Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў - Танцы над горадам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцы над горадам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцы над горадам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Танцы над горадам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцы над горадам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў жніўні пачыналіся ўступныя экзамены ва ўніверсітэт, і я паехаў у сталіцу. Добра памятаю: у апошнюю ноч мы былі з Эфай, і цёплая змейка яе дыхання зноў бегла па плячах, і зусім не пакідала адчування, што пасля кароткага ад’езду ўсё гэта скончыцца.

25

Праз два тыдні я вярнуўся пераможцам, ды радасць, што спявала ўва мне, чакала іншага, апроч размоваў з бацькамі і знаёмымі, выйсця. Кож­ны вечар, разнасцежыўшы вакно, я ўкладваўся ў ложак, які ўпершыню здаўся цесным, і хутка засынаў, каб сярод ночы расчаравана прачнуцца на пакамечанай прасціне і злёгку вільготнай падушцы. Гэта ўспрымалася як трагедыя: хтосьці скраў самае дарагое, што я меў у свае сямнаццаць гадоў. Цяпер я думаю: у тыя два астатнія жнівеньскія тыдні нічога не змянілася, проста я чамусьці, за нейкую правіну страціў здольнасць памятаць.

Птушыныя чароды адляталі ў вырай, а жнівень на срэбных павуцінках адплываў у процілеглым накірунку, насустрач восені. І аднойчы мамін адрыўны каляндар засведчыў: увечары я пакажу правадніку начнога цягніка плацкартны квіток у сталіцу.

26

У бліжэйшую нядзелю я, здзівіўшы супрацоўніцу ўніверсітэцкай бібліятэкі, замовіў усё, што мела дачыненне да самнамбулізму, не ўтрымаўшыся пры гэтым - дзеля дэжавю - ад чытанага некалі тома дзіцячай энцыклапедыі.

Навука лічыла хаджэнне ў сне хваравітым станам, калі паводзіны толькі выглядаюць адэкватнымі. Насамрэч самнамбул дзейнічае абсалютна немэтанакіравана або, заўважце, у адпаведнасці са сваім сном. З дзіўным пачуццём я чытаў, што вочы ў самнамбулаў звычайна расплюшчаныя і яны, уявіце сабе, здольныя абыходзіць перашкоды і нават рабіць складаныя ўчынкі. Аднак такія іхнія манеўры ўсё ж не ёсць свядомымі і большасцю пры абуджэнні не ўспамінаюцца.

Калі верыць вучоным, лунацікі могуць выпадаць з вокнаў, прымаючы іх за дзверы. Прычым, самнамбулы бываюць агрэсіўныя, і тады не

пазайздросціш таму, хто спрабуе ім дапамагчы ці трапляецца на шляху. Ну а падарожнічаюць лунацікі нядоўга, не больш за гадзіну, і пры гэтым ходзяць не ўсе, некаторыя - сядзяць або стаяць.

Увязвацца ў завочныя спрэчкі мне не хацелася.

Як выявілася, самнамбулаў прыблізна два адсоткі. У дзяцей такое адхіленне ад нормы сустракаецца досыць часта, ды з гадамі ў большасці выпадкаў мінаецца. У дарослых яно вымагае сур’ёзнай увагі, бо прычынамі могуць быць стрэс, трывога, а часам - эпілепсія. І - адзінота, падумаў я ў тралейбусе, калі на прыпынку зайшла жанчына, здалёк падобная да Залацістай.

27

У першую студэнцкую восень я прыехаў у родны горад разам з “бабіным летам”. Аўтобус прыйшоў надвячоркам у суботу, і я ледзьве дачакаўся вечара. У маім пакоі нічога не змянілася, адно побач з партрэтамі Ленана і Джагера мама пачапіла на суровай ільняной нітцы мой прасвідраваны дзеля гэтага ў знаёмага ювеліра школьны медаль і ўзятае ў рамку паштовае паведамленне пра залічэнне ва ўніверсітэт.

Ноч не падаравала нічога, апрача моцнага сну. Сняданак аказаўся да болю знаёмы ад школьных гадоў: збітыя яйкі і гарачае малако з печывам, хоць у сталіцы я паспеў прызвычаіцца да кавы. Бацькі пачулі, што я хачу хутчэй пабачыцца з аднакласнікамі. Ключ ад Гатэля чакаў на дне шуфлядкі швачнай машынкі, якая, магчыма, крыху сумавала па мне.

Ішла дзясятая гадзіна раніцы, у нядзелю горад яшчэ драмаў. У святога Пётры на касцёле адбілі ў дадатак і левую руку, але і ён, і святы Павел, відавочна, пазналі мяне і зразумелі, куды я так рана кіруюся.

Цёмны ветразь з прабоінамі, як і сам бетонны карабель, сустрэлі звычайным, хоць і ненадта звыклым удзень выглядам. На месцы быў і дашчаны плот. Раса на закінутай дарозе не збітая. Наогул не пакідала адчуванне, што трава на ёй ужо даўно нікім не прыгіналася. Шырокая дошка за вербалозам, якая трымалася на верхнім цвіку, нікуды не прапала і лёгка падалася ўбок. За плотам ацалела выспачка лета са святаяннікам, здрыжнічкамі і познімі рамонкамі.

Цвік з расплясканай галоўкай лёгка зайшоў у замочную шчыліну, ды не захацеў паварочвацца. Замок замянілі. Я абышоў Гатэль вакол. Ключ не падыходзіў ні да воднай з астатніх чатырох дзвярэй. Як у гэтым свеце ўсё крохка, падумаў не я, а хтосьці іншы, больш сталы.

Вяртаючыся дамоў, я павярнуў да кінатэатра. Ужо даўно хадзілі чуткі, што яго зачыняць на рамонт, і вось цяпер будынак сапраўды абнеслі свежым фанерным плотам. Газетны шапік, дзе працавала Кіяскёрка, знік. Можна было, вядома, зайсці заўтра ў школу і пашукаць Настаўніка, каб хоць позіркам задаць пытанне, якое я пакуль не сфармуляваў у сабе. Можна было паспрабаваць знайсці Гімнастку. Не зрабіўшы ні першага, ні другога, я ўзяў квіток на начны цягнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцы над горадам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцы над горадам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]
Уладзімер Глыбінны
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ
Владимир Орлов
Отзывы о книге «Танцы над горадам»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцы над горадам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x