• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Албанскае танга

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Албанскае танга» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Албанскае танга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Албанскае танга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Албанскае танга? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Албанскае танга — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Албанскае танга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А дзе яна жыве? - запытаўся Мікола, дэманстратыўна зірнуўшы на гадзіннік.

- Хто, Нюрка? А во... у маласямейцы на Фестывальнай. Дом, дзе прадуктовая крама...

- А нумар кватэры?

- А нумара і не ведаю... толькі раз у яе была, - бабуля звесіла долу сінія ногі, крыкнула дзяўчынёсе: - Марутка, унучачка, а пазвані ж ты Спірыдонаўне... Даведайся - у якой кватэры Нюра жыве.

Пакуль унучка накручвала тэлефонны дыск, сямідзесяціпяцігадовая гаваруха пачала распавядаць пра Нюрчыны запоі.

- Сорак пятая! - крыкнула неўзабаве дзяўчынёха, з некім там пагаманіўшы, і Мікола падхапіўся на ногі.

- Дык паслухайце... спілася ж на голую бэлю, - прашамкала старая, але тут, на шчасце, пад вокнамі спынілася «хуткая дапамога», і госць, спатыкнуўшыся на парозе, выбег з хаты.

Мікола ехаў у бок Фестывальнай вуліцы і раз за разам паціраў далоні. Усё не даваў сабе веры, што так лёгка знайшоў Нюрчын адрас. Ён ехаў, невідушча пазіраючы ў тралейбуснае вакно і песцячы ў душы спакуслівую думку, што і сама Надзея жыве дзесьці тут, магчыма, на той жа вуліцы. Уявіў нават, як жанчына дрыжачай рукой возьме пісьмо, адвернецца да вакна, нязграбна надарве, і канверт падбітай птушкай упадзе да яе ног.

Вось так, з летуценнай усмешкай на твары, Мікола спыніўся ля парэпаных, даўно не фарбаваных дзвярэй і націснуў гузік званка. Адчынілі не адразу. За дзвярыма доўга нечым шамацелі, стукалі, нарэшце выгукнулі: «Зараз!» - і, нарэшце, перад Міколам паўстала цыбатая кабета з азызлым тварам і ўскудлачанай галавой.

- Вам каго? - запыталася кабета, захінаючыся ў задужа куртаты, як для яе веку, халат.

- Скажыце, а вы Нюра? - Мікола надаў голасу ліслівыя ноткі.

- Нюрай была ў дзяцінстве, а цяпер я Ганна... А што такое? - мяркуючы па тоне, кабета была не ў гуморы.

- Ведаеце, я шукаю адну жанчыну... яна жыла калісьці ў вас на кватэры...

Цыба колькі часу глядзела на яго прыпухлымі вачыма, усведамляючы

пачутае, нарэшце каротка выдыхнула: «Зайдзіце!»

Гаспадыня адразу ж патупала на кухню, і Мікола рушыў следам, з асцярогаю намацваючы нагамі падлогу. На кухні панаваў гармідар, і, што найбольш непрыемна ўражвала, гэта шклянкі ад маянэзу з пульхнатай цвіллю на дне, якімі быў застаўлены падаконнік.

- Яе Надзеяй звалі, - прамовіў госць, і гаспадыня, прыціснуўшы азадкам услон, з плаксівай інтанацыяй пралепятала:

- Колькі ж гэта гадоў прайшло? - Потым шморгнула носам, махнула рукой, каб госць таксама сядаў: - А вы кім ёй даводзіцеся?

- Ды, уласна кажучы, нікім. Проста адзін чалавек папрасіў знайсці яе адрас...

- Ці не той гэта балгарын? - перабіла гаспадыня, і госць, вытрымаўшы паўзу, удакладніў:

- Албанец.

- Ну так... албанец. Прыгожы быў хлопец. Высокі, зграбны. Нездарма Надзя ў яго так закахалася, - гаспадыня ўздыхнула, абцягнула куртаты халат, з-пад якога тырчалі сінютттныя калені. - Вы яе ўжо не знойдзеце. Надзя ў той жа год і памерла.

- Як гэта - памерла? - абурана выдыхнуў Мікола, нават паспрабаваў падняцца на ногі, але тут жа абмяк, паныла ўтаропіўся на засмечаную цыбульнымі шалупайкамі падлогу.

- Памерла... дакладней, яе машына збіла. А можа і сама пад колы кінулася, - ужо зусім плаксівым голасам паведаміла гаспадыня. - Нервы ў кабеты, відаць, былі дарэшты выматаныя.

Гаспадыня са стогнам паднялася, выпіла нагбом вады з чайніка.

- Гэта было ў 61-м годзе, дзесьці пры канцы кастрычніка. Даведалася, што албанцаў, якія ў нас вучыліся, у вязніцу пасадзілі. Вось і надумала ў Маскву паехаць, у нейкае там пасольства. Мы з маці яе і ўгаворвалі, і за рукі трымалі. Маўляў, куды ты паедзеш, хто там цябе будзе слухаць? Але ж вырвалася з нашых рук і паехала. Больш я Надзю не бачыла, - гаспадыня ізноў схапілася за чайнік, але піць не стала - не ведала, відаць, за што зачапіць рукі. - А праз колькі часу да нас нейкі мужчына прыйшоў. Малады такі, чарнявы. Сказаў, што з інстытута і што хоча паглядзець Надзейчыны сшыткі ды нейкія паперы. Папоркаўся ды пайшоў. А на наступны дзень ейная маці прыехала, уся заплаканая. Рэчы забрала.

Хвіліну яны маўчалі, і госць - проста так, каб парушыць напятую цішыню - запытаўся:

- Можа, якія лісты засталіся ці фотаздымкі?

Кабета ізноў прыклалася да чайніка.

- Дык я ж кажу - маці прыязджала... Сукенку, памятаю, забрала, хустку... прыгожую такую, блакітную... - гаспадыня, нібыта згадваючы штосьці, зірнула на пакрытую шэрымі пісягамі столь і ўраз акрыялым голасам выдала: - Ёсць адна рэч! Кружэлка засталася!

Цыба падхапіла ўслон, кінулася ў калідор.

- Вунь там, на антрэсолі, - весела выгукнула гаспадыня, і госць падзівіўся такому рэзкаму перападу яе настрою.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Албанскае танга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Албанскае танга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Зiмовыя сны
Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Багун
Багун
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Албанскае танга»

Обсуждение, отзывы о книге «Албанскае танга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.