• Пожаловаться

Уладзімір Някляеў: Лапаціна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў: Лапаціна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Лапаціна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лапаціна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў: другие книги автора


Кто написал Лапаціна? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Лапаціна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лапаціна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Вы дзікуны, - казала яна. - Вы моліцеся ідалам. У вас не злічыць багоў і бажкоў, якім вы прыносіце ахвяры, і яны разам з вамі п’юць, ядуць, рагочуць”. Ён смяяўся: “Дык добра ж з багамі, калі яны з намі”. “Бог адзін, - прыўставала і хрысцілася яна, - і ён Бог-бацька, Бог-сын і Бох-Дух Святы, і ён той, хто пайшоў на пакуты, ахвяраваў сабой дзеля нас, даў раскрыжаваць сябе...” - і Ціт пытаў: “А навошта? Мяне татары, у якіх свой бог, раскрыжаваць хацелі, дык я не даўся, забіў чатырох і ўцёк...” - а яна рот яму затуляла: “Кажу табе, што Бог ва ўсіх адзін, няма бога татарскага ці нальшанскага...” - і ён руку яе цалаваў, сам веры не даючы, што жанчыне руку цалуе. “Нальшанскі бог ёсць, ён прывёў Дана ў Смаленск, а Дан цябе прывёў у Крэва, каб ты стала маёй багіняй...” - казаў ён, думаючы: “О, Пяруне, о, Ярыла, о, Вялесе, што гэта я раблю і што кажу? Хто з вас паслаў мне гэтую жанчыну на маю пагібель? Ці не вы паслалі? Адзіны Бог, у якога ў Крэве ўсё болей вернікаў?..”

Хрысціянаў у Крэве, ды ва ўсёй Нальшы пасля набегу на Смаленск сапраўды паболела. Яны паставілі пад Ярылавай гарой капліцу і нават пачалі будаваць храм. Паганцы здзіўляліся: навошта? Калі храм - зямля пад небам. Нашто хавацца ў камяніцах, калі можна маліцца ў свяцілішчах, на гарах і пагорках ушаноўваць сваіх багоў, якія таксама не хаваліся, а спрадвеку жылі разам з людзьмі. Любіліся з імі, сварыліся і нават біліся, але ўрэшце заўсёды прыходзілі да згоды. Багі і людзі не былі рознымі светамі, жылі ў адным свеце, цэласным і непарыўным, які не падзяляўся на жыццё і смерць - і ніхто не баяўся ні жыць, ні паміраць.

Ціт баяўся, што заб’е Дана. Больш нічога ён не баяўся. І пытаўся ў сябе самога: “Калі ёсць нешта такое, праз што можна забіць сына, і калі гэта не ўлада і не золата, дык што гэта? Калі гэта жанчына, калі ён дажыўся да таго, што праз жанчыну можа праліць родную кроў, дык нельга чакаць, калі такое здарыцца. Вось чаму яшчэ, а не толькі праз страх голаду папрасіў Ціт лапаціну.

Ніхто гэтага не зразумеў. Ні Віт з Юрам, ні Дан. А Мілава зразумела.

- Навошта ты так?.. - спытала яна, калі сыны Ціта разышліся хто ў лес, хто на пчальнік, хто на раку, а ён прысеў да Мілавы каля гумна пад сцяну на сонцы. І яна паклала руку ягоную на свой жывот: “Нашто ты праз вялікага сына малога сіратой пакідаеш?..”

І нехта ўдарыў з жывата Мілавы ў далонь Ціта! Маленькім кулачком! Ціха, але ўдарыў!..

Ціт хацеў адняць далонь, ды нешта трымала руку на жываце, прыцягвала, і гэта не была гладкая скура Мілавы, а штосьці такое, што пад ёй, пра што Ціт да гэтага дня не спытаў, не падумаў, а Мілава дагаварыла: “Калі ўжо ты вырашыў, каб далі табе лапаціну, дык ведай: дзіця ўва мне тваё”. Ён спытаў: “Скуль ты ведаеш, што маё?” - і яна мацней прыціснула да жывата ягоную руку, пад якой білася, пульсавала ў яе чэраве жыццё: “Я так вырашыла”.

Вырашыла яна. Што яна можа вырашыць? Калі стане вядома, што дзіця ў яе не ад Дана, што яна здрадзіла мужу, Дан мусіць яе забіць.

- Ты ж не прызнайся нікому, - паглядзеўшы ва ўсе бакі, сказаў ён ціха. - За гэта смерць. Ды яшчэ лютая, праз распалавіньванне.

- Як гэта?

- Напалам рассякуць, калі з двума была.

Яна зазірнула яму ў вочы. Глыбока зазірнула.

- Гэта калі цябе не будзе. А калі ты будзеш? Абароніш?

Ціт падняўся.

- Ад людзей абараніў бы - ад звычаяў не абараніць. Калі Дан не заб’е, дык я забіць мушу. Бо сорам не на адным Дане - на ўсёй сям’і. А я найстарэйшы ў ёй. Галава роду. Мне й вяршыць суд па законах продкаў. Разумеет?

Вочы Мілавы сталі вільготныя, але яна стрымала слёзы.

- Які суд? Чаму нада мной? Не над табой, не над Данам... Хто прывёз мяне сюды, хто ўзяў сілай?.. Якія законы, калі я кахаю цябе? Калі я цябе кахаю і нашу тваё дзіця? Твайго сына, Ціт.

Ён не знайшоў, што сказаць на гэта. Павярнуўся і пайшоў на дрывотню. Распалавініў адзін бярозавы кругляк, другі, трэці - толькі шчэпкі ляцелі. «Моц яшчэ ёсць. - сам пра сябе падумаў. - Але сёння ёсць, а заўтра... - Уявіў, як вырасце сын, будзе стаяць во тут, на дрывотні, калоць бярозавыя круглякі, толькі шчэпкі ляцець будуць. Успомніў, як секлі дровы ягоны бацька, дзед. Як ляцелі шчэпкі... Усё было тое самае. І тое самае будзе.

- Дык для чаго тады, калі ўсё тое самае, адно знікае, а іншае з’яўляецца? Адзін памірае, а другі.»

Ціт увагнаў сякеру ў калоду, набраў паленняў і панёс у лазню. Трэба было памыцца перад заўтрашнім днём.

Назаўтра з самага рання сонца паліла так, нібы звар’явалася. Зямля знемагала ад спёкі, а людзі знемагалі і ад спёкі, і ад зямлі, якую трэба было паліваць і паліваць, каб не згарэла. На гароды вёдрамі вынеслі ці не ўсю змялелую Крэўлянку, пасля чаго нібы ў насмешку з Ярылы Пярун наслаў дождж. Апоўдні наплыла духата, а пад вечар над Перуновай гарой раптоўна сабраліся хмары, з якіх абрынуўся вадаспад. Дождж не ліў, а сцяною падаў, і за нейкія хвіліны вады стала столькі, што Крэўлянка забурліла, выйшла з берагоў, затапіла і змыла ніжэйшыя гароды, а вышэйшыя, на пагорках, куды насіць ваду з ракі сілаў не ставала, былі ўжо спаленыя сонцам - і спусцелая, чорная ў лагчыне і зрыжэлая на схілах пагоркаў зямля страшна зеўрыла непазбежным зімовым голадам. Ціту цяпер і думаць не было пра што, толькі пра лапаціну.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лапаціна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лапаціна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Прошча
Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Адкрыццё
Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Выбранае
Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Цэнтр Еўропы
Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Лапаціна»

Обсуждение, отзывы о книге «Лапаціна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.