• Пожаловаться

Ганна Навасельцава: Вужыная каралеўна

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава: Вужыная каралеўна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вужыная каралеўна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужыная каралеўна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ганна Навасельцава: другие книги автора


Кто написал Вужыная каралеўна? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вужыная каралеўна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужыная каралеўна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цяжка бегчы майму брату. Точыць ягоныя сілы чужына, шум зямлёю ідзе. Усё далей ад яго цікунцы з каронай.

І мовіў Рыдан малодшаму сыну:

— Што ж, сыне, бяжы наўздагон за цікунцамі з каронай. Дапамажы брату, бо не праб’ецца ён адзін праз скалістыя горы.

І паімчаў малодшы брат наўздагон за старэйшым. Паляцеў, толькі яго і бачылі. Няўжо ж так прагнеш залатой кароны, малодшы. Ці гэтаму вучыў цябе Вужыч? Дзе ж ты сам, мой каралевіч? І чаму я болей не веру ў тваю дабрыню і мудрасць. Зноў нягоды апанавалі самы прыгожы край, і я болей не чакаю цябе. Ізноў шле мне Светавіт самы трывожны вяшчунны сон.

Сплываюць слязамі тры вялікія ракі. І чамусьці я ўпэўнена, што б’юцца ў іх тры вялікія чалавечыя сэрцы. Гаворыць мне чалавечым голасам першае з сэрцаў:

— Ён хацеў, каб стаў я вялікім валадаром. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.

— Што ж ты зрабіў?

— Я забіў Вужынага каралевіча.

Гаворыць мне чалавечым голасам другое з сэрцаў:

— Ён хацеў, каб стаў я вялікім чарадзеем. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.

— Што ж ты зрабіў?

— Я забіў Вужынага каралевіча.

Заплакала трэцяе сэрца:

— Каб жа вы ведалі, каго вы забілі. Бадай нам, дзеткі, слязамі разліцца. Я хацеў, каб ён заўсёды быў побач. Але не суджана лёсам трымаць за руку ад маленства і да юнацтва яго, свайго сына. Няўжо ён ніколі не падаруе мне.

Бурляць вялікія рэкі. Мовіць мне Светавіт, што вужы заўсёды помсцілі за здраду. А я гляджу ў мінулае, дзе мяне няма. Бачу маладым таго, хто даўно ўжо сівавалосы. Ён абуджае чары, якімі нікому не заўладаць. З нетраў зямлі падымаецца той, каго ўсім нам трэба баяцца.

Пытаецца ў Рыдана Вужыны кароль, несмяротны кароль цмокаў:

— Чаго ты прагнеш, чалавеча?

— Каб заўсёды быў слаўным мой край.

— Што ж, аддай мне свайго першароднага сына.

І ты, Рыдане, не спытаў пра славу месіяў, не спытаў пра славу адкупіцеляў, але аддаў свайго першынца Вужынаму каралю. Так стаў твой сын Вужыным каралевічам. Каралевічам, які вярнуўся да свайго народа. Вужыным каралевічам з чалавечым сэрцам.

— За што ж вы забілі яго? — пытаюся ў іх, у каго, спадзяюся, некалі былі чалавечыя сэрцы.

— За тое, што ведаў, дзе залатая карона, але нам не сказаў. А мы не маглі знайсці тую карону без яго, Вужыча.

Бурляць слязамі вялікія рэкі. Гнеўна ўсміхаецца мне Сонца. Не даруе і Светавіт, што не пакінула я чарадзеіць. Толькі цябе няма, мой каралевіч. Зоркі, месік і хмаркі даўно згубілі твае сляды. Не азваўся ты мне, Вужыч. Не азавешся мне ніколі. Нестае змогі цябе клікаць, нестае волі чакаць.

Глянуў мне ў вочы вялікі Светавіт. Мне, ужо не светлай, мне, яшчэ не цёмнай. І спраўдзіўся вяшчунны сон.

Пабеглі далёка-далёка тры вялікія ракі. Пабеглі сінія-сінія, спадзеючыся сплысці туды, дзе меней пакут і адчаю. Толькі хіба можна збегчы ад свайго сумлення, ад братняй здрады. Не хачу і я пазбаўляцца памяці. Хочацца пайсці ўсед за вамі, сінія-сінія. Але не пайду. Каб і магла вярнуцца ў вечна паўтаральнае кола часу, каб і магла знайсці цябе, мой каралевіч, каб і магла быць з табою. Вяртае кола расчараванні і страты. Вяртае кола нас саміх да пачатку. Вяртае, але нам не можа вярнуць.

Першым пабег магутны Дняпро. Пабег у сіняе мора, далёка ад бацькоўскага пасаду. Ты ж хацеў быць валадаром сваёй зямлі. Ніколі табе назад не вярнуцца. Можа, чужыя землі будуць табе мілейшымі, можа, здабудзеш там сабе чаканую карону?..

Другім пабег цікаўны Сож. Ты заўсёды хацеў уладарыць чарамі. Што ж, шукай іх балотамі, шукай імхамі. Балоты хаваюць многа таямніц. Можа, падораць літасць схаваць тваё чорнае сэрца.

За імі павольна паплыла сцішна-самотная Дзвіна. Плысці табе шукаць роднага сына. Плакаў ты, Рыдане, усё жыццё, плакаць табе і цяпер, пакуль не знойдзеш яго, першароднага. Не мінецца слава твайго і майго краю. Не змагчы мне волю Вужынага караля, не зрабіць нясказанымі яго словы. Але ніколі не пакіну самай прыгожай белай зямлі. Тут маё наканаванне. Зачарую азёрна-лясны край я, Вужыная каралеўна, каб ніколі не мінулася яго надзея. Як ніколі не мінешся ты, Вужыч, маё зямное каханне, мая нябесная радасць.

З таго імгнення, як мовіў памятаць і чакаць, не бачыла цябе. Ты бясследна знік у сваім народзе. То, здасца мне, мільгнеш сярод абаронцаў горада, калі той бяруць прыступам чужынскія раці. Той горад застанецца няскораным. То суцешыш пакінутае дзіця, калі яно не можа дачакацца маці. І па тым, што дзіця вырастае спагадным і цярплівым, я здагадаюся, што гэта твой след. І гэта ты, Вужыч, ідзеш залатой восенню ў свой змяіны вырай. Скідаеш залаты ражок на белы абрус, калі ўкленчыць перад табою ён, самы просты. Даруеш яму цуды залатой вужынай кароны, як дараваў і мне. Нездарма ж шануюць вужоў людзі азёрна-лясной зямлі, шануюць тых, хто цябе выхаваў. Толькі шкадую я пра тое, што не дазнаешся ты, як спяваюць слаўныя песні пра магутны Дняпро. Як ласкава шэпчуць замовы імкліваму Сожу, як клянуцца роднай зямлі ў сыноўняй вернасці самым дарагім — Рубонам — шырокай Дзвіной. А цябе памятаць толькі мне адной, мне, Вужынай каралеўне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужыная каралеўна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужыная каралеўна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Отзывы о книге «Вужыная каралеўна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужыная каралеўна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.