Кацярына Мядзведзева - Жыў-быў ты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Жыў-быў ты...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыў-быў ты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыў-быў ты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыў-быў ты... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыў-быў ты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У хату Альбіны кожны дзень прыходзілі людзі. Маленькія сашэ і неабсяжныя абрусы, карункавыя сурвэткі і раззалочаныя магалейкі, — праца спорылася, гарэла. Уюнок дапамагаў, выконваючы нескладаныя даручэнні, — прымятаць ці выскубці канву, аднесці гатовыя вырабы. Ён фарсіў у кашулі, пакрытай выпуклымі кветкамі, а табе дзяўчына дагэтуль не падарыла абноўку, хоць быццам і абяцала. Памятала, вядома, але чамусьці марудзіла, нібы не магла разгледзець малюнак тваёй цёмнай душы. А ты назіраў, як пад спрытнымі пальцамі нараджаюцца пераплётныя арнаменты, рэльефныя манаграмы, дваранскія і княжыя кароны, — і заўважаў: для аздаблення хрысцільных кашуль і шлюбных убораў майстрыха дастае вострую чорную іголку з футаральчыка на грудзях. Аднойчы Альбіна вярнула маладой маці дзіцячую хрысцільную кашулю, не ажыўленую ніводным вітком ці гафтачкай. Жанчына расплакалася. Дзіўная рэакцыя — можна ж аддаць замову іншай вышывальшчыцы, чаго гараваць?

Аднойчы ўвечар вы сышліся на вячэру. Уюнок церабіў край абруса, апраўлены васількамі і пяцікутным лісцем, дражніў віверу. Ты рэзаў хлеб і наліваў віно, зрэдку паглядаючы на майстэрню Альбіны. Сёння дзяўчына нязвыкла затрымалася, ніколі раней не працавала пры лямпе, берагла зрок. Уюнок таксама турбаваўся і ўздыхаў, прыслухоўваючыся да вячэрняй цішыні.

Нарэшце Альбіна з'явілася, заплаканая і нібы згаслая.

— Іголка зламалася, — прагаварыла яна.

— І толькі? Купіш новую, — усміхнуўся Уюнок.

— Такія рэдкасці водзяцца не ў латку гандляра, а толькі пад зборамі таямнічага замка пані Мулінэ, — майстрыха паклала на стол пусты футарал. — Больш я не змагу накрэсліць чужы лёс, залатаць сардэчныя раны, сцягнуць краі глыбокага гора, адцяніць і зрабіць больш насычаным цьмянае, сумнае жыццё... — Альбіна ўсхліпнула. — Бачыў жа — хрысцільныя кашулі і вясельную адзежу я вышываю адмысловай іголкай.

— І саваны? — спытаў ты. Дзяўчына асалапела:

— Савану выгафтоўка не патрэбна, хіба не ведаеш?

Тут жа ў памяці паўсталі няўцешная маці і белая хрысцільная кашулька.

— Хто гэта — пані Мулінэ? — спытаў Уюнок.

— Выдумка, дзіцячая казка, — адрэзаў ты.

— Не, не казка! — горача запярэчыла Альбіна. — Сярод шэрых вязаў, каля возера, стаіць бела- блакітны замак. Валодае ім пані Мулінэ. Прыўкрасная і бессардэчная чараўніца стварае дзівосныя рэчы пры дапамозе чар і людскіх эмоцый. Чым мацней пачуцці, прынесеныя ў ахвяру, тым магутней створаны прадмет. Маю іголку здабыў дзядуля — для бабулі. Усё забрала ў яго пані Мулінэ — каханне, сяброўства, жаданне працаваць. А наўзамен тры швы наклала на сэрца, каб вытрымала яно дарогу. Дзядуля адчыніў дзверы, моўчкі аддаў вузкі футаральчык — і памёр на парозе...

— А гісторыю бабулі распавяла здань? — не ўтрымаўся ты. Майстрыха сумна зірнула, паднялася і пакінула вас. Уюнок кінуўся следам. Абаўе, суцешыць, сагрэе ўсмешкай, ён умее. Вячэраць давялося ў адзіноце. Вівера глядзела дакорліва, але не адмовілася ад смажанага курынага крыла. Потым выскачыла ў акно. Ты доўга сядзеў ля камінка, чакаў сябра, але Уюнок не вярнуўся з пакоя Альбіны. Вось так. Яны ўдваіх, хлопчык зрабіў выбар, і трэцяму лішняму час развітацца.

Раніцай высветлілася, што Уюнок таксама збіраецца. У замак пані Мулінэ.

— Можа, узяць грошай? — задуменна спытаў ён. — Купіць іголку за куфэрак з золатам?

— Для пані Мулінэ грошы не маюць каштоўнасці, — адказала заплаканая Альбіна. — Яна запатрабуе самае дарагое, што ёсць у чалавека... Не хадзі, Уюнок!

— Вярнуся, — паабяцаў ён.

— Вернецца. Я паклапачуся.

— Пойдзеш са мной? —заззяў Уюнок. — Тады баяцца няма чаго!

І твар майстрыхі пасвятлеў. Што ж, хоць на ролю ахоўніка спатрэбіўся, нявесела падумаў ты. Завастрыў нож, праверыў боты, напоўніў вадой біклагу. Дарога клікала, цягнула. Недзе там, наперадзе, — зялёны пакаты ўзгорак і зацягнутая смугой лагчына, легкадумны перасвіст ве­тру ў чаратах, водар ядлоўцу, аскомісты густ пярэстых ягад абляпіхі...

Наблізілася, трымаючы на выцягнутых руках акуратны скрутак, Альбіна.

— Прымі ад мяне падарунак, — голас зрываўся, прадзімаў трывогай. Не, ты не здрыгануўся, умеў стрымлівацца. Але халодная, калючая далонька сціснула сэрца, зазмяіўся праз шчылінкі страх. Падораная кашуля асляпіла некранутай беласцю. У такіх — хаваюць, пранеслася ў галаве.

— Іголка зламалася, калі я хацела зрабіць першае шво. Прабач.

Ты паціснуў плячамі, імкнучыся здавацца абыякавым.

Выпілі малака, памаўчалі на развітанне — і пакінулі горад. Шчымлівая нуда прымусіла азірнуцца на жоўта-чырвоныя, са шпорцам, кветкі бальзаміны, брамку з ліхтаром, нерухомы флюгер і побач, на даху, — цёмны сілуэт вялікай коткі. Альбіна стаяла, гледзячы на вас... не, мабыць, на Уюнка. У вачах дзяўчыны плюскалася гэтулькі ласкавага захаплення, што хапіла б на дваіх, але ўсе яно прызначалася тоненькаму, далікатнаму падлетку ў вышытай кашулі... Выразна бачылася, як пяшчота ахутвае Уюнка, цалуе, прыгладжвае мяккія светлыя валасы, асцярожна бярэ за руку і вядзе па дарозе. Нея трэба яму ахранкі-талісманы. Ідучы за хлопчыкам крок у крок думкамі і малітвамі, Альбіна не дазволіць яму загінуць. А вось табе засталося надзець белую кашулю і крочыць насустрач прыгодзе. Нават калі яна апынецца апошняй...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыў-быў ты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыў-быў ты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Оаро - Сарочае радыё
Кацярына Оаро
libcat.ru: книга без обложки
Тарас Шевченко
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Жыў-быў ты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыў-быў ты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x