• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Албанскае танга

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Албанскае танга» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Албанскае танга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Албанскае танга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Албанскае танга? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Албанскае танга — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Албанскае танга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну што ты... паштарка такі прынесла, - з крыўдаю ў голасе прамовіла Нюрка. Але тут жа палагаднела, павяла падбароддзем: - Ну, што ён там піша?

Надзеі той хвіляй хацелася пабыць адной. Дакладней, сам-насам з доўгачаканым лістом. Яна пайшла ўздоўж плота, асцярожна надрываючы канверт, і трывожная пройма злёгку казытала душу. Нарэшце прабеглася занепакоенымі вачыма па першых радках. Ліст быў незразумелы, напоўнены нейкімі недарэчнымі і нават дзікімі словамі. «Паважаная Надзея! - пісаў Петрыт, - вось я і дома, у мілай і дарагой майму сэрцу сацыялістычнай Албаніі. Цяпер нам цяжка. Рэвізіяністы спрабуюць раскалоць сталёвае адзінства партыі, ліючы патокі маны і ўчыняючы самыя гнюсныя правакацыі. Але Партыя працы і наш гераічны народ ужо загартаваныя ў барацьбе з рэвізіянісцкай навалай і, без усялякага сумневу, пераадолеюць цяжкасці і выйдуць пераможцамі ў змаганні з апартуністамі і рэвізіяністамі. А мы, албанскія студэнты, без усялякай прынукі, яшчэ шчыльней згуртаваліся вакол ЦК нашай партыі і Палітбюро на чале з любімым правадыром таварышам Энверам Ходжа...»

Якія рэвізіяністы? Якія апартуністы? Пра што ён піша? - Надзея агледзела пісьмо з усіх бакоў. Адваротнага адрасу на канверце не было. Спачатку падумала, што гэта Петрытавы сябар Дрытэра вырашыў з яе пажартаваць. Аднак почырк быў знаёмы, да болю знаёмы... Потым вырашыла, што Петрыт сур’ёзна захварэў, альбо, яшчэ горай, патрапіў у вязніцу і вымушаны пісаць усю гэтую лухту пад дыктоўку наглядчыкаў.

Яна адразу ж напісала ліст і ў той жа вечар аднесла на паштамт.

Стрыжаная пад хлопчыка дзяўчына наклеіла на канверт некалькі марак з надпісам «ХХІІ з’езд», хацела пакінуць пісьмо ў сябе, але Надзея сказала, што сама ўкіне ў скрыню.

І вось важкае пісьмо з ціхім шорхатам упала на бляшанае дно.

- Даляці да яго... калі ласка... даляці, - прашаптала, прыціснуўшыся лбом да паштовай скрыні. І доўга так стаяла, аж пакуль нейкая бабуля не кранулася пляча і не запытала:

- Ты што, мілая, плачаш? Здарылася што?

- Здарылася, - адказала, змахнуўшы слязіну ражком блакітнай хусткі, - той самай, якую ёй падараваў Петрыт.

Аніхто з трох албанцаў у Гомель не вярнуўся.

1 верасня Надзея прыйшла з заняткаў, і Нюрка моўчкі паказала на стол. На стале ляжаў той самы канверт з маркамі, прысвечанымі 22-му партз’езду. З апалым сэрцам яна ўзяла яго ў рукі і ўбачыла размытую пячатку «Адрасат выбыў».

«Як гэта выбыў? Куды?» - Надзея паволі апусцілася на крэсла і зноўку, як і мінулым разам, уважліва агледзела канверт. Адваротны бок быў пакамечаны - усё адно, як яго трымалі над парай, - але гэтым разам там не было размытага штэмпеля з двухгаловым арлом. Ліст, падобна, наогул не перасылалі ў Албанію.

Яна ізноў пабегла на паштамт, уклала той самы ліст у новую канверт, піхнула ў акенца, і тая ж самая стрыжаная пад хлопчыка дзяўчына вярнула яго назад.

- У Албанію не прымаем.

- Як не прымаеце? - у галаве паплыло, і партрэт Карла Маркса на сцяне бруднай плямай завіс у паветры. Надзея са здзіўленнем і насцярогай глянула на пісьмо - нібыта гэта было ўласнае сэрца, - і мажная цётка, што пнулася здаць пасылку, адсунула яе плечуком ад акенца.

Вярнуўшыся дахаты, дзяўчына не распранаючыся абрынулася на ложак, і цяжкая млосць разлілася па целе. «Ну чаму ён не прыехаў?! Чаму нельга напісаць ліста ў тую чортаву Албанію?!»

Гаспадыня трэсла за плячук, запрашала на вячэру, але яна ляжала, заціснуўшы твар падушкай, і амаль не дыхала. Потым Нюрка вярнулася з танцаў, села каля яе на ложак, палашчыла валасы, а пачуўшы, што пошта не прымае лістоў, паведаміла нешта такое, ад чаго слёзы Надзейчыны вомігам высахлі, і яна падхапілася на ногі.

- Нашая загадчыца днямі ў Варшаву едзе, да нейкіх сваіх сваякоў. Кажа, упершыню пусцілі. Аддамо ёй ліст, а яна там, у Польшчы, яго на пошту аднясе. Адтуль жа, відаць, лісты даходзяць. - Паведаміўшы такую навіну, Нюрка падсела да прымача і, зірнуўшы на ходзікі, сказала: - Зараз штосьці пачуеш.

Нюрка цэлымі гадзінамі праседжвала ля радыёлы. Ці то круціла кружэлкі, ці то шнарыла па эфіру ў пошуках вясёлай музыкі.

Настроіўшыся па патрэбную хвалю, радыёаматарка ўзняла ўгору па­лец. У прымачу штосьці зашумела, і ён азваўся паныла-цягуткімі зыкамі, якія шматкроць паўтараліся, нарэшце зайграла музыка, і жаночы голас урачыста абвясціў: «Говорит Тирана! Говорит Тирана! Начинаем нашу передачу на русском языке!»

«Тырана! Гэта ж горад, дзе жыве Петрыт!» - Надзея падляцела да прымача, але ў той жа момант эфір напоўніўся злавесным, усё адно як недзе поруч безупынна працавала цыркулярка, шумам. Зрэдзьчасу сярод гукавога гармідару прарываліся асобныя словы, якія яна кагадзе прачытала ў Петрытавым лісце: «сталёвае адзінства партыі», «падкопы рэвізіяністаў», «нечуваны энтузіязм працоўных мас». Пры канцы перадачы зайгралі «Інтэрнацыянал», і «цыркулярка» аціхла.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Албанскае танга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Албанскае танга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Зiмовыя сны
Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Багун
Багун
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Албанскае танга»

Обсуждение, отзывы о книге «Албанскае танга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.