хоць і не было холадна, але ўсё ж не так горача, як на вуліцы.

- Тады нашто ўчора ён сказаў пра лапаціну? - спытаў Юр. - Хто яго за язык цягнуў?

Дан зачыніў склеп, навесіў стары кажух на дзверы.

- Думаў, што хоча. А цяпер падумаў, што не. Чалавек па-рознаму думае.

- Ага, - кіўнуў на дзверы склепа Юр. - Баран таксама думаў. А сёння мы ім павячэраем.

Гэта была непавага да бацькі, і Ціт, як старэйшы, зірнуў на Юра няўхвальна.

- Ты сам думай, што кажаш.

Дан заступіўся за брата.

- Што ён кажа не так? Слушна кажа. Дзе цяпер яду браць, калі зямля пустая? Толькі ў набегах на суседзяў. А бацька наш ваяр. Ды яшчэ які. І сіла ў ім не меншая за маю. А ён пад лапаціну. Як баран.

Дану Віт нічога не сказаў. Павярнуўся і пайшоў у хату.

- Ён Мілаву абрухаціў, - ціха сказаў Юру Дан, і Юр ці не расчуў, ці не зразумеў.

- Што?.. Хто абрухаціў?.. Віт?

- Бацька.

- Ды кінь! Скуль ты ўзяў?..

- Мілава сказала.

- Калі?

- Сёння. Як навальніцай гароды змыла. “Гэта ж голад, - заплакала. - Дзіця маё памрэ. І гэта праз мой грэх”. Я спытаў: “Праз які?..” - і яна сказала.

Юр падышоў да брата, абняў яго адной рукой.

- І ты яе не забіў? Адпусціў?

- Як я заб’ю? Калі ў Смаленску, як толькі ўбачыў, ува мне нібы гром выбухнуў: “Мая!” А дакрануўся - закалаціла ўсяго. Нібы жанчын не меў ніколі. І дасюль так. Яна кінжал турэцкі, крывенькі такі, з похваў: “Возьмеш мяне сілай - ніколі твая не буду!” А я ўзяў. Не ўтрымацца было. Можа, праз тое яна з бацькам. Каб адпомсціць... Хоць сказала, што і ён сілай узяў. Але яго пакахала. Так, сказала, што насмерць. Вось як так?..

- Што як?

- Яго пакахала, мяне - не. Праз тое самае...

- Відаць, не праз тое. Ты здагадваўся?

- Мільгалі думкі. Але...

- Але не верыў у тое, што думалася?

- Не верыў.

- І не пытаў яе?

- Не.

- Тады навошта?

- Што навошта?

- Навошта прызналася?

Дан пацепнуў плячыма.

- Не ведаю. Спытаў сёння пра грэх - яна й сказала. Прагаварылася.

- Але ж магла пра іншы грэх сказаць?

- Магла.

- А сказала пра гэты. Чаму?

Дан не вытрымаў, адштурхнуў Юра.

- Што ты да мяне прычапіўся! Чаму, чаму?.. Голаду спалохалася. Ці спалохалася, што сам дазнаюся!

- Як? Сёння бацьку канец - і як бы ты дазнаўся? Ніхто б не дазнаўся ніколі. А яна прызналася. Чаму?

Дан ледзь не накінуўся на Юра.

- Ды не хачу я ведаць, чаму! Якая мне розніца, чаму! Мне трэба думаць, што рабіць, а не чаму прызналася!

Юр не адступіў, зноў абняў брата.

- Так. Трэба думаць, што рабіць. Бо Мілава прыдумала нешта.

Дан раптам абмяк.

- Я ведаю, што. Ну, здагадваюся. Памятаеш, я сказаў табе, што Агну ў Альконах засек, бо ты праз яе без рукі застаўся. Дык не. Я там і не помніў, што ты без рукі. Яно як было. Мы ўварваліся - Агна перад Даўмонтам на калені. Ногі яму цалаваць. «Толькі не забівай Міндава! Бо не ён вінаваты! Гэта мой грэх, гэта я вінаватая, што пакахала яго і засталася з ім! Мяне забі, толькі яго не забівай!..» Даўмонт разгубіўся, не чакаў. Тут Міндаў на нас кінуўся. Даўмонт яго засек, а я Агну.. Напалам разваліў! Ад шыі да похвы. Курва! Я б зразумеў, каб за дзяцей папрасіла. А яна за яго! Ён мужа яе, сям’ю, Крэва, Нальшу зняважыў, а яна. Дык і Мілава за бацьку, разумеет? Ён сілай яе, а яна мне: «Яго аднаго кахаю! Хоць забі!..» Вось у мужыках такога быць не можа, а ў іх ёсць. У гэтых бабах. Так што яна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лапаціна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лапаціна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Прошча
Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Адкрыццё
Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Выбранае
Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Цэнтр Еўропы
Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Лапаціна»

Обсуждение, отзывы о книге «Лапаціна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.