• Пожаловаться

Алесь Кажадуб: Далёка ад радзимы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Кажадуб: Далёка ад радзимы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Далёка ад радзимы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Далёка ад радзимы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Кажадуб: другие книги автора


Кто написал Далёка ад радзимы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Далёка ад радзимы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Далёка ад радзимы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзе ўзяў паперу?

- Дык, гэта, на вакзале знайшоў. Пад лаўкай ляжала. Добрая папера. З аднаго боку запэцканая, а другая палова чыстая. Яй-богу, тоўстая папера, дасюль ніхто не скардзіўся...

Мужык перажагнаўся.

- А я і не кажу, што дрэнная, - сказаў Піліп Сямёнавіч. - У пісьменніцкай краме купляў. Шмат засталося?

- Ды не, - дастаў з-пад прылаўка некалькі лістоў мужык, - амаль усю зрасходаваў. Скрозь яе сала не праступае.

Праз некалькі год Піліп Пестрак стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, але за іншы раман.

Відаць, «сустрэча на барыкадах» усё ж адыграла сваю ролю.

ШКЛЯНКА ПАЎЛЮКА

У сярэдзіне сямідзясятых гадоў я працаваў у рэдакцыі літаратурна- драматычных праграм тэлебачання, якая месцілася на Камуністычнай вуліцы амаль насупраць музея I з’езда РСДРП. Месца было выдатнае ва ўсіх адносінах: ціхае, утульнае, а самае галоўнае - далекавата ад вачэй начальства. Само начальства сядзела на Чырвонай вуліцы побач з Домам радыё і бачыла нас толькі на агульнастудыйных лятучках па панядзелках.

Але найбольшай заганай літдрамаўцаў была ўсё ж мова. Амаль усе супрацоўнікі рэдакцыі гаварылі па-беларуску не толькі на працы, але і дома. I патрабавалі гэтага ад сваіх дзяцей.

Аднойчы я пазваніў дахаты адказнаму сакратару рэдакцыі Юзіку Скурко, які захварэў і сядзеў на бальнічным.

Трубку ўзяў пяцігадовы сын Юзіка Сяржук.

- Дзе бацька? - спытаў я.

- Бацька з дзядзькам сядзяць на кухні, - адказала дзіця, - п’юць гарэлку і закусваюць селядцом.

Гэтая фраза ўразіла мяне. Яна была вартая таго, каб яе запісалі ў аналы. Па-першае, яна была прамоўленая на чысцюткай беларуская мове. Па-другое, яна была лапідарная, як лацінскі афарызм. I па-трэцяе, у ёй вызначыўся менталітэт беларуса ва ўсёй яго глыбіні.

Я асцярожна паклаў трубку. Не замінаць жа людзям, занятым важнаю справай. Што б ні казалі фарысеі, а чарка з селядцом была важнаю справай.

Амаль усе мае калегі па рэдакцыі былі радыстамі, дакладней, радыйнікамі. У тыя часы журналісты дзяліліся на тры катэгорыі: газетчыкі, тэлевізійнікі і радыйнікі.

Я вучыўся на філфаку і ўсіх гэтых тонкасцяў не ведаў.

- Ну, як жа, - растлумачыў мне Алесь Гаўрон, які вучыўся на журфаку паралельна са мной. - Тыя, хто ўмеў пісаць, ішлі ў газетчыкі. Хто не ўмеў, але вучыўся з тройкі на чацвёрку, падаваліся на тэлебачанне. Ну, а астатнія на радыё.

- Двоечнікі?

- Хутчэй, небаракі. Там жа нічога не трэба ўмець. Уключыў дыктафон і пішы.

Я змоўчаў. Дыктафон тады мне ў рукі яшчэ не трапляў, і я не ведаў, што такое ўключаць і пісаць.

Што б там ні казалі адзін пра аднаго журналісты, а мае радысты былі харошыя хлопцы.

- Пайшлі з намі на могілкі, - прапанаваў аднойчы Юзік Скурко.

- Куды? - здзівіўся я.

- У госці да Паўлюка Труса.

Я ведаў, што Паўлюк Трус быў паэт, які пражыў усяго дваццаць пяць гадоў. Ягоны верш «Падаюць сняжынкі» ў школе вучылі на памяць, і насамрэч, гэта быў выдатны верш.

- А дзе ён пахаваны?

- На Вайсковых могілках.

Гэта было недалёка ад нашае рэдакцыі, і я пайшоў з Юзікам і Лявонам Маліноўскім.

«Заадно і Купалу пакланюся», - падумаў я.

Галоўнай славутасцю Вайсковых могілак быў, канечне, помнік на магіле Янкі Купалы.

Па дарозе мы зайшлі ў краму і купілі бутэльку гарэлкі і тры плаўленыя сыркі.

- Трэба памянуць, - сказаў Лявон, злавіўшы мой позірк. - Без гэтага нельга.

На могілках хлопцы арыентаваліся, як на сваім агародзе. Павярнулі раз, другі, адхінулі голле хмызоў - і мы апынуліся перад сціплым каменем, на якім было выбіта: «Паўлюк Трус. 1904 - 1929».

- Вось і шклянка.

Юзік узяў з помніка гранёную шклянку, хукнуў у яе і абцёр аб рукаў пінжака.

Хлопцы налілі па поўнай шклянцы і па чарзе залпам выпілі. Я сваю долю агораў за тры разы.

- Навучыцца, - сказаў Лявон. - Паўлюк, мо, таксама не ўмеў.

- Каб умеў, яго б ніякі тыфус не ўзяў, - пагадзіўся з ім Юзік. - Тады, праўда, гэтак не пілі, як цяпер.

- Адкуль ты ведаеш? - скасавурыўся на яго Лявон.

- Дзед расказваў. Працавалі ад цямна да цямна, якая гарэлка?

- Дык ён жа паэт.

- Ты што думаеш: пакуль сяляне аралі, паэты пілі?

- А Ясенін?

- Ясеніну таксама трэба было за сталом сядзець.

Юзік махнуў рукой, паказваючы, як Ясенін сядзеў за сталом і пісаў, і зачапіў рукой шклянку, што стаяла на помніку. Шклянка стукнулая аб падмурак і разляцелася на дробныя друзачкі.

«Вось табе і дыяменты-росы», - мільганула ў галаве.

- Добра, хоць пустая была, - сказаў Лявон.

- З чаго цяпер будуць піць хлопцы? - зірнуў на яго Юзік.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Далёка ад радзимы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Далёка ад радзимы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Змагар
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Рязанов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Яфімаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Камароўскі
Отзывы о книге «Далёка ад радзимы»

Обсуждение, отзывы о книге «Далёка ад радзимы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.