Кацярына Мядзведзева - Жыў-быў ты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Жыў-быў ты...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыў-быў ты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыў-быў ты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыў-быў ты... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыў-быў ты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На скрыжаванні, каля студні пад ясакарам, Уюнок спыніўся ў разгубленасці.

— Кінем жэрабя? — спытаў ён, узіраючыся ва ўцякаючыя дарогі.

— Навошта лёсаваць? Нам направа.

— Ведаеш, дзе жыве пані Мулінэ? А казаў — выдумка...

— Для таго і казаў, каб цябе зберагчы ад дурасцяў.

Ён уздыхнуў. Ты прамаўчаў, па-вар'яцку шкадуючы і не ў сілах нічога змяніць. Эх, марыў стаць яму бацькам, сябрам ці настаўнікам. А станеш — успамінам, які паступова выліняе, спарахнее. Ператрэцца барвовая нітка, знікне, саступіць месца вясёлкаваму гафту кахання...

— Хадзем. Калі паспяшаемся, паспеем дацямна...

Хлопчык азірнуўся на горад. Дзесьці там Альбіна схілілася над жамчужным швом, накасяк зацягваючы вузельчыкі, а вівера адправілася лавіць птушак і тачыць кіпцюры аб ствол старой слівы. Ён рашуча ўздыхнуў і пагадзіўся:

— Хадзем.

Ужо шмат гадоў ніхто не жадаў трапіць у замак пані Мулінэ, таму дарога імкнулася на ўсе жылы дагадзіць вандроўцам, якія нарэшце ступілі на яе. Прыбірала з-пад ног каменьчыкі, пракладала масткі праз лужыны і раўчакі, рассыпала па абочынах пунсовыя пазёмкі, крыніцы і цяністыя ліпы. Апоўдні замак паўстаў у далечыні, блакітна-белы, філігранны, вытанчаны, нібы вытканая карціна ў залацістай раме сонечных прамянёў. Замерлі гладкія, матава-шэрыя вязы, баяліся варухнуцца мяцёлкі травы, не прыляталі пчолы да яркіх суквеццяў гарлачоўкі. Па возеры не прабягаў ветрык, і лебедзі застылі парай пераламаных ліній.

— Неймаверна! — прашаптаў Уюнок. Нібы перасякаючы нябачную мяжу, ступіў на лужок — і ілюзія знікла.... Скаланулася шурпатае лісце вязаў, скамячылася трава, загудзелі пчолы, рабізной зацягнула возера, і лебедзі ўзляцелі, цяжка махаючы крыламі. Ты агледзеўся — і ступіў следам. Вы прайшлі па нерэальным, нібы мазаічным швом расквечаным, садзе. Замкавыя вокны ветліва паблісквалі, у іх шкле адбівалася сонца, прыадчыненая брамка чакала госцяў, нібы цудоўная іголка пані Мулінэ загадзя вышыла ваша з'яўленне на туга нацягнутым шоўку... Запрашаючы, расчыніліся вітражныя дзверы, падняліся цяжкія махрыстыя фіранкі, у яркім паўдзённым святле паўстала перад вачамі габеленавая зала.

І зноў немагчымая, ілюзорная раскоша прымусіла вас моўчкі аглядацца, губляючыся на фоне ўрачыстай пышнасці абстаноўкі. Мэбля тут здавалася тканіннай, несапраўднай, створанай са шчыльных магічных нітак. Звязаныя шыдэлкам ажурныя спінкі крэслаў. Размаляваныя стразамі й паеткамі інкруставаныя куфры. Сцяблістым швом выпаленыя гірлянды на белай лаве, а парцэлянавыя медальёны кабінетаў і львіныя лапкі фатэляў — па-майстэрску прымацаваная аплікацыя... Хацелася ўзяцца за краі і зазірнуць на сподні бок: ці не пакінула вышывальшчыца неахайных вузельчыкаў, ці ўсе канцы схавала пад шыўкамі?

Уюнок ахнуў здзіўлена. Ты павярнуўся ўслед яго захопленаму позірку — і без сіл апусціўся на кушэтку, загароджаную кармінавай, у пацеркавых бутонах і зорках, шырмай. Паліла, рэзала, рвалася на часткі, не жадаючы знікаць з сэрца, трэцяе шво... Ад нясцерпнага болю выступілі слёзы, але адвесці погляд не атрымлівалася. Па вінтавых апалавых сходах павольна спускалася гаспадыня замка. Пані Мулінэ. Нядбайна раскіданыя ружовыя макі бязважкай роўняддзю абсыпалі чорную сукенку, цьмяна свяціліся жамчужыны, што змацоўвалі прычоску. У руцэ чараўніцы — маленькія срэбныя пяльцы, а да аксамітавай шэмізеткі прышпілена іголка — тая, за якой вы прыбылі сюды. Але для цябе цяпер існавала толькі яна, чароўная жанчына ў чорным. Каханне калючай цярновай пугай аблытала душу, кроў бегла з апошняга разарванага шва...

Уюнок пакланіўся і раскрыў рот для прывітання, калі пані Мулінэ прагаварыла:

— Які юны... Для каго просіш іголку?

— Для нявесты. Альбіна клапоціцца пра людзей, дорыць ім шчаслівы лёс...

— Дурненькая. Клапацілася б лепш пра сябе.

— Пра яе паклапачуся я! — успыхнуў хлопчык.

— Не спадзявайся. Вып'еш эліксір і забудзеш нявесту, сяброўства, запаветную справу. Знікнуць пачуцці. Станеш пустым і абыякавым.

Уюнок нахмурыўся, знікла заўсёдная ўсмешка. Спытаў глухім голасам:

— Я змагу аднесці падарунак Альбіне?

— Наўрад ці. Не кожны мужчына вытрымліваў падобнае выпрабаванне, дзе ўжо дзіцяці. Аддасі іголцы пранізлівае каханне — каб праколвала камень, лёд і паветра. Нязломнае сяброўства — каб не ламалася і не хілілася. Патаемнае майстэрства — каб не вычэрпваліся магічныя ўзоры. Самы востры боль — каб кончык іголкі ніколі не тупіўся. І ад гэтага болю — памрэш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыў-быў ты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыў-быў ты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Оаро - Сарочае радыё
Кацярына Оаро
libcat.ru: книга без обложки
Тарас Шевченко
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Жыў-быў ты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыў-быў ты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x